Ліхата́, ліхота ’жорсткасць, лютасць, бязлітаснасць’ (ТС), ’злая бяда, няшчасце’ (Шат.), ’зло’ (Янк. БП), ’непрыемны выпадак; гаротныя, няшчасныя абставіны; злосць, раздражненне’ (Нас.), ліхотка ’кепска, дрэнна’ (Янк. 3.). Укр. лихота, рус. лихота, польск. lichota, н.-луж., чэш., славац. lichota, балг. лихота, ст.-слав. лихота. Прасл. lixota — абстрактны назоўнік ад lixъ > ліхі́ > лі́ха (гл.). (Слаўскі, 4, 231). Аб суф. ‑ота (‑ата) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 120–121. Ст.-бел. лихота ’ліслівасць’ у Скарыны мае іншую семантыку (як ст.-чэш. lichota), чым звычайна ’бяда’ (Булыка, Лекс. запазыч., 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абярну́ць сов.

1. опроки́нуть, повали́ть, переверну́ть;

а. стол — опроки́нуть (повали́ть, переверну́ть) стол;

2. преврати́ть, обрати́ть;

а. дабро́ ў зло — преврати́ть (обрати́ть) добро́ в зло;

а. ра́дасць у сму́так — преврати́ть (обрати́ть) ра́дость в грусть;

3. (у каго, што) фольк. оберну́ть, обороти́ть (кем, чем, в кого, что);

чараўні́к ~ну́ў яго́ ў во́ўка — колду́н оберну́л его во́лком (в во́лка);

4. (склонить к чему-л.) обрати́ть;

а. у сваю́ ве́ру — обрати́ть в свою́ ве́ру

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пошути́ть сов.

1. пажартава́ць;

2. (понасмехаться над кем, над чем) пажартава́ць (з каго, з чаго), папаке́пліваць (з каго, з чаго); (зло) пакпі́ць (з каго, з чаго); (долго, неоднократно) разг. папакпі́ць (з каго, з чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Зло́дзей ’той, хто крадзе’. Рус. злоде́й ’ліхадзей, злачынец’, укр. зло́дій ’злодзей’, польск. złodziej ’тс’, уст. ’злачынца’, в.-луж. дыял. złodźij, н.-луж. złoźej ’злодзей, злачынец’, чэш. zloděj ’злодзей’, славац. zlodej ’злодзей, несумленны чалавек’, славен. zlȏdẹj ’злы; чорт’, балг. злодѐй ’злачынец’, макед. злодеј ’тс’. Ст.-слав. зълодѣи ’злачынец’. Ст.-рус. зълодѣи, злодѣй (1076 г.) ’злачынец’, ’вораг’. Прасл. zъlo‑dějь — складанае слова ад zъlo (гл. зло) і dějati (гл. дзея і інш.); параўн. злачынец, чарадзей, дабрадзей. Шанскі, 2, З, 94; Фасмер, 2, 99. Націск у бел., верагодна, пад польск. уплывам, як і канкрэтызацыя значэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ге́ній, ‑я. м.

1. Самая высокая ступень творчай адаронасці, таленавітасці чалавека ў якой‑н. сферы дзейнасці. Смеласць і мужнасць рускіх войск і партызанаў, геній палкаводца Кутузава выратавалі Расію. «Беларусь».

2. Чалавек, надзелены такой адаронасцю. Ленін — геній рэвалюцыі.

3. У старажытнарымскай міфалогіі — дух-заступнік, які кіруе дзеяннямі і думкамі чалавека на працягу ўсяго яго жыцця.

•••

Добры геній чый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дабратворны ўплыў, прыносіць каму‑н. карысць.

Злы геній чый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дрэнны ўплыў, прыносіць каму‑н. шкоду, зло.

[Лац. genius.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калясі́ць, каляшу, калясіш, калясіць; незак.

Разм. Хадзіць або ездзіць пятляючы, робячы кругі. Тыдзень ужо, як Піня не мог упарадкаваць як след коней, а калясіў па паляўнічай сцежцы Крайскім бокам. Пташнікаў. [Раманенка і шафёр] калясілі па гарадку, шукаючы патрэбную вуліцу. Шамякін. // Шмат ездзіць або хадзіць на розных мясцінах, у розных напрамках. Калясіць па свеце. □ Лявон Свірыдовіч, шафёр першага класа, адчуваў стомленасць. Паездка была нялёгкай. Чацвёра сутак калясілі яны па дарогах вобласці. Корбан. Шмат калясіў ты, разведчык, Многім няўдачам па зло, Там, дзе нагі чалавечай Можа зусім не было. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажартава́ць сов.

1. (нек-рое время) пошути́ть;

2. (з каго, чаго і без дап.) пошути́ть (над кем, чем и без доп.); (не зло — ещё) подтруни́ть (над кем, чем);

3. (сказать несколько острот) поостри́ть, состри́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагро́за, ‑ы, ж.

1. Абяцанне зрабіць каму‑н. зло, непрыемнасць. Выказаць пагрозу. Не звяртаць увагі на пагрозы. □ [Мужчыны] стаялі на раллі вакол Міхалкі, закурвалі і моўчкі слухалі аканомавы пагрозы. Галавач. Пагрозы [Волькі] кінуць участак і не ступіць больш на яго нагой былі, безумоўна, пустой гаворкай. Васілевіч. // Злосць, пагрозлівы тон. У голасе бацькавым была пагроза і крыўда, што і дачка не будзе слухаць яго. Тады ўсяму канец. Каваль.

2. Небяспека, якая тоіцца ў чым‑н. Пагроза смерці. □ Пад пагрозай атруты [хлопцы] выкінулі нямала і добрых грыбоў. Маўр. // Тое, што стварае небяспеку. Фашызм — пагроза міру на зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліхама́нка ’хваравіты стан з гарачкай і дрыготкай’, ’малярыя, трасца’, ’гарачкавая дзейнасць’ (Гарэц., Касп., ТСБМ, Растарг.; паўд.-усх., КЭС), укр. харк. лихома́нка, рус. лихома́нка ’тс’, ’ліхадзейка’, ’хлус’, ’благі чалавек’, ’пракуда’. Бел. слова прымыкае да рус. моўнага арэалу, у якім гэта лексема з’яўляецца табуістычнай назвай ад лихоманка ’круцелька, ашуканка’, лихома́нить ’прыносіць зло, бяду’, рус. лихоман, кур. ’д’ябал’, усх. ’махляр’, паўн.-дзв. ’вар’ят’, ст.-рус. лихоманъ ’тс’, укр. палес. лихо́ма ’бяда, цяжкае становішча’, лихоманка ’ліхаманка’, польск. lichman ’мот’. Прасл. lixomanъ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 93). Да lixo > лі́ха і maniti > мані́ць (гл.) (Зяленін, Табу, 2, 77; Фасмер, 2, 505).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няве́чыць ’калечыць, рабіць недзеяздольным, псаваць’ (ТСБМ), няве́чыць ’біць, калечыць; абражаць, зневажаць’ (Ян.), нівечыць (нивичиць) ’ператвараць у нішто, ужываць на зло’ (Нас.), укр. ні́вечити ’псаваць, зніштажаць, ператвараць у нішто; мучыць, здзекавацца, жорстка абыходзіцца’, польск. niweczyć ’ператвараць у нішто, нішчыць, разбураць’, славац. nivočiť ’тс’. Зыходная форма *vъ ni‑vъ‑čь‑ > + у ні ва што (ператварыцца), сучаснае ў нішто, параўн. ст.-бел. в ни ве што побач ни в што (XV ст., Карскі 2-3, 215), у Насовіча: въ нивичъ пошло, гл. нівеч. Літаратурная форма з ня‑, відаць, пад уплывам народнаэтымалагічнага збліжэння з не век, нявечна і пад., параўн. таксама ўкр. не́віч ’нішто’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)