шарсцяны, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да шэрсці. Шарсцяное валакно. // Які знаходзіцца, змяшчаецца ў шэрсці. Шарсцяны воск. Шарсцяны тлушч.

2. Звязаны з перапрацоўкай шэрсці, з гандлем шэрсцю і пад., а таксама з вытворчасцю вырабаў з яе. Шарсцяная прамысловасць. Шарсцяная мануфактура.

3. Зроблены з шэрсці. Шарсцяныя ніткі. Шарсцяныя пальчаткі. ▪ Жанчына прапанавала Ўладзіміру Ільічу шарсцяную хустку, але ён адмовіўся. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)