Нейлон ’штучнае сінтэтычнае валакно’ (ТСБМ), нейлонка ’нейлонавая мужчынская кашуля’ (лаг., Жыв. сл.). Запазычана праз рус. нейлон з англ. nylon — штучна створанай назвы; націск на апошнім складзе, магчыма, сведчыць пра французскае пасрэдніцтва пры запазычанні ў рускую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капро́н ’штучнае валакно з сінтэтычнай смалы капралактаму’ (ТСБМ), у склад якога ўваходзіць капронавая кіслата, якая была так названа паводле лац. назвы ’казы’ — capra (невялікая колькасць кіслаты маецца ў казіным малацэ) (Шанскі, 2 (К), 58; ЕСУМ, 2, 376).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́кля ’кароткае грубае валакно, непрыгоднае для пражы, якое адыходзіць пры апрацоўцы льну або канапель’ (ТСБМ). З рус. па́кля; (дзе запазычанне з літ. pàkulos мн. л., лат. pakulas (Фасмер, 3, 189; там жа і інш. літ-pa). Параўн. пакулле.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лужджы́ць ’церці лён, аддзяляючы валакно ад кастрыцы’ (воран., Сл. ПЗБ) — звонкі варыянт лушчыць пад уплывам балт. моў, параўн. літ. lùgždinti, lukšdénti ’лушчыць’ (Сл. ПЗБ, 2, 679). Параўн. вы‑лукшчывацца ’аддзяляцца (пра льновалакно)’ — літ. išsi‑lukštinti ’тс’ (Лаўчутэ, 68) і лукшчы́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
во́лас, ‑а і ‑у; мн. валасы, ‑оў; м.
1. ‑а. Рагавое ніткападобнае валакно на скуры чалавека і жывёл. Сівы волас. // толькі мн. Расліннасць на галаве чалавека; шавялюра. Селянін без шапкі з ускудлачанымі валасамі віхрам імчаўся на шпаркім кані. Колас.
2. ‑у, зб. Такое валакно з конскага хваста або грывы, якое ўжываецца для розных тэхнічных патрэб. Конскі волас.
•••
Валасы (сталі) дыбарам — пра пачуццё жаху, вялікага страху, зведанага кім‑н.
Волас з галавы не ўпаў — застацца некранутым, не панесці страты; не панесці ніякага пакарання.
Волас у волас — такія падобныя адзін на аднаго, што цяжка адрозніць.
Дажыць да сівых валасоў гл. дажыць.
І на волас не заснуў — зусім, ніколькі не заснуў.
Ірваць на сабе валасы гл. ірваць 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Важка 1 ’гіра’ (Касп.); ’фунтовая гіра’ (Інстр. III). Да важа (гл.).
Важка 2 ’цяжка’ (БРС, З нар. сл., Хрэст. дыял., Шпіл., Мат., Шн. Песні). Да важкі 1.
Важка 3 ’кудзеля, апрацаванае льняное валакно, прыгатаванне ў пралку’ (Касп.). Да ваг (гл.) з суфіксам ‑ьк‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фі́бра 1, ‑ы, ж.
1. Уст. Валакно расліннай або жывёльнай тканкі.
2. звычайна мн. (фі́бры, ‑аў); перан. Ужываецца як сімвал душэўных сіл. Ненавідзець усімі фібрамі душы.
[Лац. fibra — валакно.]
фі́бра 2, ‑ы, ж.
Спец. Гнуткая моцная папяровая маса, апрацаваная хімічным спосабам і спрасаваная, якая замяняе скуру пры вырабе чамаданаў і пад., а таксама з’яўляецца ізаляцыйным матэрыялам.
[Лац. fibra — валакно.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кано́плі, канапель; адз. няма.
1. Высокая травяністая расліна сямейства каноплевых, са сцёблаў якой вырабляюць валакно, а з семені — алей.
2. Семя гэтай расліны. Таўчы каноплі. □ — Калі ў каго які з гарнец канапель ці семя ёсць, дык ён выцісне якую бутэльку алею. Чорны.
•••
Як Піліп з канапель — раптоўна, знянацку (выскачыць адкуль‑н., з’явіцца дзе‑н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарсцяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да шэрсці. Шарсцяное валакно. // Які знаходзіцца, змяшчаецца ў шэрсці. Шарсцяны воск. Шарсцяны тлушч.
2. Звязаны з перапрацоўкай шэрсці, з гандлем шэрсцю і пад., а таксама з вытворчасцю вырабаў з яе. Шарсцяная прамысловасць. Шарсцяная мануфактура.
3. Зроблены з шэрсці. Шарсцяныя ніткі. Шарсцяныя пальчаткі. □ Жанчына прапанавала Ўладзіміру Ільічу шарсцяную хустку, але ён адмовіўся. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пяраі́ мн. л. ’валакно, сплеценае ў выглядзе касы’ (астрав., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, звязана з польск. pierzeja, першапачаткова пра кожны са “сцяжкоў” пяра (ад pióro, гл. пяро, Банькоўскі, 2, 562), параўн. перыя, перон ’бок вуліцы’ (гл.). Малаверагодная па семантычных прычынах сувязь з літ. perėja ’пераход’, нягледзячы на геаграфічную блізкасць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)