полпути́ м. паўдаро́гі ж., палаві́на даро́гі;

верну́ться с полпути́ вярну́цца з паўдаро́гі;

пе́рвые полпути́ мы прошли́ легко́ пе́ршую палаві́ну даро́гі мы прайшлі́ лёгка;

на полпути́ на паўдаро́зе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пале́на ’адпілаваны або адпілаваны і рассечаны кавалак бервяна на паліва’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), поле́но (ТС, Шушк.), пале́нне ’тс’ (Шат.). Агульнаслав. (рус. поле́но, укр. полі́но, ст.-рус., ц.-слав. полѣно, польск. polano, чэш., славац. poleno, славен. poléno, балг. полено) і прасл. polěno. Лічыцца звязаным з дзеясловамі з коранем pol‑ ’палаць, гарэць’ (ст.-рус. полѣти, чэш. poleti і г. д.) і далей, з паліць, полымя (гл.) (Міклашыч, 235; Траўтман, 212; Фасмер, 3, 308). Па іншай версіі (Праабражэнскі, 2, 103; Махэк, 469), вытворнае ад полпалавіна’, г. зн. ’палавіна, рассечаны на дзве палавіны кавалак ствала’. Атрэмбскі (гл. Фасмер, там жа), параўноўвае з літ. liepsnà ’полымя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палойка1палавіна галоўкі квашанай капусты’ (Сцяшк., Мат. Гом.), палу́йка ’тс’ (Шат.), ’палавіна’ (Сл. ПЗБ), ’капусная галоўка’ (Сл. Брэс.). Рус. арл., варонеж. полу́йка ’дубовыя дошчачкі на дно для бочак’. З палоўка < пол‑, палова1 (гл.).

Палойка2 ’жменя (або 10 жменяў) абтрапанага або ачэсанага лёну’ (ТСБМ; Сл. ПЗБ; Інстр. I, III; КЭС, слуцк.; З нар. сл.). Мабыць, тое ж, што і палойка1, г. зн. палова ад таго, што можна ўзяць дзвюма рукамі.

Палойка3 ’невялікая рачулка, якая цячэ праз балота’ (Сл. ПЗБ). Да ліць (гл.) з іншай агаласоўкай кораня. Параўн. палой, а таксама ст.-рус. полой (1614 г.) ’рукаў ракі, які аддзяляецца ад асноўнага рэчышча і зноў з ім злучаецца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пла́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Палавіна расколатага ўздоўж бервяна. Партызаны ўвішна накладалі на сані сухія бярозавыя плашкі. М. Ткачоў. Гаспадар павесіў на сценку лямку, прымасціўся на плашцы дроў, а Лену запрасіў сесці на зэдлік. Галавач.

2. Інструмент, якім наносяць разьбу на металічныя дэталі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святлі́ца, ‑ы, ж.

Уст. Светлы, чысты пакой у хаце, прызначаны звычайна для прыёму гасцей. Гэтая прасторная святліца з мноствам фікусаў, аганькоў, руж, пальмаў, якімі былі застаўлены ўсе вокны і палавіна падлогі, і была кватэрай Сашы. Шамякін. Пасядзела на кухні ў кутку з дзіцём я — не пусцілі ў святліцу бацькі. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жонка; баба, кабета, палавіна, старая, абранніца; прынцэса (перан., разм.); дружына (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

*Пялю́тка, пелю́ткапалавіна качана, гарбуза’ (ТС), ’ягадзіцы; вульва’ (там жа), пэлю́тка ’ягадзіца; гузно’ (пін., Нар. лекс., Дразд.), ’сцягно’ (пін., Шатал.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад палутка (полутка, полудка) ’палавінка (звычайна качана)’ (ТС), што ўзыходзіць да *роlъtь ’палова тушы’ (Фасмер, 3, 316), гл. польць, полец; фармальна і семантычна збліжана з пялюстка, гл. пелюсць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абадо́к, ‑дка, м.

1. Памянш. да вобад; невялікі абруч або паўкруг, які ахоплівае што‑н. [Гаўрусь Каляда] адамкнуў вялізны замок, выняў абадок са скабы, і скрыпучая палавіна гуменных варот адчынілася. Брыль.

2. Аблямоўка, вузкая палоска, якая акаймоўвае што‑н. Вецер зусім сціх, а з-за лесу пачала выпаўзаць шэра-сіняя хмара, акаймаваная залатым абадком чэрвеньскага сонца. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўша́р’е, ‑я, н.

1. Палавіна геаметрычнага шара.

2. Тое, што мае форму палавіны шара. А з вачэй — двух вялізных паўшар’яў — Слёзы буйнымі падалі слівамі. Лойка.

3. Адна з палавін, на якія ўмоўна падзяляецца зямны шар і нябесная сфера. Паўночнае паўшар’е. Паўднёвае паўшар’е.

•••

Паўшар’і галаўнога мозга — дзве часткі вялікага мозга ў чалавека і некаторых жывёл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́ся ’дрэнны чалавек’ (хоцім., Мат. Маг.). Няясна; магчыма, звязана з літ. pusėпалавіна’, pusėtinas ’звычайны, пасрэдны’, да семантыкі параўн. нічогі ’ніякі, дрэнны’ (гл.); параўн. таксама рус. дыял. пу́тя ’разгублены чалавек’, што, магчыма, звязана з пу́тька ’індык’, параўн. драг. пу́тя (дзіцячае) ’курыца’ (тады пу́ся < пу́ця, як кося ’конік’ і інш. дзіцячыя словы са “спешчанай” палаталізацыяй).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)