Сысу́н ’цяля (жарабя і інш.) першага году’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Цых.; ашм., Стан.; кобр., Ск. нар. мовы, Сцяшк.), ’дзіця, якое ссе цыцку’ (беласт., Саевіч, Derywacja). Суфіксальнае ўтварэнне ад сыса́ць, ссаць, гл. сыска.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вузы́р ’камель снапа’ (Сцяц.). Гл. гузы́р ’тс’ з заменай г на в у выніку атаясамлівання першага гука з пратэзай. Клец. вузы́р ’вузкі канец бервяна’ (Нар. лекс.) у выніку народна-этымалагічнага збліжэння з вузкі або самастойнае ўтварэнне ад таго ж кораня па тыпу пухір.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перані́шпарыць ’перапароць, перашукаць’ (Касп.). Да пера- (гл.) і нішпарыць (гл. ны́шпарыць), якое ў выніку перастаноўкі зычных першага складу з шні́парыць ’шнырыць; шукаць якую-небудзь ежу, прынюхваючыся’ (гл.), магчыма, у выніку збліжэння з мышкава́ць ’вынюхваць, падкрадвацца’, нішкам ’цішком, употай’, нішкаваць ’вынюхваць, падкрадвацца’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
забяле́ць, ‑ее; зак.
1. Пачаць бялець, стаць белым. Ужо забялеў золак першага дня новага года, калі Рыгор крыху заснуў. Гартны. Забялелі, зружавелі яблыні і вішні. Бялевіч.
2. Вылучыцца сваім белым колерам, паказацца (пра што‑н. белае). Наперадзе забялелі палаткі. □ Азёры, азёры, азёры ў далі забялелі. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.
1. Згінаючыся, завярнуцца, падвярнуцца; скрывіцца. Цвік загнуўся. Палі ў капелюшы загнуліся. // Утварыць загіб, паварот. Правы фланг першага ўзвода неўзабаве загнуўся і пачаў адставаць. Быкаў.
2. Разм. груб. Памерці. — Падхапіў двухбаковае запаленне лёгкіх, вось і ўсё. Ледзь не загнуўся. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задрыжа́ць і задрыжэ́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
Пачаць дрыжаць, дрыжэць. // Стварыць дрыжачы гук. Ад першага гарматнага выбуху задрыжалі ў вокнах шыбы, жаласна дзінькнулі шклянкі ў шафе. Васілевіч. // Затрэсціся. Губы ў Магдалены задрыжэлі, і яна прыпала сваім ілбом да Ганнінага ілба. Чорны.
•••
Рука не задрыжыць гл. рука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́яцель, ‑я, м.
Блізка знаёмы чалавек, з якім устанавіліся добрыя, прыязныя адносіны. Я нават не паверыў з першага позірку, што гэта мой даўні прыяцель і першы дарадчык па ўсіх пытаннях механізацыі, электрыфікацыі і будаўніцтва. Кулакоўскі. Пасля гэтай сумеснай працы аўтар і рэдактар сталі самымі шчырымі прыяцелямі. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кало́дачка ’каленца (у сцябле)’ (бяроз., Шатал.), ’сустаў’ (там жа). Адносна семантыкі параўн. ілюстрацыю да першага значэння: «На соломынэ аж тры колодычкы вырослі» (с. 70). Паводле Цыхуна (вусн. паведамл.), тут перанос ад першапачатковага калода ’трубка, сцябліна ў злакавых’. Да матывацыі параўн. калена як ’патаўшчэнне, вузел на сцябліне’ і ’частка сцябліны паміж патаўшчэннямі’. Прыклады адпаведных утварэнняў: калена ’сустаў пальца рукі’, і на той жа тэрыторыі (бяроз.) «жыта пошло ў каленцы». Зыходзячы з прыведзеных фактаў, менш верагодна думаць аб першаснасці значэння ’сучляненне як патаўшчэнне’. Паводле першага тлумачэння назва матывуецца звычайнымі пераносамі ў межах устаноўленай (і ўжо дыфузнай) семантыкі; калі ж прыняць другую версію, цяжка абгрунтаваць яе з боку семантыкі. Параўн. яшчэ інфармацыю па калода.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адасла́ць, адашлю, адашлеш, адашле; адашлём, адашляце; зак., каго-што.
1. Адправіць, паслаць што‑н. каму‑н. Адаслаць дакументы, пасылку. // Адправіць назад, вярнуць. [Саханюк:] — Адаслалі б вы сваю падводу дамоў, а самі тут паначавалі б. Колас.
2. Выслаць каго‑н. з якой‑н. мэтай, па якой‑н. прычыне. З першага ж дня пасля суда, як толькі .. [Міхала Тварыцкага] адаслалі на месца, ён узяўся за работу. Чорны. // Адправіць, пераслаць куды‑н. часова. Усе ведалі, усе адчувалі, што.. будзе моцны бой. Ведаў пра гэта і Іваноў. Таму ён цвёрда вырашыў адаслаць у тыл сям’ю. Кавалёў.
3. Указаць, дзе можна знайсці падрабязную даведку; зрабіць спасылку на каго‑, што‑н. Адаслаць чытача да першага выдання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзі́касць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан дзікага (у 1–6 знач.).
2. Устарэлая назва першага перыяду ў развіцці першабытнага грамадства (уведзеная вучоным Л. Морганам). Парная сям’я ўзнікла на мяжы паміж дзікасцю і варварствам, у большасці ўжо на вышэйшай ступені дзікасці, толькі дзе-нідзе на ніжэйшай ступені варварства. Энгельс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)