Вы́страл (БРС). Рус. вы́стрел, укр. ви́стріл, польск. wystrzał, чэш. výstřel, славац. výstrel, балг. ви́стрел (< рус. выстрел). Бязафіксны дэрыват ад выстраліць (гл. страляць) (Шанскі, 1, В, 234).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)