Немалады, у гадах. Старыя і пажылыя людзі раіліся, што рабіць, складалі свае планы.Колас.Пажылыя мужчыны спалі, загарнуўшыся ў кажухі, а з моладзі рэдка хто і прыдрэмліваў да раніцы.Чарнышэвіч.// Характэрны для немаладога чалавека. Чалавек быў няголены, і гэта надавала яму пажылы выгляд, насуперак маладому позірку вачэй.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)