Слі́зганка ‘слізкае месца; коўзанка’ (ТСБМ), слі́згаўка ‘месца на лёдзе, дзе магчыма коўзацца’ (Нас., Яшк.). Рус.цвяр.слизга́лка ‘каток’, польск.ślizgawka ‘тс’, макед.лизга́лка ‘слізкае месца; галалёдзіца’. Да слізгаць (гл.). Варыянт слізґа́ўка, паводле Сл. ПЗБ (4, 483), з польскай.