Куме́каць ’разумець’ (Сцяшк., ТС). Рус. кумекать ’тс’ лічыцца прэфіксальным утварэннем ку‑мекаць. Суадносіны гэтых слоў з літ. mė́klinti ’думаць’, лат. meklet ’шукаць’ няясныя (гл. Фрэнкель, 428–429).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)