паўша́р’е, ‑я, н.

1. Палавіна геаметрычнага шара.

2. Тое, што мае форму палавіны шара. А з вачэй — двух вялізных паўшар’яў — Слёзы буйнымі падалі слівамі. Лойка.

3. Адна з палавін, на якія ўмоўна падзяляецца зямны шар і нябесная сфера. Паўночнае паўшар’е. Паўднёвае паўшар’е.

•••

Паўшар’і галаўнога мозга — дзве часткі вялікага мозга ў чалавека і некаторых жывёл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)