Араша́ць1 ’абвадняць’. Дзеяслоў утвораны з прэфікса а‑ (о‑) і кораня раш‑ (*рос‑), запазычаны з рускай ці паралельна з рускім орошать. Для знач. параўн. польск. orosić ’пакрыць расой’. Гл. раса.

Араша́ць2, рашаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прыкарэ́нкаваты (прыкорэ́нковатый) ’нізкі, каранасты’ (стол., Нар. лекс.). Утварэнне ад ко́рань (гл.) з развіццём семантыкі. Параўн. рус. дыял. прикорёнок ’тоўсты і маларослы чалавек’, укр. при́корень ’частка ствала каля кораня, пень; невялікі калок, убіты ў зямлю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імгне́нне ’міг, момант’ (ТСБМ, Яруш.). З польск. mgnienie, таго ж кораня, што і міг (гл.), з пратэзай і‑. Вядома яшчэ ў старабеларускай мове XVI ст. як кампанент выразу въ мгненіи ока («Катэхізіс» С. Буднага).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зірк ’погляд’, зірк! зір! выклічнік (ЭШ, рук.). Рус. дыял. зырк дзеяслоўны выклічнік ’глянь’, укр. зірк!, зирк! ’тс’, польск. zerk ’погляд’. Параўн. макед. ѕирканье ’падглядванне ў адтуліну’. Параўн. ст.-рус. зеркало, зеркило (XVI–XVII стст.), ст.-слав. зръцало люстра’. Ад прасл.кораня zьr‑ (гл. зрок, зрэнкі) у ступені zir‑ з суфіксам ‑kъ ці без яго. Таго ж кораня зара (гл.). І.‑е. *gʼher‑ ’свяціць (прамяніцца), блішчаць’: літ. žėrė́ti ’блішчаць’, англ. gray ’шэры’, ст.-ірл. grían ’сонца’. Покарны, 1, 441–442, Траўтман, 336 Фасмер, 2, 105–106; Шанскі 2, З, 110–111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паво́й1 ’травяністае павойкае пустазелле сямейства бярозавых’ (ТСБМ), ’плюшч’ (Яруш.), паво́і ’дэкаратыўная расліна Ipomea (Янк. 2), павойка ’горац ўюнковы Poligonum bistorta L.’ (Кіс., Інстр. II), пово́й, пово́я ’павой’ (ТС), паву͡ойка ’травы, кветкі’ (Бес.), паво́йнік ’павой’ (ТСБМ), ’ламан Clematis L.’ (Кіс., віц.). Да віць з іншай апафанічнай ступенню кораня (Гл. Фасмер, 3, 294; Мяркулава, Очерки, 108). Аналагічна ў іншых слав. мовах: рус. пово́й, укр. пові́й, польск. powój ’павіліка, уюнок’.

Паво́й2 ’какошнік’ (КЭС, віц.). Рус. пово́й ’павойнік, намітка’. Да віць з іншай апафанічнай ступенню кораня. Мяркуючы па геаграфіі, пранікненне з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніўпа́мкі ’не ў памяці’ (Некр.; калінк., З нар. сл.). Паводле Карскага (2–3, 69), адназоўнікавае прыслоўе з суфіксам -/сі, далучаным непасрэдна да кораня паж-, гл. памяць, помніць, параўн. ніўцям, неўпрыцям!d (да цяміць) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зялёны. Рус. зеленый, укр. зеле́ний, польск. zielony, серб.-луж. zeleny, чэш., славац. zelený, славен. zelèn, серб.-харв. зѐлен, балг. зелѐн, макед. зелен. Ст.-слав., ст.-рус., ст.-бел. зеленъ. Прасл. zelenъ адлюстроўвае суфіксальнае (з прыметнікавым суфіксам ‑en‑) развіццё кораня *zel, прадстаўленага ў зелле, зелкі. І.‑е. корань мае від *gʼhel‑; у іншых і.-е. мовах розныя галосныя элементы (*gʼhlē, як грэч. χλωρός ’жоўта-зялёны’; параўн. χολέρα ’халера’). Форма з ‑e‑ ў балт. словах са знач. ’зелянець’: літ. žélti, лат. zel̂t. Параўн. літ. žãlias, лат. zalʼš, ст.-прус. saligan ’зялёны’, авест. zaranya ’золата’, zairi ’жоўты’, ст.-в.-ням. gluoen ’гарэць’, ням. glühen ’блішчэць’. Таго ж кораня зала́, золата. Фасмер, 2, 92; Шанскі, 2, З, 84; БЕР, 1, 632; Скок, 3, 648; Голуб-Копечны, 435; Саднік-Айцэтмюлер, 336; Махэк₂, 714; Траўтман, 364–365; Покарны, 1, 429–430; Сураўцава, ЭИРЯ, 8, 151–152. Параўн. жоўты, жоўкнуць, дзе варыянты гэтага кораня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атуме́ка ’намёк’ (Касп., ЭШ). Рус. дыял. отумеком ’іншым чынам’. Магчыма, да кораня мек‑: кумекаць, мекаць, намёк; з прэфіксамі ат‑ і у‑ ўтвораны дзеяслоў, ад якога бязафіксны назоўнік. Параўн. рус. мекать, невдомек, смекалка і інш. Гл. мекаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́рхыт ’вэрхал, бесталковы шум, гам’ (Бяльк.). Запазычанне з польскай мовы: ва́рхыт < а́рхат < а́рхот. Параўн. польск. warchotny, warchotliwy ’неспакойны’ (слова таго ж кораня, што і warchoł, адкуль бел. ва́рхал). Аб польск. гняздзе слоў гл. Брукнер, 601–602.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаўта́чка ’жаўтуха (хвароба)’ (гом., глус., Янк. III; мядз., Жыв. сл., 41). Укр. дыял. жовта́чка ’тс’. З польск. żółtaczka ’тс’ з падвядзеннем пад бел. форму кораня. Адпаведная суфіксацыя ў назвах хвароб для бел. нетыповая. Параўн. жаўту́ха1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)