Віёла ’смычковы чатырохструнны музычны інструмент, альт, заходнееўрапейскі шасціструнны музычны інструмент XIV–XVII стст. шырокага дыяпазону’ (БРС, КТС). Запазычана, відаць, з польскай мовы; параўн. польск. wiola ’тс’ < іт. viola, якое ўтварылася з іт. гукапераймальнага *viu (Шанскі, 1, В, 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)