Капро́н ’штучнае валакно з сінтэтычнай смалы капралактаму’ (ТСБМ), у склад якога ўваходзіць капронавая кіслата, якая была так названа паводле лац. назвы ’казы’ — capra (невялікая колькасць кіслаты маецца ў казіным малацэ) (Шанскі, 2 (К), 58; ЕСУМ, 2, 376).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)