Вэ́ндзіцца ’вэндзіцца; марудзіць, затрымлівацца’ (Сцяшк. МГ). Значэнне ’марудзіць, затрымлівацца’ другаснае. Аналагічнае развіццё і ў рус. мове (рус. копти́ться ’сядзець, нічога не рабіць’). Магчыма, сюды адносіцца і вэ́ндзаццабадзяцца, сланяцца без работы’ (Шат.), якое, відаць, утворана ад вэ́ндзаць ’вэндзіць’ (так жа, як вэ́ндзіцца ’марудзіць’ < вэ́ндзіцца, вэ́ндзіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

таска́ться несов.

1. (тащиться по земле) цяга́цца; валачы́цца, валачы́ся;

2. (ходить без дела) разг. цяга́цца, валачы́цца, бадзя́цца;

3. разг. (ухаживать) цяга́цца, валачы́цца;

4. страд. цяга́цца; валачы́цца; кра́сціся; см. таска́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тыня́цца ‘шкандыбаць, кульгаць’ (Аніч., Вопыт), тыня́тысь ‘чыкільгаць’ (Клім.), тинʼатис’ ‘блытацца, перашкаджаць’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Параўн. укр. ти́нятися, тиня́тись ‘соўгацца’, ‘сноўдацца, бадзяцца, валэндацца’, ‘штурхацца (сярод натоўпу)’, ‘блукаць, вандраваць’. Экспрэсіўнае арэальнае ўтварэнне няяснага паходжання. Паводле ЕСУМ (5, 570) — гэта відазмененая форма *тинутися ‘ціха хадзіць, сноўдацца’, якая ўзнікла з прасл. *ti(p)nǫti ‘ўдарыць’, ‘ціхенька хадзіць’ і звязана з *te(p)ti: рус. ти́пать ‘злёгку удараць’, ‘ісці, крадучыся’, н.-луж. typotaś ‘чыкільгаць’, ‘дробненька ступаць’, польск. ciepnąć, ciepać ‘удараць’, cipać ‘ісці ціха, але без перапынку (пра дождж)’, серб. те̏псти себадзяцца, блукаць’. Магчыма, можа выводзіцца з прасл. *tynʼati ‘быць ціхім, мірным’, якое Сной (у Бязлай, 4, 181) параўноўвае са ст.-прус. tusnan ‘ціхі’, ст.-інд. tūṣṇī́m ‘ціха, моўчкі’. Гл. таксама тыпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басця́ццабадзяцца, швэндацца’ (Касп., Янк. Мат., Др.-Падб., А. А. Крывіцкі, вусн. паведамл., мсцісл.; В. Н. Чэкман, вусн. паведамл., полац., мін.), ба́сця́цца (Гарэц.), бысьця́цца (Бяльк.), басця́ка ’той, хто бадзяецца, валацуга’ (Янк. Мат., КЭС, лаг.). Запазычанне з літ. bastýtis ’тс’ (Г. А. Цыхун і В. Н. Чэкман, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́каць ’хавацца ў кутках, схіляць галаву’ (Нас.), ’шукаючы, заглядваць усюды’ (круп., Нар. сл.; Касп.), ’выглядваць; хадзіць сюды-туды’ (Мат. Гом., Ян.), ’прыглядацца’ (Сл. ПЗБ), ’сланяцца па кутках, хадзіць без мэты’ (Шатал.), ’заглядаць, куды не просяць’ (Янк. 3.), ’сноўдацца без справы’ (Пал.), сюды ж нік ’зірк’ (Янк. 3.), укр. ника́ти ’хадзіць, бадзяцца, сноўдацца, усюды заглядваючы’, рус. ни́кать ’даваць нырца; хадзіць без справы, без мэты’, славен. nikati ’адмаўляць; нахіляцца’. Прасл. *nikati з першапачатковым значэннем ’схіляць галаву да зямлі, нахіляцца’ (Махэк₂, 399), роднаснае літ. nỹkti ’слабець, панікаць’, прус. neikautбадзяцца, сноўдацца’ і інш. Мяркуецца, што трэба адрозніваць разгледжанае *nikati1 ад nikati2, прадстаўленага ў дзеясловах тыпу ўнікаць, рус. проникать і пад., роднаснага літ. įnikti ’горача ўзяцца за што-небудзь’ (Фасмер, 3, 74; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 223).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плутуха́ць ’ілгаць’, ’заблытваць’, ’бадзяжнічаць’, шушукацца ’заблытвацца ў чым-н.’, ’блытацца’, ’выбірацца з цяжкай сітуацыі’, ’круціцца каля каго-н.’ (Нас.), плутуханьие ’блытаніна’ (Юрч. Вытв.); рус. смал. плутухатьсябадзяцца без мэты’, ’ледзь перасоўвацца, заплятацца (пра ногі)’. Лексема ўтворана пры дапамозе экспрэсіўна^ суф. ‑ух‑а‑ ад тушаць (гл.). Параўн. рус.: вершухаться, вертугаться ’круціцца, вярцецца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэнта́ццабадзяцца без справы (цэлы дзень)’ (Нас.). Імітатыў з экспрэсіўнай назалізацыяй, параўн. чэш. trtat, trtonit ‘хадзіць дробнымі крокамі’. Махэк₂ (654) далучае сюды і балг. тъ́ртя да бя́гам ‘кінуцца наўцёкі’, параўн. търто́тя се ‘валачыцца’ і пад. Параўн. таксама няяснага паходжання ід. trenclen ‘марнатравіць, марна траціць, мантачыць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.). Гл. і трэндаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туліня́цца ‘хадзіць без справы’ (Сцяшк. Сл.), туліня́цца, туляня́цца ‘туляцца’ (паст., лід., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, утворана ў выніку кантамінацыі тулі́цца ‘хавацца’ або туля́ццабадзяцца’ і туня́цца ‘тс’, гл. Магчымая паралель — рэз’ян. tulíniti se ‘круціцца, віраваць (пра ваду)’, tulîn ‘вір’, якія Сной (Бязлай, 4, 247) адносіць да tuliti ‘корчыць, прыгібаць’, гл. туліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вірава́ць ’утвараць віры, круціць, бурліць’, (перан.) ’кіпець, бурліць’ (БРС, КТС; КЭС, лаг.). Укр. вирувати ’бурліць, кіпець’, польск. wirować ’паварочвацца кругом, круціцца вакол чаго-небудзь, над чым-небудзь’; ’надаваць чаму-небудзь віровы рух’, wirować (po wsi) ’бадзяцца па хатах’. Утворана ад вір1 (гл.) і ітэратыўнага суф. ‑ава‑ (< прасл. ‑ova‑ti). Сюды ж віравацца, віраванне (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэндаць ’хадзіць без справы’ (ваўк.), лэндзіць ’гаварыць абы-што’ (астрав.), лэндало ’балбатун’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Дзеясловы пры ад’ідэацыі лындаць (гл.) запазычаны з польск., параўн. падгальск. lędzić ’жабраваць, прасіць’, галіцк. łandzić ’з плачам шукаць, прасіць’, якія разам з landzić, lamdzić, lamdać узыходзяць да ням. дыял. landern, ländern, lendernбадзяцца’, ’павольна поўзаць, хадзіць’ (Слаўскі, 4, 46). Гл. таксама ла́нда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)