Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
валакно́, -а́, мн. вало́кны, -аў, н.
1. звычайна мн. Выцягнутая ў даўжыню клетка расліннай або жывёльнай тканкі.
Валокны драўніны.
Нервовыя валокны.
2. таксама зб. Ніткападобная эластычная пасма расліннага, мінеральнага або штучнага паходжання.
Ільняное в.
Штучнае в.
Валокны цэлюлозы.
|| памянш.валако́нца, -а, мн. -ы, -аў, н.
|| прым.валако́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
валакно́ср., в разн. знач. волокно́;
ільняно́е в. — льняно́е волокно́;
нерво́вае в. — не́рвное волокно́;
мы́шачныя вало́кны — мы́шечные воло́кна
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
валакно́, ‑а; мн. валокны, ‑аў; н.
1. Ніткападобная эластычная пасма расліннага, мінеральнага або штучнага паходжання, з якой вырабляюць пражу, вату і пад. Ільняныя валокны. Штучнае валакно. Валокны цэлюлозы.
2. Выцягнутая ў даўжыню клетка расліннай або жывёльнай тканкі. Валокны драўніны. Нервовыя валокны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валакно́н.тэх., біял. Fáser f -n;
шту́чнае валакно́ Kúnstfaser f;
шта́пельнае валакно́ Stápelfaser f, Zéllwolle f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)