заро́слы, ‑ая, ‑ае.
Які зарос чым-небудзь; парослы. Над лесасекай, зарослай густымі кустамі арэшніку, плыло павуцінне бабінага лета. Шамякін. Жыхар новай камеры быў высокі, гадоў пад сорак, мужчына. На яго худым, зарослым густой барадой твары хваравіта блішчалі вочы. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сталі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сталіцы; які знаходзіцца ў сталіцы, належыць ёй. Сталічны жыхар. Сталічныя газеты. □ Гастролі вядомага сталічнага тэатра пачыналіся «Навальніцай» Астроўскага. Васілевіч. // Такі, як у сталіцы, уласцівы сталіцы і жыхарам, якія жывуць у ёй. Сталічныя моды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цалі́ннік, ‑а, м.
Той, хто асвойвае цалінныя землі; жыхар цаліны (у 1 знач.). Пакуль на поле не выехалі, прараб стараўся выкарыстаць кожнага цалінніка на будоўлі. Пальчэўскі. — Адсюль вось, — паказаў Іван Іванавіч рукой, — новая вуліца пойдзе... Як мы яе, цаліннікі, назавём? Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сяльча́нін разм. ’сельскі жыхар, селянін; аднавясковец’ (ТСБМ), ст.-бел. сельча́нинъ (?), параўн. Т. скл. сельча́ном (XVI ст., Карскі, 1–3, 147), рус. сельча́нин ’жыхар сяла’, стараж.-рус. сельчанинъ ’тс’. Дэрыват ад сяльцо́ ’невялікае сяло, пасяленне’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.) < сяло, гл. Адзначаецца экспансія ў сучаснай рускай мове фарманта ‑чане, ‑чанин у адтапанімічных утварэннях на *‑janinъ (Трубачоў, Этимология–1980, 4), што магло паўплываць і на пашырэнне такіх утварэнняў у беларускай мове, параўн. мінча́нін, гамяльча́нін. Менш верагодна другаснае ўтварэнне ад сяля́к ’селянін’ (Ласт.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
коренно́й
1. прил. карэ́нны;
коренно́й жи́тель карэ́нны жы́хар;
коренны́м о́бразом карэ́нным чы́нам;
коренно́й зуб карэ́нны зуб;
2. сущ. каранні́к, -ка́ м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
правінцыя́л, ‑а, м.
Уст. Жыхар правінцыі (у 3 знач.). Прыехаў я ў Мінск як самы сапраўдны правінцыял: нясмелы, непаваротлівы. Скрыган. // Разм. зневаж. Чалавек з адсталымі, абмежаванымі поглядамі. — Дык ты, чалавеча, хоць і ў сталіцы жывеш, а мо большы правінцыял, чым тутэйшыя людзі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карэ́нны в разн. знач. коренно́й;
к. жыха́р — коренно́й жи́тель;
~нныя зме́ны — коренны́е измене́ния;
к. вал — коренно́й вал;
○ к. зуб — коренно́й зуб;
◊ ~ным чы́нам — коренны́м о́бразом
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Лазаві́к 1 ’мёд, які збіраюць з борцей вясной (астаткі леташняга)’ (Маш.) — ад лазовы мёд < лаза (відавочна, таму, што вясной пчолы збіраюць пылок з коцікаў на лазе і вярбе). Утворана паводле мадэлі верасавы (БелСЭ, 7, 168). Не выключана і магчымасць кантамінацыі лазіць і сакавік (красавік).
Лазаві́к 2 ’жыхар балотнага краю’ (экспр.) (Шат.), ’лясун’ (Мат. Гом.). Ад лававы (жыхар) ’які жыве ў лазе’. Да лаза́ (гл.).
Лазавік 3 ’вялікі цёмны лешч, які нерастуе ў сярэдзіне красавіка, калі з’яўляюцца першыя лісткі на лазе’ — басейн Нёмана (Жукаў, Рыбы, 1958, 115). Да лаза́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паля́кі, паля́к ’заходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Польшчы’ (ТСБМ). Рус., укр. поля́к ’тс’. Паводле Фасмера (3, 322), запазычанне з польск. polak, мн. л. polacy < poljaninъ ’жыхар Вялікапольшчы’, адкуль стала агульнай назвай палякаў (Фасмер, 3, 322).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прус, пруса́к, пруша́к ’рыжы таракан, Phyllodronua germanica’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сцяшк., Янк. 1, Бес., Сл. ПЗБ, ТС). Рус. пруса́к ’чорны таракан, Blatta orientalis’. Выводзяць ад пруса́к ’жыхар Прусіі’ (Праабражэнскі, 2, 138) аналагічна чэш. švab ’рыжы таракан’ < ’жыхар Швабіі’. Паводле Путанца (Rasprave, 25, 315–317), першапачатковае ням. Schabe ’чорны таракан’ (з-за шматлікасці і агрэсіўнасці насякомага) ператварылася ў Schwabe ’тс’, а пасля па гэтай мадэлі ў Russen і Preussen ’тс’. На трансфармацыю назвы паўплываў навуковы тэрмін для называння рыжага таракана — Blotella germanica L. Версія Патабні аб яго паходжанні ад рус. прус ’від саранчы’ адхіляецца Фасмерам (3, 389 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)