Лы́ска ’пралышанае месца на бервяне’ (Бяльк.), ’жывёла (карова, конь, сабака) з белай плямай на ілбе’ (Нас.; КЭС, лаг.; паўн.-зах., пін., КЭС), ’птушка лысуха, Fulica atra’ (светлаг., Мат. Гом.; Федз.–Доўб.). Укр. ли́ска, рус. лыска, польск. łyska, каш. lëska, liska, н.- і в.-луж. łyska, чэш., славац. lyska, славен. lȋska ’карова’, črna liska ’лысуха’, серб.-харв. ли̏ска, балг. лиска. Прасл. lysъka ’лысуха’, ’свойская жывёліна з белай плямай на ілбе’, ’месца аголенае і свяцейшае за астатняе’ (Слаўскі, 5, 419–421). Утворана ад прыметніка lysъ > лы́сы (гл.). Аналагічна і ў іншых мовах, напр., ням. Blesse ’белая пляма ў жывёл на ілбе’ ∼ Blasshuhn ’вадзяная курка’ (гл. яшчэ Скок, 2, 307; БЕР, 3, 423).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́піна, ‑ы, ж.

1. Пляма іншага колеру на чым‑н. Магутныя ногі птушак ашчарэпілі жардзіну. Белыя лапіны на плячах [іх] нагадвалі пагоны. Беразняк. Яблыневыя цені і сонечныя лапіны на зямлі заскакалі і пераблыталіся. Чорны. // Мясціна, якая чым‑н. вылучаецца на агульным фоне. Між лесу пракідаліся лапіны сенажаці. Мурашка. На чарнаце пажарышчаў добра былі відны чыстыя лапіны замеці і языкі сумётаў. Мележ. // Прагаліна. На палях, асабліва на ўзгорках, ад сонца адна за адной з’яўляліся праталіны, з-пад снегу выступалі чорныя лапіны зямлі. Краўчанка. Дарогу злёгку зацерушыла снегам. Там-сям відны асфальтаваныя лапіны. Кавалёў.

2. Разм. Невялікі кавалак зямлі. З гаспадаркі ўсяго і было ў таго чалавека, што лапіна зямлі на ўзгорку. Якімовіч. [Касперскі:] І ўсё [Бондар] засеяў? [Рымша:] Ні лапіны не пакінуў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́льный

1. (запачканный салом) тлу́сты, затлу́шчаны, зашмальцава́ны;

са́льное пятно́ тлу́стая (тлу́шчавая) пля́ма;

2. (сделанный из сала) са́льны, тлу́шчавы, ло́евы;

са́льная све́чка све́чка з ло́ю;

3. (предназначенный, служащий для получения сала) са́льны;

са́льный отко́рм са́льны адко́рм;

са́льные сви́ньи са́льныя сві́нні;

4. анат. тлу́шчавы;

са́льные же́лезы тлу́шчавыя зало́зы;

5. (непристойный) непрысто́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ма́зу́р1 ’від танца’ (Інстр. III) запазычана з польск. mazur(ek) ’мазурскі танец’, таксама як і ўкр. мазу́р. У рус. і чэш. мовах мазурка, mazurka — ж. р., як полька, венгерка (Фасмер, 2, 558; Махэк₂, 356). У сучасных бел. гаворках таксама мазу́ркарус.), параўн. ваўк. мазурка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Значэнне ’чарнарус’ (Нас.) — да ма́зу́р ’паляк паўн.-усх. Польшчы’ < польск. mazia ’балота’.

Ма́зур2 ’з запэцканым тварам, брудны’, ’смуглы’ (Нас., Шат.) і мазура́ка ’мурза, неахайны’ (Нікан.) утвораны пры дапамозе суф. ‑ур (з экспрэсіяй зніжанасці), ‑ур‑ака ад мазаць (гл.) (Сцяцко, Афікс. наз., 70). У іншых слав. мовах аналагічна: укр. замазу́ра, замазуха, в.-луж. mazuch, рус. мазу́ринапляма іншага колеру на поўсці ў сабакі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паласа́ ’тонкі, доўгі кавалак якога-н. матэрыялу (металу, тканіны, паперы і пад.); доўгая, параўнальна вузкая частка якой-н. прасторы, паверхні, якая вылучаецца чым-н.’ (ТСБМ, Нас.), полоса́ ’тс’ (ТС), пало́ска ’шнур зямлі’, пало́сна ’палосамі’ (Бяльк.), палаза́ ’паласа’ (Сл. ПЗБ), полоса ’назва меры мяса, сала’ (КЭС, слуц.). Агульнаслав. (рус., укр. полоса ’паласа’, польск. plosa ’палоска зямлі, поле’, серб.-харв. пла̏са ’кавалак лёду, пляма’ і г. д. Прасл. polsa. Роднасныя с.-н.-ням. falge, ’поле пад парам’, бав. falg, англ.-сакс. fealg, англ. fallow, с.-в.-ням. valgen ’пераворваць’, гальск.-лац. olca ’зямля, прыгодная пад раллю’ (гл. Фасмер, 3, 315). Іншыя версіі лічацца менш верагоднымі: роднасць з літ. pàlšas ’бляклы’ (Міклашыч, 256), або з полаз, паўзці (Праабражэнскі, 2, 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плях!1 ’боўць, шабулдых!’ (Шат.), ’плясь, ляп!’ (Шат.; сміл., Стан.), ’гук ад удару па мяккім месцы’ (Варл.), плях! — пра імклівы бег, пра ўдар (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Роднаснае да плясь! (гл.). Сюды ж: пля́хаць ’шлёпаць, хадзіць па гразі’ (Шат.), ’наносіць удары’ (сміл., Стан., Шат.), пля́хнуць ’ударыць’, ’пабегчы’ (Юрч.), ’ударыць па мяккім месцы’ (Варл.), ’плюснуць, абліць’ (Касп.), пля́хнуцца ’пляснуцца’ (Шат.), пля́хацца ’плёскацца (у вадзе)’ (беласт., Сл. ПЗБ; карэліц. Шатал.). Параўн. плёхаць (гл.).

Плях2 ’плешына, прагаліна’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да плех1 (гл.). Галосны ‑я‑ з’явіўся, відаць, у выніку абагульнення асновы з пляха́ ’лысіна’, ’агрэх’ (швянч., Сл. ПЗБ), пляха́ ’абсевак’ (паст., ЛА, 2). Не выключана таксама, што плях можа быць запазычаннем з ням. Fleckпляма’, ’кавалак зямлі’, ’лапіна, акравак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пёстры ’стракаты’ (круп., чэрв., бялын., шкл., маг., чавус., мсцісл., рэч., Жыв. св.), пёстрая (карова) ’пярэстая’ (паўн. і ўсх.-маг., ЛА, 1), укр. пістря́вий, пістри́й, зах. пістряк ’вяснушка’ (на твары), ’плямы (на вымені)’, рус. пёстр, пёстрый, польск. pstry, ст.-чэш. pestr, pstrý, чэш., славац. pestrý, славен. pȅster, балг. пъ́стръ ’стракаты, рознакаляровы’, ц.-слав. пьстръ ’розны’. Прасл. *pьstrь. Суф. ‑rъ, як у іншых назвах колераў: rъdrъ ’руды’, modrъ ’сіні’, sěrъ ’шэры’, ‑t‑ устаўное (Махэк₂, 446). Да асновы-кораня *pьs‑, звязанага чаргаваннем з піса́ць (гл.). Роднаснае літ. paĩšasпляма ад сажы’, ст.-грэч. ποικίλος ’стракаты’, ст.-інд. pḗças ’колер’, авест. paēsa‑ ’тс’, ст.-в.-ням. fêh ’стракаты’ (Фасмер, 3, 251), ст.-інд. śilpá‑ < piślā‑ < *piśra‑ (Тадэска, Language, 23, 383; Бязлай, 3, 28). Сюды ж пярэсты, стронга (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скве́рня ‘смурод, гразь, брыдота’, скверната́ ‘нечыстата’, скверня́вый ‘брыдкі, гразны’ (Нас.), сквірна́, мн. л. сквярны́ ‘нагар, бруд на кноце лямпы’ (Варл.), ст.-бел. скверныи ‘брудны’ (Альтбаўэр). Укр. скве́рна, скве́рный, рус. царк. скве́рна; скве́рный, стараж.-рус. сквьрна ‘агіднасць, брыдота’, сквьрнъ ‘брыдкі’, чэш., славац. skvrnaпляма’, славен. skvȓna, skrȗna ‘агіднасць’, ст.-слав. скврьна, сквръна. Прасл. *skvьrna, *skvьrnъ. Набліжэнне да рус. скаред, польск. szkarada ‘агіднасць, брыдота’, грэч. σκῶρ, οκατός ‘гной, адкіды’ на аснове блізкасці значэнняў Фасмер (3, 637) лічыць сумніўным з-за наяўнасці ‑v‑. Сной₁ (576) выводзіць ад *skveriti (гл. скварыць) ‘растопліваць тлушч’ з першасным значэннем ‘замаслены, тлусты’. Паводле Махэка₂ (311), роднаснае з чэш. дыял., славац. kvariť, укр. ква́рити, серб.-харв., славен. kvariti ‘псаваць’, што падтрымлівае Мяркулава (Этимология–1982, 43 і наст.), ўзнаўляючы прасл. *skvьrěti ‘гніць’, якое сумесна з *skvьriti утвараюць адно этымалагічнае гняздо.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плеш, пле́шына, пляшок, пляш, плі́ш, плі́шка ’лысіна’ (ТСБМ, Нас.), ’прапушчаны пры ворыве ці жніве ўчастак’ (Нас.; Выг.: віц., Шн. 3; Мат. Гом.; ТС; беласт., Сл. ПЗБ), ’вымаклае месца ў жыце або на лузе’ (Нас. Сб., Нас., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., ТС), ’абсеў, абсевак, агрэх’ (драг., Нар. словатв.; БРС; чэрв., Нар. лекс.; ЛА, 2), плеш ’вільчык, верхні стык страхі’ (Сцяц.; ЛА, 4), ’пляма’ (Бяльк.), ’нераз’езджаная дарога’ (віц., ЛА, 5). Укр. пліш, валын. пляш ’пропуск пры ворыве’, рус. плешь, польск. plesz, чэш. pleš, славац. plešina, славен. plẹ́š, plẹ́ša, харв. чак. plíša ’цаліна’, plȋs ’голая зямля без дрэў’, серб. плѐшина ’тс’, балг. плеши́в ’лысы’, ц.-слав. плѣшь ’лысіна’, ’голае месца без расліннасці’. Прасл. *plešь, якое з прыметніка *plěxъ ’лысы’ > плех (гл.). Лексема плеш ’лацінскае свяшчэнства’ (Нас.), ці ’выгаленае месца на цемені каталіцкага святара’, праз польск. plesz была запазычана са ст.-чэш. pleš ’тс’ (Банькоўскі, 2, 606).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сляпы́

1. прил., в разн. знач. слепо́й;

~по́е шчаня́ — слепо́й щено́к;

~по́е перайма́нне — слепо́е подража́ние;

~па́я няна́вісць — слепа́я не́нависть;

с. набо́ртип. слепо́й набо́р;

~па́я паса́дкаав. слепа́я поса́дка;

с. палётав. слепо́й полёт;

2. в знач. сущ., прям., перен. слепо́й; слепе́ц м.;

вучы́лішча для ~пы́х — учи́лище для слепы́х;

~па́я кі́шкаанат. слепа́я кишка́;

~па́я пля́маанат. слепо́е пятно́;

с. дождж — слепо́й дождь;

~па́я ку́рыца — слепа́я ку́рица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)