Прыту́жнік, пріту́жнік, прытужа́льнік, прітужа́льнік ’кій, які ўтрымлівае кола задняга навоя’ (Інстр. 2; жлоб., Мат. Гом.; ЛА, 4). Дэрыват ад прытужпы < прытужыць < тужыць (гл. тугі́, цягну́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́страл (БРС). Рус. вы́стрел, укр. ви́стріл, польск. wystrzał, чэш. výstřel, славац. výstrel, балг. ви́стрел (< рус. выстрел). Бязафіксны дэрыват ад выстраліць (гл. страляць) (Шанскі, 1, В, 234).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паваложжа ’зграя’ (Сл. ПЗБ, раг.). Дэрыват ад паваліць ’ісці, быць у вялікай колькасці’ < валіць з суф. ‑ога (адносна словаўтварэння параўн. SP, 1, 67) + суф. зборнасці ‑je.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паля́к, поляк ’вялікі гаршчок з двума вушкамі на 1–1,5 пуда жыта’ (Вярэн.). Рус. смал. полячишка ’маленькі гаршчок’. Прыставачны дэрыват ад ляк 1 ’глыбокі гліняны гаршчочак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прахажа́к ’прахожы’ (паст., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад асновы прахож‑ (параўн. прахо́жы) з суф. ‑ак, відаць, пад уплывам міна́к ’тс’. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 24.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сху́ня, сху́нька ’палатняная торба для зерня, з якой сеялі ўручную’ (Сл. Брэс.; лун., Шатал.). Прэфіксальны дэрыват ад гу́ня, гу́нька (гл.) (*згуня, *згунька) з аглушэннем пачатку слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадзяні́ца ’гарлачык, Nymphaea L.’ (КЭС). Суфіксальны дэрыват ад прыметніка вадзяны́ ’які знаходзіцца ў вадзе’. Форма жаночага роду тлумачыцца ўплывам роду назоўніка расліна (або аналагічнага): вадзяная расліна < вадзяніца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Панасно́й, поносный ’аб вазе або аб’ёме, які можа перанесці адзін (або два) чалавекі’ (Клім.), поносния тэрныця ’пераносная ільнамялка’ (Выг.). Дэрыват з суф. ‑н‑ ад панесці < несці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пружмо́ ’колца ў пастромках’ (паст., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад кораня пруж‑, які ў словах спружына, пружыноўка і да т. п. з суф. ‑мо, як у вязьмо, пражмо.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папа́сці ’трапіць у цэль, дасягнуць якой-н. мэты, кінуўшы што-н., куды-н.; апынуцца дзе-н., трапіць куды-н.’ Прэфіксальны дэрыват ад пасці, паду (гл. Фасмер, 3, 327).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)