спяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. з чым, з інф. і без дап. Старацца зрабіць што-н., трапіць куды-н. як мага хутчэй.

С. з пасадкай дрэў.

С. з уборкай ураджаю.

Спяшайся, бо спознішся на аўтобус.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра гадзіннік: паказваць няправільны час.

Гадзіннік спяшаецца на 5 хвілін.

|| зак. паспяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спяша́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. спяша́юся спяша́емся
2-я ас. спяша́ешся спяша́ецеся
3-я ас. спяша́ецца спяша́юцца
Прошлы час
м. спяша́ўся спяша́ліся
ж. спяша́лася
н. спяша́лася
Загадны лад
2-я ас. спяша́йся спяша́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час спяша́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спяша́цца несов.

1. спеши́ть, торопи́ться;

с. на цягні́к — спеши́ть (торопи́ться) на по́езд;

яна́ не ~ша́лася ўвахо́дзіць у дом — она́ не спеши́ла (не торопи́лась) входи́ть в дом;

2. (о часах) спеши́ть; уходи́ть вперёд;

гадзі́ннік ~ша́ецца — часы́ спеша́т (ухо́дят вперёд)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спяша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак., з інф., з чым і без дап.

1. Імкнуцца рабіць што‑н. як можна хутчэй; спяшаць. Яны стаялі ўжо ля каліткі дома, дзе кватаравала Рэня. Алёшка спяшаўся дагаварыць: — Я люблю.. Цябе... Цябе я люблю... Лынькоў. Ляснічы няпэўна гмыкнуў. Ён ніколі не спяшаўся з вывадамі. Навуменка. Пакручасты кароткі хвост, прыроблены да апошняй літары, і распырсканае ў канцы чарніла павялі [Агнёва] на думку, што начальнік спяшаўся. Асіпенка.

2. Імкнуцца хутчэй ісці, рухацца, хутчэй трапіць куды‑н. Кожны дзень яна спяшаецца да бальшака І, прыклаўшы руку да вачэй, Прагна ўглядаецца на захад .. А яе каханага яшчэ і сёння Не адпускае вайна. Сіпакоў. Да кагосьці ляцеў і кагосьці ў душу сваю клікаў, Так спяшаўся — хаця б не спазніцца, паспець. Кірэенка. Алена расшпіляе і зноў зашпіляе ватоўку, перавязвае на галаве хустку і спяшаецца на двор, да сяброўкі Ганны. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спяша́цца

1. ilen vi (s), sich be¦ilen, es ilig hben, ile hben; hsten vi (мітусіцца); sich spten (разм.);

спяша́цца на дапамо́гу zu Hlfe ilen;

спяша́цца на цягні́к sich zum Zug be¦ilen;

2. (пра гадзіннік) vrgehen* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Спяша́цца. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спяшацца, спяшаць, паспяшаць, гарачыцца; завіхацца, увіхацца, варушыцца (разм.); завінацца (абл.) □ пароць гарачку

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

паспяша́цца гл. спяшацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заспяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Пачаць спяшацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

торопи́ться спяша́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)