Снасць ‘неабходныя інструменты, прылады, прыстасаванні для якога-небудзь занятку’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Касп., Сержп., Пятк. 2, Сцяшк., ТС; брасл., пух., лях., Сл. ПЗБ), ‘збруя, панарад’ (Кольб., Сл. ПЗБ), ‘вяроўка, канат’ (Ласт.), снась, снасць ‘доўгая пяньковая вяроўка, якая выкарыстоўваецца для тармажэння плыта’ (падзв., Нар. сл.), снасць (або нарад) до кросён ‘прыстасаванне для ткання’ (Уладз.), снасць, мн. л. снасці: рыболоўные снасці ‘прыстасаванні для рыбнай лоўлі’ (Крыв.), сна́сці ‘лапці, сплеценыя з вяровак’ (Сакал.), снасці́на ‘хамут’ (Сержп. Прык.). Укр. снасть ‘каркас; касцяк’, рус. снастьпрылады, інструменты’, стараж.-рус. снастьпрылады, збруя; узбраенне, даспехі’. Прасл. паўн. *snastь, паводле Слаўскага (SP, 2, 44), утворана пры дапамозе з суф. ‑tʼ‑ ад прасл. *snaditi ‘злучаць, змацоўваць, прыладжваць’; параўн. яшчэ і стараж.-рус. снадь ‘паверхня, верх’. Аналагічна Праабражэнскі, 2, 344; Фасмер, 3, 696–697. Праславянскі дзеяслоў не мае пэўнай этымалогіі. Лічаць роднасным снадны, снадзь (гл.). У якасці паралеляў прыводзяць таксама лат. snāt ‘нямоцна скручваць’, ст.-ірл. snáthe ‘ніць’, ст.-англ. snód ‘павязка на галаву’; гл. Мюленбах-Эндзелін, 3, 973- 974; Фасмер, тамсама; ЕСУМ, 5, 333.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вытво́рчасць, -і, ж.

1. Грамадскі працэс стварэння матэрыяльных даброт, які ахоплівае як прадукцыйныя сілы грамадства, так і вытворчыя адносіны людзей.

Таварная в.

2. Выраб, выпрацоўка, стварэнне якой-н. прадукцыі.

В. сталі.

Фабрычная в.

3. Галіна, від народнай гаспадаркі.

Прамысловая, сельскагаспадарчая в.

4. Праца па непасрэдным вырабе прадукцыі.

Працаваць на вытворчасці.

Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.

Сродкі вытворчасці — сукупнасць прадметаў і сродкаў працы: зямля, лясы, вада, нетры, сыравіна, прылады вытворчасці, вытворчыя будынкі, сродкі зносін і сувязі і пад.

|| прым. вытво́рчы, -ая, -ае.

В. план.

В. працэс.

Вытворчая брыгада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жаро́нкі ’канаплянае шалупінне’ (Касп.). Рус. смал. жаро́нцы ’прылада для абдзіркі канапель’. З тым жа коранем, што жарон (гл.). Трэба ўлічыць, што жерновать у пск. гаворках азначае ’здзіраць шалупінне з грэчкі’; шалупінне ўзнікае пры апрацоўцы на жорнах, жаронках, але хутчэй семантычны ход не ад прылады да прадукту, а ад працэсу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

амуні́цыя, ‑і, ж.

Рыштунак байца, акрамя зброі і адзення. Трэба, лонданскі грузчык, За партамі сачыць, Каб не даць Амуніцыяй, зброяй грузіць Ні лінкора, Ні баржы ніводнай. Танк. // Больш шырока: адзенне і прылады. Вадалазная амуніцыя. Амуніцыя рыбалова. □ [Наганаў:] Адкуль на табе гэтая нямецкая амуніцыя? Губарэвіч.

•••

Пры поўнай амуніцыі — з усім тым, што баец павінен мець у паходзе.

[Ад фр. amunitionner — забяспечваць рыштункам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абязлі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Сістэма арганізацыі працы, пры якой адсутнічае асабістая адказнасць за даручаную работу, за прылады вытворчасці. // Тое, што робіць усіх роўнымі, пазбаўляе індывідуальных рыс і якасцей. [Анісімаў].. не хацеў, каб падлік выпрацоўкі ішоў цалкам па брыгадзе, — абязлічкі начальнік цэха не любіў. Шахавец. Па цэлым па Саюзе Бяжыць хай пераклічка: Ураўнілаўку руйнуйце, Касуйце абязлічку! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капіталі́зм, ‑у, м.

Грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і эксплуатацыі наёмнай працы капіталам (змяняе феадалізм, папярэднічае сацыялізму — першай фазе камунізма). Капіталізмам называецца такое ўстройства грамадства, калі зямля, фабрыкі, прылады і інш. належаць невялікаму ліку землеўладальнікаў і капіталістаў, а маса народа не мае ніякай або амаль ніякай уласнасці і павінна таму наймацца ў работнікі. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́бка 1, ‑і, ДМ рубцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рубіць ​2.

ру́бка 2, ‑і, ДМ рубцы; Р мн. рубак; ж.

1. Надбудоўка на верхняй палубе судна, дзе знаходзяцца пасты кіравання суднам. І ўжо капітаны сапраўднага флоту У рубках стаялі, гатовыя ў рэйс. Калачынскі.

2. Кабіна ў дырыжаблі, дзе знаходзіцца камандзір і размешчаны прылады кіравання.

[Ад гал. roef — каюта.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лама́чча, лама́(ч)чо, ламаччо́, лома́(ч)чэ, лама́че, лама́чʼе ’дробнае галлё, сукі, верхаўё, лом’, ’зношаныя драўляныя прылады, што валяюцца як непатрэбныя’, ’дрэва ад разваленых будынкаў’, ’мала прыгодны для будаўніцтва лес’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Янк. 2, Шат., Сержп., Кліх, КЭС, лаг.). Укр. лома́ччя ’палка, сук’. Зборнае да ламака2. Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑ьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыла́дзіць ’прымацаваць, прырабіць; падрыхтаваць; падагнаць’ (Нас., ТСБМ), прыла́дзіць, пріла́дзіць ’тс’ (Бяльк.); сюды ж прыла́дзісты ’зручны ва ўжыванні, спрытны’ (Нас.) і аддзеяслоўныя назоўнікі прыла́да ’прыстасаванне, прыбор, механізм’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Яруш., Бяльк., ТСБМ), таксама вытворныя: прыла́дак ’прыбор’ (ТСБМ), пріла́дка ’дастасаванне’ (Бяльк.), зборн. прыла́ддзепрылады’ (Нар. Гом.). Да ла́дзіць (гл.). Рус. дыял. прила́дить ’зрабіць, прыгатаваць’, укр. прила́дити ’прыладзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надоба ’хатнія рэчы, неабходныя гаспадыні’ (карэл., Сцяшк.), ’убранне’ (стаўбц., Нар. сл.), на́даб (надыб) ’патрэба’ (Бяльк.), надобʼе (надобʼя) ’госці’ (чэрв., Нар. лекс.), nadobak, nadobinka, nadobnina ’аздобная рэч, патрэбная рэч’ (Федар.), nadóbnina ’драўніна для вырабу сельскагаспадарчых прылад’ (Арх. Федар.), надобейка ’нагода, падзея’ (Песні сямі вёсак). Укр. надоба ’неабходнасць, патрэба’, надібок ’кавалак дрэва або жалеза, прыдатны для справы’, ’гаспадарчыя прылады’, надібʼя ’рэчы, маёмасць’, рус. надоба ’патрэба, неабходнасць’, надобье ’тс’, надобень ’неабходная ў доме рэч’, польск. nadoba ’хараство, прыгажосць’, ’начынне’, nodobieпрылады’, nadobek ’любы пусты посуд (гаршчок, бутэлька)’, чэш. nádoba ’начынне, посуд’, nádobáпрылады’, славац. nádoba ’посуд’, в.-луж. nadobaпрылады, начынне; даход; багацце’, н.-луж. nadoba ’веліч; дабрабыт; начынне’. Вытворнае ад *doba, гл. даба; першасная форма, відаць, надабе (гл.), што ўяўляе спалучэнне прыназоўніка на з формай дав., месн. скл. адз. л. ад названага назоўніка са значэннем ’на часе, у (патрэбны) час’, адкуль развілася форма надоба ’патрэба, неабходнасць’ і іншыя, больш канкрэтныя значэнні, што ўскосна пацвярджаецца і больш ранняй фіксацыяй прыслоўя ў помніках пісьменнасці. У якасці чэхізма ў Скарыны разглядаецца надобье ’пасуда’ (Булыка, Лекс. запазыч., 206), што неабавязкова, паколькі такая форма і семантыка прадстаўлены ў гаворках. З большымі падставамі ў якасці запазычання, відаць, з польскай мовы можна разглядаць вытворнае ст.-бел. надобный ’прыгожы, зграбны’ (з XVI ст., Жураўскі, SOr, 10, 40; Булыка, Лекс. запазыч., 194), бо, як паказвае семантычная паралель польск. śliczny, чэш. sličný ’падобны, прыгожы’, такое развіццё значэння характэрна для заходнеславянскіх моў (Машынскі, Kultura, II, 1, 101). Зрэшты, некаторыя этымолагі адрозніваюць аманімічныя зыходныя словы і іх вытворныя ад кораня dob‑: doba ’спосаб, від’ (сюды адносяць і падобны, надобны, аздобны і г. д.) і doba ’часавы перыяд’, да якога трэба аднесці астатнія пералічаныя формы (Махэк₂, 121–122; Бязлай, 1, 105). У адпаведнасці з гэтым у якасці зыходнай формы для надоба ’прылада; пасуда’ дапускаецца зборны назоўнік *nadobьje ’патрэба, неабходнасць’, з якога шляхам сінгулярызацыі ён быў утвораны (Махэк₂, 387; Шустар-Шэўц, 13, 980).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)