меланхо́лія, ‑і, ж.
1. Сумны настрой, нуда, туга. На сэрца наплыла крыўда, якая ўсё часцей і часцей псавала [Шалюту] настрой, наводзіла на яго цяжкую непазбыўную меланхолію. Дуброўскі.
2. Псіхічнае расстройства, якому характэрны прыгнечаны стан, беспрычынныя страхі, недарэчныя ідэі.
•••
Чорная меланхолія — вельмі дрэнны настрой, туга, якая гняце бесперастанку.
[Ад грэч. mélas — чорны і cholē — жоўць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іканапі́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да іканапісу. Іканапісная майстэрня. Іканапісныя школы. // Уласцівы іканапісу, характэрны для іканапісу. Іканапісны стыль царкоўнага жывапісу. Іканапісныя каноны.
2. перан. Такі, як у святога на іконе; выглядам падобны на малюнак святога. Ідуць баркалабаўскія старцы з сінявокімі хлопчыкамі празрыстай іканапіснай прыгажосці. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лі́ска 1 ’іголкі сасны, кастрыца’ (шчуч., Сцяшк., Сцяшк. Сл.). Відавочна, запісана ‑і‑ замест ‑ê‑, якое з ‑ě‑. Закрытае е, а таксама іэ характэрны гродз. гаворкам. Да ле́ска (гл.).
Лі́ска 2 ’плеценая подсцілка з лазы, якая кладзецца на дно саней’ (пін., Масл.). Да ле́ска (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
калары́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вызначаецца багатым спалучэннем фарб, колераў (пра карціну, гравюру і пад.). Каларытны пейзаж. Каларытны нацюрморт.
2. перан. Своеасаблівы, характэрны, яркі. Мне адразу спадабаўся гэты своеасаблівы і каларытны цэнтр Палесся. В. Вольскі. І Лявон Бушмар і Сурвіла — гэта яркія, каларытныя вобразы іменна беларускага вясковага капіталіста. Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіне́кдаха, ‑і, ДМ ‑дасе, ж.
Стылістычны прыём, калі назва часткі, прыватнага выкарыстоўваецца замест назвы цэлага, агульнага і наадварот (напрыклад: «галава» замест «чалавек» і пад.), а таксама слова і зварот, ужытыя такім чынам. Разваламі часам называліся самі сані — характэрны прыклад сінекдахі: назва часткі прадмета пераносіцца на ўвесь прадмет. «Помнікі».
[Грэч. synekdochē — суаднясенне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спецыфі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Характэрны толькі для каго‑, чаго‑н., уласцівы толькі каму‑, чаму‑н.; своеасаблівы. Спецыфічны пах біў у ноздры агранома. Бядуля. — Солі, больш солі трэба да .. [каніны], каб адбіць спецыфічны саладкаваты смак, — адказаў па .. пытанне Кулькін. Машара.
2. Спец. Які мае асобую будову, склад, характар. Спецыфічныя бялкі.
[Ад лац. specificus — відаўтваральны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Павілі́ца ’павітуха (пустазелле)’ (Касп., Бяльк., Шатал., Мат. Гом.). Рус. смал., вят. повилица, курс., арл. повилика. Рэгулярны дэрыват ад дзеепрыметніка павількпавіць. Адносна суфіксацыі параўн. Мяркулава, Очерки, 107 і наст., дзе яна вызначае суф.‑ица ў назвах гэтых раслін як характэрны для паўн. часткі ўсходнеслав. тэрыторый. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 181.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пажылы́, ‑ая, ‑ое.
Немалады, у гадах. Старыя і пажылыя людзі раіліся, што рабіць, складалі свае планы. Колас. Пажылыя мужчыны спалі, загарнуўшыся ў кажухі, а з моладзі рэдка хто і прыдрэмліваў да раніцы. Чарнышэвіч. // Характэрны для немаладога чалавека. Чалавек быў няголены, і гэта надавала яму пажылы выгляд, насуперак маладому позірку вачэй. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жылы́, ‑ая, ‑ое.
1. Прызначаны для пражывання каго‑н., адведзены пад жыллё (у 2 знач.). Будаўніцтва жылых дамоў. □ — Жылы гарадок расце, маці, з кожным днём, — гаварыў цяпер Раман Дзянісавіч. Хадкевіч. // У якім жывуць людзі; населены. Кох з Вейсам кінуліся ў жылы будынак. Лынькоў.
2. Характэрны для жылля, уласцівы жыллю. Жылы выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пія́ць ’спяваць’ (Мядзв.; паст., в.-дзв., даўг., лудз., смарг., маст., Сл. ПЗБ). Да пяяць (гл.). Слова аформілася пад уплывам польск. piać, pieją ’спяваць, спяваю’. Паводле Карскага (1, 215). пераход ъ у і ў пазіцыі перад націскным а характэрны для паўн.-усх. гаворак і не каторых гаворак на паўднёвым захадзе Беларусі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)