Ва́сан ’тытул-зваротак у дробнай польскай шляхты, а таксама сярод беларусаў’ (Мядзв.); ’пан’ (Др.-Падб.), васа́н ’тс’ (Гарэц., Касп.). Запазычанне з польск. wasan ’тс’ (а гэта, як і waspan, скарачэнне з waszmość pan; гл. Брукнер, 603). Параўн. васп́ан.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ланту́ш, лануш ’ландыш майскі, Convallaria majalis L.’ (маг., Кіс.; глыб., Сл. паўн.-зах., Інстр. 2). Запазычана з польскай мовы ў выглядзе ‑ланыш (< łanysz), пасля ‑ы‑ > ‑у‑ (Карскі, 1, 239). У лантуш ‑т‑ паразітычнае, як ‑д‑ у ландыш (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віёла ’смычковы чатырохструнны музычны інструмент, альт, заходнееўрапейскі шасціструнны музычны інструмент XIV–XVII стст. шырокага дыяпазону’ (БРС, КТС). Запазычана, відаць, з польскай мовы; параўн. польск. wiola ’тс’ < іт. viola, якое ўтварылася з іт. гукапераймальнага *viu (Шанскі, 1, В, 102).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слі́зганка ‘слізкае месца; коўзанка’ (ТСБМ), слі́згаўка ‘месца на лёдзе, дзе магчыма коўзацца’ (Нас., Яшк.). Рус. цвяр. слизга́лка ‘каток’, польск. ślizgawka ‘тс’, макед. лизга́лка ‘слізкае месца; галалёдзіца’. Да слізгаць (гл.). Варыянт слізґа́ўка, паводле Сл. ПЗБ (4, 483), з польскай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напава́ць ’напаіць’ (Рам.), укр. напувити ’тс’, н.-луж. napouaś ’тс’ разглядаецца як беларуска-ўкраінска-лужыцкая сепаратная ізаглоса, што, на думку Трубачова, дае падставы рэканструяваць праславянскі дыялектызм *ndpovati, гл. Трубачоў, Серболуж. сб.; Слав’, языкозн., V, 181. Параўн. яшчэ ст.-польск. nopauać ’тс’, якое Брукнер прыводзіць з польскай Бібліі, адзначаючы яго выключны характар, паколькі іншых дэрыватаў ітэратыўнага *‑райаіі ў польскай мове няма (Брукнер, 355, 426). У беларускіх формах тыпу наповаці, паповае, суадносных са ст.-слав. напаити. Карскі (1, 339) бачыў ’устаўку в на месцы і, што адзначалася таксама ў старабеларускіх помніках: наЛованого (XV ст.). Ітэратыў да напаіць, гл. напой.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыбудо́ва, прыбудо́ўка ’прыбудаваны будынак да асноўвай пабудовы’ (Гарэц., Інстр. 1, Янк. 2, ТСБМ; смарг., баран., швянч., Сл. ПЗБ), ’прыбудоўка да хаты або хлява, пуні для дроў; павець’ (Шушк.), прыбудуо́вка ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), прыбудо́віна ’прыбудова (прыбудаваны будынак)’ (Нар. Гом.), прыбудава́ньня, прыбудува́ньня (Бяльк.), прыбуды́нак ’прыбудаванае памяшканне’ (Байк. і Некр.). Утвораны ад дзеяслова прыбудава́ць, да будава́ць (гл.). Больш слушна, аднак, меркаванне Лер-Сплавінскага (Studia, 184–185) аб першасным характары польскай дзеяслоўна-назоўнікавай пары przybudować — przybudówka, адкуль формы без прэфікса. Такім чынам, прыбудо́ўка таксама запазычана з польскай, а форма прыбудо́ва з’яўляецца другасным уласнабеларускім ўтварэннем, параўн. укр. прибудо́ва ’прыбудова’, прибудо́вати, прибуду́вати ’прыбудоўваць, прыбудаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́раць ‘цяжка працаваць’ (Сцяшк. Сл.; Скарбы). Параўн. польск. tyrać ‘цяжка працаваць, не шкадуючы сіл і здароўя’, аргат. ‘красці’, ‘працаваць’ (Каня, Słownik), tyrać, terać ‘псаваць, нішчыць, траціць’, ‘надрывацца’, каш. tërac, tėrac ‘тс’, utërac są ‘змучыцца’, чэш. týrati ‘мучыць; катаваць (жывёл)’, славац. týrať ‘мучыць’. Арэальна, хутчэй за ўсё, запазычана з польскай мовы; узводзіцца да дыял. зах.-слав. *tyrati няяснага паходжання. Не зусім надзейна звязваецца генетычна з прасл. *turiti ‘паганяць’, ‘гнаць’, ‘турыць’ (Брукнер, 589; Махэк₂, 664; Рэйзак, 687; SEK, 5, 146–147). Пры прасл. *tiriti ‘мучыць’ да *terti ‘церці’ (Пралік, 637). Значэнне ‘красці’ ў польскай мове, відаць, у выніку збліжэння з усх.-слав. тырыць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арбі́та. Новае запазычанне з лац. orbita, мяркуючы па націску, праз польскую, а магчыма, і праз рускую, дзе з сярэдзіны XVIII ст. (з польскай, лацінскай ці, зважаючы на форму орбит, з французскай, Фасмер, 3, 149; Куціна, Формиров, 138; Біржакава, 383).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напразэ́нці ’наперадзе’: Мы напразэнцʼи удвох стайали, нас першых пазвалʼи (Сцяшк. Сл.). Відаць, запазычанне з польскай, аднак дакладвай крыніцы не выяўлена; параўн. prezentować się, адно са значэнняў якога ’выстаўляцца, вылучацца, дэманстраваць сябе’, што да prezencja, prezenta ’прадстаўленне, пастава’ (з лац. praesentia).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бавэ́лна ’баваўняная папера, вата, бавоўна, тканіна’ (Нас., Мал.), ’шарсцяныя ніткі’ (Касп.; Карскі, Труды, 476, дарэмна сумняваецца ў гэтым значэнні слова, прапануючы ’баваўняныя ніткі’, параўн. ба́вэл). Укр. дыял. баве́лна. Непасрэднае запазычанне з польск. bawełna ’тс’, з захаваннем польскай фанетыкі. Параўн. ба́ваўна, бавоўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)