Апушы́ць1 ’падвергнуць уздзеянню трунка’: «Мяне піва апушыла» (Федар., 6, 21); магчыма, сюды ж апаха́ць ’дрыхнуць’ (Грыг.; У Грыгаровіча сустракаецца замена у на а, о). Рус. дыял. пухнуць ’дрыхнуць’, польск. puszyć (галаву трункам) (Тувім, Słownik). Няясна. Магчыма, значэнне ’спаць’ узнікла ў выніку пераносу гукапераймальнага пухкаць ’дыхаць’ (параўн. балг. пу́хам дышу’), а магчыма, такое значэнне звязана з ацёкамі, апуханнем у выніку сну. Гл. пушыць.

Апу́шыць2, опу́шываты ’сядзець на вуллі’ — дзеянне, звязанае з раеннем пчол (Анох.). Славен. pušiti рыхтавацца да раення’. Няясна. Магчыма, звязана з апушыць1. Гл. пушыць, пух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)