Во́ўна (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Шат.). Рус. во́лна, укр. во́вна, ст.-рус. вълна, польск. wełna, в.-луж. wołma, н.-луж. wałma, чэш., славац. vlna, серб.-харв. ву̏на, славен. vółna, балг. въ́лна, макед. волна. Роднасныя літ. vìlna ’ваўняны волас’, лат. vil̃na ’воўна’, ст.-прус. wilna ’кафтан’, ст.-інд. ū́rṇā ’воўна’, авест. varǝnā, лац. lāna з *vlāna, грэч. λῆνος, λᾱ́νος ’воўна’, магчыма, арм. gełmn ’воўна, лямец’; іншая ступень чаргавання: лац. vellus ’руно’ (Траўтман, 359; Фасмер, 1, 339). Узыходзяць да і.-е. *u̯el‑ ’торгаць, рваць’ (Праабражэнскі, 1, 92; Махэк, LF, 64, 344; БЕР, 206 і наст.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Камсі́ць ’біць таўхлямі’ (мсцісл., З нар. сл.), камсаць ’моцна біць, лупцаваць’ (мсцісл., Мат. Маг.), комшаць ’жаваць’ (в.-дзвін., Сл. паўн.-зах.). камишніца ’цёртая салома’ (Сцяшк. Сл.), комшыцца, камшоліцца ’капацца, марудзіць’ (слаўг., Нар. словатв.), камшыць, комкаць ’ляпіць снег у камок’, ’змяць адзежыну’ (КЭС, лаг.), камшыць ’камячыць’ (ТСБМ) і комшъць, комкъць ’прагна есці’ (міёр., Нар. сл.), комчаць ’комкаць’, комшаны ’мяты, цёрты’ (ТС). Шматлікія прыклады-адпаведнікі з іншых слав. моў гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 180. Прасл. konibsati ’рваць, глытаць вялікімі кавалкамі’, дзеяслоў з ‑s‑ нарашчэннем кораня, да копгъ > ком. камяк (гл.). Параўн. таксама Слаўскі, 2, 393.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Рухо ст.-бел. ’вопратка’ (Ст.-бел. лексікон). Стараж.-рус. рухо ’скарб, манаткі’, рус. ру́хо ’адзенне’, польск. rucho ’тс’, кашуб. rëxë ’старое адзенне’, чэш. roucho ’святочнае адзенне, строй’, славац. rúcho ’тс’, серб.-харв. ру̏хо ’вопратка’, славен. rúho ’палатно, прасціна’, балг. ру́хо ’адзенне, вопратка’, макед. руво ’тс’. Прасл. *ruxo ’рухомая маёмасць, у прыватнасці, адзенне’, утворана ад *rušiti (гл. рушыцца, рухаць), звязана таксама з *rъvati (гл. рваць), гл. Брукнер, 467; Фасмер, 3, 524; Скок, 3, 167; Шустар-Шэўц, 2, 1254; SEK, 4, 190. Сюды ж рухамоцце, рухмаццё ’рухомая маёмасць, манаткі’, рухматло́ ’тс’ (Ласт.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Рэ́зкі 1 ’рэзкі, востры; шурпаты, з вострымі гранямі; жорсткі; ядраны, халодны; дзёрзкі’ (ТСБМ, ТС), ’калючы; вельмі кіслы’ (воран., калінк., Сл. ПЗБ), ’прарэзлівы’ (Ян.). Укр. рі́зкий ’рэзкі’, рус. резкий ’тс’, польск. rześki ’жвавы, рэзкі’, чэш. дыял. rezký ’жвавы, бадзёры’, серб. і харв. ре̏зак ’востры, кіслы’, балг. рязък ’рэзкі’. Прасл. *rězъkъ < *rězati (гл. рэзаць). Параўн. яшчэ семантыку укр. рву́чкий, рву́чий ’рэзкі, хуткі’ ад рвати ’рваць’.
Рэ́зкі 2 ’вілы для пераноскі саломы’ (Сл. Брэс.). Ад рэзаць (гл.), параўн. драпакі́ ’вілы для гною’ (Сл. Брэс.) ад драпаць. Але нельга выключыць уплыў рэзгіны (гл.) ’прылада для пераноскі саломы’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Нару́жнік ’неслух’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Яўс.), пару́жпіца ’непаслухмяная, упартая дзяўчына’ (Нас., Яўс.), сюды таксама наружна ’здзекліва’ (Яўс.), наружонік, наружоніца, наружоны, наруглівы ’здзеклівы’ (ушацк., Пытанні лексікал., фразеал. і стылістыкі. Мн., 1985, 51–53), рус. наружник ’насмешнік, лаяльнік’. Да наруга (гл.), роднаснае польск. naręzyć ’парушыць’ (Брукнер, 355), серб.-харв. мак. naruzlt ’аблаяць, абразіць’, сюды ж, магчыма, і чэш. náruzivy ’заўзяты, заядлы, страшны’, да якога Махэк рэканструюе дзеяслоў *na‑ružiti (Махэк₂, 390), іншыя версіі паходжання апошняга слова гл. Шаур, Etym, Brun, 1978, 140 (роднаснае славен. ruziti ’лушчыць, абдзіраць’, рус. ружь, наружу), Варбат, Куркіна, Этимология–1979, 182 (да прасл. *ruz‑ ’драць, рваць’).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
То́рзаць ’торгаць, тузаць (пра боль)’ (ТС), ту́рзаць ’тс’, ты́рзаць ’тс’, торзуну́ты ’тузануць, таргануць’ (пін., Сл. Брэс.; стол., Нар. лекс.). Укр. дыял. то́рза́ти, то́рсати ’трэсці, рухаць, штурхаць, тузаць, торгаць’. Карэннае ‑о‑ пад уплывам лексемы торгаць 1 (гл.). У іншых славянскіх мовах te‑ < прасл. *tьrzati, у якім *‑z‑ развілася ў выніку 3‑й палаталізацыі (Сной у Бязлай, 4, 242; Сной₂, 790): рус. терза́ть ’раздзіраць’, ’мучыць’, укр. терза́ти ’тс’, ст.-слав. трьсати ’тузаць, ірваць, раздзіраць’, ц.-слав. трѣзати ’тс’, харв. tȑizati, серб. тр̏зати ’рваць, вырываць, тузаць’, ’кляваць’. Да і.-е. *ter‑g̑(h)‑ (Покарны, 1073; Міклашыч, 354; ЕСУМ, 5, 604). Генетычна блізкае да торгаць 1, гл.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
крычаць, гукаць, енчыць; гарлапаніць, гарланіць, галёкаць, раўці, верашчаць, дзерціся (разм.) □ дзерці глотку, рваць глотку, заходзіцца крыкам, заходзіцца ад крыку
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.) 
тошни́ть несов., безл.
1. (о состоянии тошноты) ну́дзіць; быць мо́ташна (мло́сна); (рвать) рваць, ванітава́ць;
его́ три дня тошни́ло яго́ тры дні рва́ла, ён тры дні ванітава́ў;
меня́ тошни́т мяне́ ну́дзіць (мне мо́ташна, мне мло́сна);
2. перен., разг. ну́дзіць;
меня́ тошни́т от его́ разгово́ра мяне́ ну́дзіць ад яго́ гаво́ркі.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Будара́жыць ’бударажыць’ (БРС), будура́жыць (Нас.), будура́жыць, бутара́жыць ’тс’ (Касп.), бутара́ж ’скандал’ (Касп.). Рус. будора́жить, бутара́жить ’тс’, будара́га ’ўзбуджэнне; неспакойны чалавек’, укр. будора́жити, будара́жити. Няяснае слова. Шахматаў (ИОРЯС, 7 (2), 354) думаў пра сувязь з рус. дыял. буторга́ неспакой, шум’, торга́ть ’рваць’. Трубачоў (ЭИРЯ, 3, 1961, 44) зыходзіць з укр. будара́жити ’рыхтаваць будары, лодкі’ (< будара ’лодка’) і лічыць, што слова запазычана з укр. мовы. Але ўкр. будара́жити ’рыхтаваць будары’ сустракаецца ў фальсіфікаванай думе (так Грынч.!). Шанскі (1, Б, 212–213) зыходзіць з рус. дыял. будорага ’неспакойны чалавек’ (ад будор ’шум’, рус. дыял. бутор ’тс’). Версія Шанскага, мабыць, найбольш верагодная, бо тлумачыць і бел. варыянт бутара́жыць (як і рус. бутара́жить).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Нахра́пам ’раптоўна, гвалтоўна, супраць жадання’ (Нік., Оч.; Мядзв.), ’нахабна’ (Ян., Растарг.), на́хрыпым ’дзёрзка, нахабна’ (Бяльк.), нахрапкі ’тс’ (Ласт.), рус. нахра́пом ’тс’, укр. нахрапом ’тс’. Ад хра́паць, хропаць ’ламаць з трэскам, біць з шумам’, параўн. рус. нахра́п ’напралом; моцна, вельмі’, нахрапки́ ’напралом (задзірацца, лезці)’ (СРНГ); менш верагодна ад храпе́ць ’хрыпець’, укр. храп, польск. chrap ’злосць’ (параўн. Бернекер, 1, 401; Праабражэнскі, 1, 595; Фасмер, 3, 50). Варбат (Слав. языкозн., 1988, 74) прапануе рус. нахра́п ’дзёрзкасць, нахабства’, польск. chrapka ’жаданне’, славац. sxrapiť ’схапіць’, каш.-славін. sxrapnǫc ’украсці’ аддзяліць ад гукапераймальнага *xrap‑ і ўвесці ў гняздо прасл. *rap‑ з семантыкай ’хапаць, рваць’ з магчымым пачатковым x‑ экспрэсіўнага паходжання.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)