Ста́так 1 ‘гурт буйной дамашняй жывёлы’, ‘пагалоўе; быдла; рагатая жывёла’ (ТСБМ, Ласт., Сцяшк., Арх. Федар., Шымк. Собр., Бяльк., Сержп., Сл. ПЗБ; полацк., Шн. 2), ‘чарада кароў’ (ЛА, 1), ‘буйная рагатая жывёла’ (Нас., Мал.), ‘стада’ (Шат., Касп.), ‘інвентар; стада’ (Др.-Падб.), ‘стада авечак, коз і да т. п.’ (Мядзв.), ‘рухомая маёмасць’, ‘стада жывёлы’ (Федар. 7), ‘пасудзіна’, ста́ток ‘інструмент’ (гродз., беласт., Сл. ПЗБ), ста́ткі толькі мн. л. ‘снасці, прылады, прыстасаванні для рыбнай лоўлі’ (Крыв.), ‘рэшткі, спадкі, спадчына’ (Нас.), ст.-бел. статокъ ‘маёмасць’ (Ст.-бел. лексікон; Сташайтэне, Абстр. лекс., 161), ‘буйная рагатая жывёла’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. ста́ток ‘статак’, рус. ста́ток ‘дастатак; маёмасць’, зах. ‘жывёла’, польск. statek ‘рухомая маёмасць; жывы інвентар’, дыял. ‘быдла, хатняя жывёла’, н.-луж. statk ‘прадпрыемства; дзеянне; справа’, чэш. statek ‘маёмасць, рэчы’, дыял. ‘буйная рагатая жывёла’, славац. statok ‘тс’. Прасл. дыял. *statъkъ, дэрыват ад *stati ‘стаць’ з суф. ‑ъkъ. Гл. Махэк₂, 675; Фасмер, 3, 745. Шустар-Шэўц (1356–1357) мяркуе, што *statъkъ утворана ад праславянскага назоўніка *statь (параўн. стаць 2, постаць, гл.; рус. стать ‘пастава’) з суф. ‑ъkъ; Борысь (576) выводзіць ад прасл. *statъ < *stati. Ст.-бел. статокъ ‘рэчы, маёмасць’ Булыка (Лекс. запазыч., 78) лічыць паланізмам, што, ведаць, не мае падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тамга́ ’кляймо, метка, пячаць, пячатка’, ’гандлёвая пошліна’ (ТСБМ), ст.-бел. тамга, томга ’гандлёвае мыта’ (Ст.-бел. лексікон). З рускай мовы, параўн. стараж.-рус. тамга/*тамъга ’кляймо; пячатка; від падатку, уведзенага на заваяванай тэрыторыі Старажытнай Русі татара-манголамі’, пазней, у Маскоўскім княстве, — ’гандлёвая пошліна’. Ст.-цюрк. tamɣa ’пячатка, адбітак’, сучасныя манг. тамга́ ’пячатка; штэмпель; штамп’, ’кляймо, таўро’, ’туз (у картах)’, каз.-тат. тамга́ ’метка; таўро, кляймо; пячатка’, тур. damga ’кляймо, штэмпель; пломба; проба (на каштоўных вырабах)’ і інш. (Чарных, 2, 227; Фасмер, 4, 18; Анікін, 531).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпаве́стка ’дадатак да аповесці, апавядання; прымаўка’ (Нас.), прыповесьць ’прытча’ (Ласт.), ст.-бел. приповѣсть ’прымаўка’ (Ужэвіч, 1616, гл. Карскі 2–3, 92), приповесть, приповястка ’тс’, приповясть ’прытча’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. припові́стка, припові́сть ’прыказка, прымаўка; апавяданне; прытча’, припові́дка ’прыказка, прымаўка’. Улічваючы фанетыку, магчыма, запазычана з польск. przypowieść ’прытча, прымаўка’, паводле Банькоўскага (2, 946), ад przypowiedzieć ’расказаць з маральна-дыдактычным намерам’. Глухак (503) аналагічнае харв. pripovijédati ’расказваць’ лічыць калькай лац. praedicare, што зусім не абавязкова пры наяўнасці *povědati ’распавесці’, параўн. таксама серб.-харв. при̏повест ’прымаўка’, prȉpovijetka ’апавяданне, казка’, славен. pripovêdka ’тс’; гл. Сной₂, 578.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рахава́ць ’рабіць разлікі, падлікі’ (ТСБМ, Сержп. Прык., Сл. ПЗБ), рахава́цца ’раіцца, меркаваць’ (слуц., Гіл.; Сл. ПЗБ), рахова́ць ’улічваць, браць пад увагу’, рахова́цца ’раіцца, меркаваць’ (ТС), ст.-бел. раховати ’лічыць’ (Ст.-бел. лексікон; 1388, Булыка, Запазыч.). Параўн. рус. дыял. раховать, укр. рахувати ’тс’. Праз польск. rachować (Булыка, Лекс. запазыч., 81), што ад ням. rechnen ’рабіць падлікі, лічыць’ (Брукнер, 451). Борысь (507) дадаткова падае ад с.-в.-ням. rechen ’лічыць, падлічваць’. Адаптацыя карнявога ненаціскнога е > а пасля зацвярдзелага р, што было ўласціва для фанетыкі польскай мовы і праяўляецца ў іншых запазычаннях з нямецкай мовы (параўн. ратаваць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рухо ст.-бел. ’вопратка’ (Ст.-бел. лексікон). Стараж.-рус. рухо ’скарб, манаткі’, рус. ру́хо ’адзенне’, польск. rucho ’тс’, кашуб. rëxë ’старое адзенне’, чэш. roucho ’святочнае адзенне, строй’, славац. rúcho ’тс’, серб.-харв. ру̏хо ’вопратка’, славен. rúho ’палатно, прасціна’, балг. ру́хо ’адзенне, вопратка’, макед. руво ’тс’. Прасл. *ruxo ’рухомая маёмасць, у прыватнасці, адзенне’, утворана ад *rušiti (гл. рушыцца, рухаць), звязана таксама з *rъvati (гл. рваць), гл. Брукнер, 467; Фасмер, 3, 524; Скок, 3, 167; Шустар-Шэўц, 2, 1254; SEK, 4, 190. Сюды ж рухамоцце, рухмаццё ’рухомая маёмасць, манаткі’, рухматло́ ’тс’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ску́ра ‘верхняе покрыва цела чалавека і жывёлы’, ‘вырабленая шкура жывёлы’ (Нас., ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 3). Ва ўсходнеславянскіх помніках скура з’яўляецца пасля XVI ст., да XV ст. — ст.-бел. скора (Ст.-бел. лексікон). З прычыны наяўнасці ‑у‑ лічыцца запазычаннем з польск. skóra (Карскі, Белорусы, 146; Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 56), таксама як чэш. дыял. skura і рус. шкура (Махэк₂, 547; Фасмер, 4, 451). Польскае слова, як і формы з каранёвым ‑о‑ (гл. скорка) працягваюць прасл. *skora, вытворнае ад і.-е. *(s)ker‑ ‘рэзаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэл ‘выстрал’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Касп., Байк. і Некр.), ‘страляніна, стральба’ (Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. укр. стріл ‘выстрал’, дыял. стрел ‘страляніна’, польск. strzał ‘выстрал’, ‘адлегласць, на якую разлічаны выстрал’, славен. strel ‘выстрал’. Поствербальнае ўтварэнне ад *strěliti ‘стрэліць’, ітэратыў *strělʼati, гл. страляць. Аддзеяслоўны назоўнік ст.-бел. стреленье ‘адзінка вымярэння адлегласці выстралу, роўная 60–80 м; выстрал’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. польск. strzelenie ‘адлегласць выстралу’, славац. strelenie ‘выстрал, адлегласць выстралу’, славен. streljaj ‘адлегласць выстралу, дыстанцыя стральбы’ і інш., што, магчыма, адлюстроўваюць цэнтральнаеўрапейскі ваенны тэрмін, параўн. ням. Schuß ‘стрэл’, Schußbereich ‘дальнасць выстралу’ (ад schießen ‘страляць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суме́жжа ’паласа, тэрыторыя, якая мяжуецца з чым-небудзь’ (ТСБМ), суме́жны ’суседні’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц.), суме́жнік ’сусед па ўчастку’ (Выг.; кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), су́меж ’побач, у суседстве’ (Нас.), суме́ж ’тс’ (Ласт.), ст.-бел. сумеж ’побач’ (XVI ст., Карскі 2–3, 446), сумежникъ ’бліжэйшы сусед’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. су́між ’сумеж’, суме́жжья, суме́жник, сумі́жник, сумі́жний, стараж.-рус. сумежие ’граніца, пагранічча’; у іншых славянскіх мовах шмат дэрыватаў з рознымі суфіксамі, параўн., напр., чэш. soumezí, славен. soméja ’супольная граніца, мяжа’, серб.-харв. sùmeđa ’тс’, на аснове якіх Борысь (Prefiks., 123–124) рэканструюе прасл. *sǫmedʼ‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарчы́ца 1 ’шырокая дошка’ (Некр. і Байк.; ашм. Стан.; Шат., Варл.), ’доўгая, шырокая і даволі тоўстая дошка’ (Нас.), ’вузкая дошка, цёс’ (Шымк. Собр.), тарчы́цы ’тонкія дошкі’ (Касп.), тырты́ця ’масніца’ (кобр., ЛА, 4). Ст.-бел. тартица, тарцица, тарчица, торчица, тертица, терцица ’драніца’, ’дошка’ (1555 г., Ст.-бел. лексікон, КГС) запазычана са ст.-польск. tarcica ’неапрацаваная дошка’, што ад tarty ’цёрты, пілаваны’, дзеепрыметніка ад trzeć ’церці’ (Брукнер, 566; Борысь, 626).

Тарчы́ца 2 (тарчы́ця) ’шчытападобная залоза’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. tarczyca ’тс’, што да папярэдняга слова або да tarcza ’шчыт’ (гл. тарча) паводле знешняга падабенства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́фіць ‘папасці, пацэліць’: цѣливъ въ ворону, а трафивъ в корову (Нас.), ‘патрапіць, знайсці’ (Сл. ПЗБ), ‘здагадацца, скеміць’ (Сцяшк. Сл., Шпіл.), ‘дайсці’: трафив да адной гари (Кітаб Луцкевіча), ‘прылажвацца, дагаджаць’ (Мал.; капыл., Жыв. сл.), тра́фіцца ‘здарыцца’ (Нас., Ляц.), сюды ж патра́фіць ‘трапіць; адгадаць’ (Шпіл.), траф ‘меткі ўдар’ (Нас.), ст.-бел. трафити, трапити, трахвити ‘пацэліць, натрапіць, змагчы, здарыцца’ (ГСБМ), трафитися ‘здарыцца, адбыцца’ (Ст.-бел. лексікон). Са ст.-польск. trafić, trapić < с.-в.-ням. trëffen ‘трапляць’, ‘сустрэць, наткнуцца на каго-небудзь’, ‘дасягаць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 189; Борысь, 639; Вінцэнц; ЕСУМ, 5, 622). Гл. трапіць 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)