не́чегоII (незачем) нареч., разг. няма́ чаго́; не́чага; (не надо) не трэ́ба;

не́чего об э́том говори́ть няма́ чаго́е́чага, не трэ́ба) пра гэ́та гавары́ць;

э́тим не́чего шути́ть гэ́тым не трэ́ба (не́чага) жартава́ць;

да тут и ду́мать не́чего ды тут і ду́маць няма́ чаго́е́чага);

не́чего спеши́ть няма́ чаго́е́чага, не трэ́ба) спяша́цца;

от не́чего де́лать ад няма́ чаго́ рабі́ць;

не́чего сказа́ть! што і каза́ць!, няма́ што і каза́ць!;

де́лать не́чего нічо́га не зро́біш.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пу́дзіць ’палохаць, спуджваць, прымушаць бегчы’ (Нас.), ’страшыць, палохаць’ (Гарэц., Яруш., Шпіл., Шат., Янк. 2, ТСБМ), pudzić ’страшыць жывёлу’ (Варл.), пу́дыты ’гнаць, разганяць, распуджваць; рэзаць (размашыста)’ (Клім.), пу́дзіцца ’палохацца, імчацца ад перапалоху’ (Нас.), пу́дзіцца ’палохацца, баяцца (пераважна пра жывёлу)’ (Гарэц., Яруш., Мал., ТС); укр. пу́дити ’гнаць’, рус. пу́дить ’палохаць, гнаць’, польск. pędzić ’гнаць’, чэш. puditi ’пабуджаць, падбухторваць’, славац. pudiť ’гнаць’, славен. poditi, серб.-харв. púditi, балг. пъ́дя, макед. пади, ст.-слав. пѫдити ’тс’. Прасл. *pǫditi параўноўваюць з грэч. σπευδωспяшацца, старацца; падганяць, прыспешваць’, літ. spáusti, spáudýti ’цясніць, гнясці’, spándyti ’нацягваць’ і інш. Коген (Запіскі, 2, 239), следам за Петарсанам (Vergl., 32), узводзіць названыя формы да і.-е. *(s)peud‑ (з “s mobile”), пры гэтым бел. пудзіць, укр. пудити і пад. адлюстроўваюць, паводле яго, ніжэйшую ступень кораня *speud‑, менавіта, *(s)pud‑ з інфіксам ‑n‑, што дазваляе вытлумачыць фанетычную неадпаведнасць некаторых формаў (насавы галосны ў польскай і славенскай пры чакаемым u), якую Махэк₂ (467) звязвае з экспрэсіўным узмацненнем. Далейшая сувязь з пяць, пну (гл.), пу́та і інш. (параўн. Скок, 3, 68; Сной, 459) здаецца праблематычнай перш за ўсё з семантычнага боку, аднак фармальна мажлівай пры ўзвядзенні да і.-е. *(s)pen‑d < *(s)pen‑ ’цягнуць, расцягваць’ (Глухак, 511). Яшчэ менш пэўная сувязь з пя́дзя (гл.) пры ўзвядзенні да і.-е. *pondh‑/*pendh‑, параўн. лац. pendēre ’вісець’ (Банькоўскі, 2, 537 і інш.). Гл. таксама Фасмер, 3, 402; ЕСУМ, 4, 627.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́чага I

1. мест. отриц. в род. п. не́чего;

н. чыта́ць — не́чего чита́ть;

2. мест. неопр., в род. п. чего́-то; см. не́шта I;

3. частица разг. уж лу́чше; по кра́йней ме́ре; кста́ти;

узя́ў бы н. ўсё — взял бы уж лу́чше всё;

забяры́ н. і гэ́та — забери́ уж и э́то

не́чага II в знач. сказ. (не следует) не́чего; (нет смысла — ещё) не́зачем, не́ к чему;

ды тут і ду́маць н. — да тут и ду́мать не́чего;

н. спяша́цца — не́чего (не́зачем, не́ к чему) спеши́ть;

н. крыча́ць — не́чего (не́зачем) крича́ть;

н. было́ туды́ хадзі́ць — не́чего (не́зачем) бы́ло туда́ ходи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пірга́ць ’штурхаць’, піргну́ць, піргану́ць ’штурхануць, піхнуць’ (Янк. I; Шат.; мядз., Нар. словатв.: смарг., віл., лаг., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), пірга́цца ’штурхацца’ (Сл. ПЗБ), піргну́ць ’раптам піхнуць рукамі’, піргеяь! у фразе: а ён піргеяь хлопца ў гразь, а сам пабег ’раптоўна піхнуць’ (Варл.), адпіргну́ць ’адштурхнуць’ (Шат.). Значэнне ’хуткі рух’ прысутнічае ў генетычна роднасных гэтай лексеме словах і ў іншых мовах: польск. pierzgnąć ’драпнуць, хутка ўцячы’, ’скочыць (каб уцячы), будучы напалоханым’, якое, у асноўным, ужываецца ў глухім варыянце pierzchnąć ’тс’ (як літ. gudrus ’хітры, лоўкі’ — прасл. хуігь ’разумны’ > ’хітры’), польск. pirgiel ’верабей’, укр. лемк. тлриця ’матылёк’, пирга́ч ’кажан (у якога ў палёце назіраюцца хуткія, раптоўныя рухі’), балг. торгае ’жвавы, хуткі’, серб.-харв. пргав ’гарачы, гняўлівы, запальчывы’; ’нястрыманы, грубы’, якія можна узвесці да прасл. *pьrgati, што мае варыянт *pьrgali: рус. пар‑ гать ’кідаць’, каш.-славін. pitrgac ’хутка ехаць’, napurgacспяшацца, бегчы’, purgnoc sa ’пайсці некуды і зараз жа вярнуцца’. Можна параўнаць з літ. spirgii ’смажыць, падсмажваць’, spirgėti ’пячыся, смажыцца’, ’пражыцца’ (Лаўчузэ, Балтизмы, 73: пад успіргпуць ’напіраць, нажарваць’; Саўка, Запісы, 23, 55), значэнне якога адрозніваецца ад бел. піргаць, аднак можна меркаваць, што для паняцця ’смажыцца’ ў літоўскай мове гэты дзеяслоў не асноўны, — першасным быў kepti, а spirgėti выражаў рух, хуткасць дзеяння, яго раптоўнасць, яго вялікую колькасць, меру, параўн.: saulė spirgina ’сонца смаліць’, šaltis spirgina ’мароз трашчыць’ і літ. spirgėlė ’запальчывы чалавек’, ’гарачка’. І арачава (Этимология–1985, 69–70) адносіць сюды таксама і прасл. *pьrga ’кветкавы пылок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уніка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. чаго. Пазбягаць чаго‑н., ухіляцца ад чаго‑н. Я не раз здзіўляўся, як спрытна ўнікалі шафёры амаль непазбежных аварый. Мележ.

2. чаго. Ухіляючыся, пазбягаць чаго‑н. Калі праўду казаць, дык Яўген і ўнікаў тых заданняў, якія былі звязаны з паездкамі ў родныя мясціны. Сабаленка. Але ў размове ўжо [Зося і Паходня] не закраналі таго, аб чым толькі што гаварылі і што патрабавала яснасці. Абое баяліся і знарок унікалі яе — няхай яна акрэсліцца як-небудзь пазней, ці варта спяшацца!.. Хадкевіч. // Устрымлівацца ад чаго‑н. Насця была здзіўлена пераменай у паводзінах мужа, але цярпліва маўчала. Яна ўнікала лаянак. Сіняўскі. // Ратавацца ад чаго‑н., мінаць што‑н. Сабака сарамяжа павільваў хвастом, быццам сказаць хацеў: — Бывае ж такі выпадак, што як ні ўнікаеш, а ўсё ж спатыкаешся. Мурашка.

3. каго-чаго. Стараюцца, не жадаць сустракацца з кім‑, чым‑н. Кінуўшы мужа, Марына Паўлаўна як мага старалася ўнікаць з ім сустрэчы. Зарэцкі. [Тапурыя:] — Пачаў я ўнікаць людзей, і нейкі час як бы хвароба ў мяне такая была: дрэнна мне пры людзях! Самуйлёнак. Непакоіла няпэўнасць адносін з Ленай. Чаму дзяўчына ўнікае яго [Андрэя]? Няўжо яна пагарджае ім? Сапрыка. // ад каго. Быць заўважаным, убачаным. Так, глытаючы слёзы, прыўды, разважае Алена. Ад Ганькі не ўнікае матчын настрой. Васілевіч.

4. у што. Удумвацца, імкнуцца зразумець сутнасць чаго‑н. Віктар учытваўся, унікаў у змест. І раз, і другі прабягаў вачыма напісанае. Паўлаў. Толькі там, пад зямлёю, калі сачыў за працай Сапегі, унікаў у складаныя яе дэталі, ён [Савіцкі] перайначваўся. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́глы ’раптоўны, нечаканы’ (Сл. паўн.-зах., З нар. сл.), ’круты’, ’злосны, люты’ (слонім., Сцяшк. Сл.), ’вялікі, высокі’ (ТС; лельч., Нар. лекс.; мазыр., З нар. сл.; ельск., жытк., петрык., Мат. Гом.), ’нахабны’ (уздз., Жд. 1; рэч., Мат. Гом.; ТС), укр. наглий ’хуткі; раптоўны, нечаканы’, рус. наглый ’дзёрзкі, нахабны’, польск. nagły ’раптоўны, нечаканы, пільны, неадкладны; хуткі, жвавы’, чэш., славац. náhlý ’раптоўны, нечаканы, круты’, в.-луж. nahty ’круты, рэзкі; хуткі, раптоўны; запальчывы’, н.-луж. nagty ’тс’, славен. nagel ’тс’, серб.-харв. nȃgao ’хуткі, паспешны; мітуслівы, неабачлівы’, балг. на́гъл ’нахабны’, макед. нагол ’тс’. Прасл. *nagъlъ (або *naglъ), поўная форма *naglъjь, збліжаюць з санскр. añjas, añjasā ’жвавы, раптоўны’, гоц. anaks ’раптоўны, хуткі’ (Фасмер, 3, 36; Скок, 2, 498; Бязлай, 2, 212; Шустар-Шэўц, 2, 982), з лат. naguotспяшацца’, nagtiês ’хутка рабіць’ (Махэк₂, 388); сумніцельнай здаецца спроба вывесці прасл. *naglъ з *na‑lьg‑lъ < ležati (Тэдэска, Language, 27, 151, 28–33). Варбат рэканструюе першасную семантыку слова як ’хуткі, паспешны, раптоўны’, з якой выводзяцца іншыя пераважна экспрэсіўныя значэнні, і звязвае яго з прасл. *snaga ад дзеяслова з коранем *(s)nag‑, страчанага ў славянскіх мовах, якому адпавядае літ. nogė́tis ’жадаць, хацець’ (Варбат, Этимология–1964, 27–30). Літ. nõglas ’раптоўны, хуткі, імклівы’ запазычана з бел. або польск. (Фрэнкель, 1, 506). Цікавыя беларускія семантычныя інавацыі; палес. ’вялікі, высокі’ на базе значэння ’рэзкі, круты’ («наглы берэг», ТС), параўн. таксама на́глік ’вельмі высокая асоба’ (ТС), на́гліца ’велікан’ (саліг., Нар. сл.) і ’скупы, прагны, хцівы’ на бел.-літ. паграніччы, параўн. таксама нагле́ц ’той, хто скупы’, відаць, пад уплывам літоўскай мовы, параўн. літ. nogė́tis ’жадаць, хацець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сакрэ́т 1, ‑у, М ‑рэце, м.

1. Тое, што падлягае захаванню ўпотай, аб чым не гавораць усім; тайна. Выдаць сакрэт. □ Дзед Лукаш даўно здагадваўся, што ў Міколы ёсць сакрэты, пра якія ён маўчыць. Якімовіч. Асцерагаліся партызаны да пары, да часу выдаць свой баявы сакрэт. Лынькоў. // чаго. Скрытая прычына. Сакрэт поспеху. Сакрэт высокіх паказчыкаў працы. □ І ці не ў гэтым сакрэт і сэнс жыцця — сеяць прыгожае і з радасцю схіляць перад ім галаву... Навуменка. // Прыём, спосаб (вырабу, атрымання чаго‑н.), які невядомы іншым. Сакрэт вырабу сінтэтычнага валакна. □ Некалі сярод нашага брата — масцеравога хадзіла вера ў нейкі спадчынны вытворчы сакрэт. Кулакоўскі. // Пэўная інтэлектуальная рыса, якасць. [Удома] навучыўся сакрэту цярпення і ўменню хаваць ад другіх свае думкі і пачуцці. «Маладосць». Хаджу ў тэатр не толькі дзеля свайго задавальнення, але галоўным чынам вучыцца, пазнаваць сакрэты акцёрскага майстэрства. Сяргейчык.

2. Мудрагелістая канструкцыя механізмаў, прадметаў хатняга ўжытку, мэблі і пад. Замок з сакрэтам.

3. Дадатковы патайны пост, які размяшчаецца вартаўнічай аховай на найбольш небяспечных подступах праціўніка. Былі выстаўлены пасты, сакрэты, узмоцнена ахова — як на самай пярэдняй лініі. Асіпенка. Трэба было спяшацца, каб засветла выбраць, дзе паставіць сакрэт. Быкаў. // Месца патайнога паста. У Сцёпы было добрае сховішча, ім ён некалі карыстаўся, калі сядзеў у сакрэце. Зуб.

•••

Адкрыць сакрэт гл. адкрыць (у 7 знач.).

Не рабіць сакрэту з чаго гл. рабіць.

Сакрэт палішынеля — уяўная тайна; сакрэт, які стаў вядомы ўсім.

Сказаць (расказаць) па сакрэту (пад сакрэтам) гл. сказаць.

Трымаць у сакрэце гл. трымаць.

[Фр. secret.]

сакрэ́т 2, ‑у, М ‑рэце, м.

Прадукт дзейнасці залоз, неабходны для жыццёвых функцый арганізма.

[Ад лац. secretus — выдзелены.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

час, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Бесперапынная і пастаянная змена мінут, гадзін, дзён і пад.

Ішоў ч., і наступіла лета.

Ч. не стаіць на месцы.

2. Прамежак пэўнай працягласці ў паслядоўнай змене гадзін, дзён, гадоў і пад., у які што-н. адбываецца.

Скараціць ч. вучобы.

Вольны ч.

Ч. падрыхтоўкі да спаборніцтваў.

3. Нейкі пэўны момант, у які што-н. адбываецца.

Ч. абеду.

Ч. адпраўлення цягніка.

Вызначыць ч. сходу.

4. Пара года, дня і пад.

Вячэрні ч.

Летні ч.

5. Перыяд, эпоха ў гісторыі або жыцці чалавека, народа, дзяржавы.

Даваенны ч. 3 незапамятных часоў.

6. Зручны момант, спрыяльная пара для чаго-н.

Упусціць ч. уборкі.

Самы ч. пайсці ў адпачынак.

Ч. сеяць.

7. У філасофіі: адна з асноўных аб’ектыўных (разам з прасторай) форм існавання матэрыі.

Паза часам і прасторай няма руху матэрыі.

8. У граматыцы: катэгорыя дзеяслова, якая выражае адносіны дзеяння або стану да моманту гаворкі або да якога-н. іншага моманту.

Цяперашні ч.

Прошлы ч.

Будучы ч.

Каменданцкі час — забарона без асобага дазволу з’яўляцца на вуліцах населенага пункта ў пэўны час пры аб’яўленні ваеннага або асаднага становішча.

Мясцовы час — час, які ўстанаўліваецца для пэўнага геаграфічнага пояса, раёна, для пэўнай мясцовасці.

Адзін час — на працягу нейкага часу; некалі, даўней.

Ад часу да часу; час ад часу — калі-нікалі, зрэдку.

Без часу — заўчасна, не пражыўшы адведзены час.

Да часу

1) часова;

2) раней тэрміну.

З часам — у будучым, некалі.

На скорым часе — неўзабаве, хутка.

На часах — на апошнім месяцы цяжарнасці (пра жанчыну).

Па часе — пасля таго, як ужо што-н. здарылася.

Тым часам — адначасова з гэтым, у той самы момант.

У добры час — пажаданне поспеху, удачы каму-н.

У свой час

1) некалі, калісьці, раней, у мінулым;

2) своечасова, калі ў чым-н. будзе патрэба, неабходнасць.

У час — своечасова, у патрэбны момант.

Час не чакае — нельга далей адкладваць, трэба спяшацца з выкананнем чаго-н.

Час прабіў — прыйшла, настала пара для чаго-н.

|| прым. ча́савы, -ая, -ае (да 1, 2, 4 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чемII союз

1. (нежели) чым, як, ніж; (после сравн. ст. передаётся ещё конструкциями с предлогом) за (каго, што);

лу́чше по́здно, чем никогда́ посл. лепш по́зна, як (чым) ніко́лі;

она́ сде́лала бо́льше, чем он яна́ зрабі́ла больш за яго́ (чым ён);

2. (вместо того, чтобы) заме́ст таго́, каб (преимущественно в конструкциях с част. «бы»); што (як) меў (ме́ла, ме́лі); як, чым (преимущественно в конструкциях без част. «бы»);

чем бы помо́чь, он ещё меша́ет заме́ст таго́, каб дапамагчы́, ён яшчэ́ перашкаджа́е;

чем торопи́ться, вы́йдем ра́ньше што (як) ме́лі спяша́цца, вы́йдзем лепш ране́й;

3. (насколько, в какой степени) чым;

чем бо́льше, тем лу́чше чым больш, тым лепш.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трапята́ць ‘трымцець, дрыжаць’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), трыпыта́ты ‘лапатаць крыламі (пра птушак)’ (кобр., Жыв. НС), трапята́цца ‘пастаянна рухацца, варушыцца, дрыжаць’ (ТСБМ, Нас.), ‘мігаць, мільгаць, няроўна гарэць (пра агонь)’ (ТСБМ), ‘дзейнічаць, імкнуцца штосьці зрабіць’ (ТСБМ, Юрч. СНЛ), ‘узмоцнена ў сполаху біцца (пра сэрца)’ (Юрч. Сін., Касп., Ян.), ‘моцна баяцца каго-небудзь’, ‘быць ахопленым непакоем’ (ТСБМ), перан. ‘жыць, існаваць’ (Нас., Ян.), ‘перабіраць ножкамі’ (Жд. 1); ‘адчуваць небяспеку (пра каня)’: конь трапе́ча, трапе́чыць, стрэ́пая вушамі (петрык., клім., іўеў., ЛА, 1), сюды ж трапата́цца: трапатаўся чырвоны сцяжок (Ю. Віцьбіч), ст.-бел. трепетати, трепетатися ‘дрыжаць, хвалявацца, баяцца’ (ГСБМ). Укр. трепета́ти, рус. трепета́ть ‘дрыжаць, трапятацца, матляцца, калаціцца, біцца’, польск. trzepiotać (się) (з XV ст.) ‘махаць крыламі’, ‘трэсціся’, ‘балбатаць’, з XVIII ст. trzepotać ‘хутка рухацца, выконваць хуткія рухі’, каш. třepotac ‘балбатаць, плявузгаць’, в.-луж. třepotać, třepjetać ‘дрыжаць, трэсціся’, чэш. třepetać, třepotać ‘махаць крыламі’, ‘узмахваць, махаць’, ‘дрыжаць, хістацца’, славац. trepotať (sa) ‘тс’, ‘грукатаць’, ‘развявацца (пра сцяг)’, ‘біцца (аб сэрцы, аб рыбе на зямлі)’, славен. trepetáti ‘трэсціся, дрыжаць, уздрыгваць’, харв. trepètati, серб. трепѐтати ‘дрыжаць’, балг. трептя́ ‘дрыжаць, матляцца, мігцець’, макед. трепети ‘дрыжаць, мігаць’, ст.-слав. трепетати ‘дрыжаць, трэсціся’. Прасл. *trepetati/*trepotati ‘інтэнсіўна выбіваць, трэсці, рухацца, размахваць’; звязана з *trepati > трапа́ць1 (гл.), ад якога ўтворана пры дапамозе суф. ‑et‑/‑ot‑, што абазначае гукаперайманне, роднаснае літ. trepùmas ‘спрытнасць’, ст.-грэч. τρέπω ‘паварочваю, схіляю’, лац. trepidāre ‘дробненька хадзіць’, ‘дрыжаць, уздрыгваць’, ‘мігаць, мільгацець’, ‘мітусліва спяшацца’, ‘баяцца’, ‘кідацца’, ст.-інд. tr̥práh̥ ‘неспакойны, мітуслівы’ < і.-е. *trep‑ ‘тупаць, дробна хадзіць, ступаць’, ‘перабіраць нагамі’ (Фасмер, 4, 99; Чарных, 2, 261; Брукнер, 583; Шустар-Шэўц, 1543; Скок, 3, 496–497; ЕСУМ, 5, 630). Сюды ж трапяткі́ ‘ахвочы да работы’ (Жд. 1), трапятлі́вы ‘рухавы, што без працы не пасядзіць’ (Варл.), трапяту́н ‘які знешне стараецца, а, па сутнасці, абыякава адносіцца да сваёй справы’ (Сцяшк. Сл.), ‘вельмі рухавы, вёрткі чалавек, здольны выкручвацца з непрыемнага становішча’ (Юрч., Вытв. сл.), ‘малое дзіця, якое перабірае ножкамі’ (Жд. 1), трапяту́ха ‘рухавая жанчына, старанная, працавітая, руплівая’ (лях., ЖНС; навагр., Жыв. НС; ганц., Нар. лекс., Сл. Брэс.), трапята́нне ‘спосаб жыцця’, трапята́ннік ‘той, хто спрабуе штосьці зрабіць у жыцці’ (Юрч. СНЛ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)