Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Кок-сагыз 5/519, 520; 6/50; 7/278
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КОК-САГЫ́З (Taraxacum kok-saghyz),
кветкавая расліна роду дзьмухавец. Пашыраны ў міжгорных далінах Усх.
Цянь-Шаня. Да 1954 вырошчваўся ў Еўрапейскай ч.СССР як лепшы натуральны каўчуканос флоры. З развіццём вытв-сці сінт.каўчуку не культывуецца.
Шматгадовая травяністая расліна выш. 10—30 см. Лісце падоўжанае, зубчастае, у разетцы. Кветкі жоўтыя, дробныя, у адзіночных кошыках. На адной расліне бывае да 200 кветаносаў. Плод — сямянка. Корань стрыжнёвы, у яго млечных сасудах назапашваецца каўчук. Пры пашкоджванні кораня латэкс выцякае ў выглядзе белай вадкасці, якая хутка застывае і ўтварае плеўку эластычнага каўчуку. Па якасці не саступае каўчуку трапічных каўчуканосных раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кок-оал В. 10/324
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯЛІ́НАЎ Касымалы (15.9.1902, пас.Кок-Майнок, Кыргызстан — 3.9.1979),
кіргізскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Кыргызстана (1968). Скончыў Алма-Ацінскі пед.ін-т (1925), Ін-т журналістыкі (1933). Друкаваўся з 1923. Адзін з заснавальнікаў кірг.рэаліст. прозы (аповесці «Аджар», 1928; «На берагах Ісык-Куля», 1947; «Даліна Курмана», 1958). Аўтар рамана-трылогіі «Братэрства» (1962—72), зб. «Цяжкая пераправа» (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНУЛІ́Н,
поліцукрыд, які складаецца з астаткаў D-фруктозы. Малекулярная маса 5000—6000. Белы гіграскапічны аморфны парашок. Пры растварэнні ў вадзе ўтварае вязкія калоіды саладкаватага смаку. Запасны вуглявод многіх раслін, у асн. складанакветных. У клубнях і каранях тапінамбуру, вяргіні, нарцыса, гіяцынту, тубярозы, цыкорыі, кок-сагызу, дзьмухаўцу да 10—12%. Добра засвойваецца, ужываецца ў лячэбным харчаванні хворых на цукр. дыябет. У медыцыне выкарыстоўваюць пры даследаванні функцыі нырак, у біялогіі — для вывучэння водна-салявога абмену і мочаўтварэння ў жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАХРЫСА́БЗ,
горад (у 1929—35 і з 1958) у Кашкадар’інскім вілаеце Узбекістана. У раннім сярэдневякоўі наз. Кеш. 53 тыс.ж. (1991). Прам-сць: бавоўнаачышчальная, кансервавая; ф-кі маст. вырабаў, шоўкаматальная. Стараж. цэнтр нар.маст. вышыўкі і керамікі. Руіны палаца Цімура Аксарай (1380—1404), пахавальні Цімурыдаў Дарус-Сіядат (14 ст.), рэшткі маўзалеяў шэйха Куляля (каля 1370) і нашчадкаў Улугбека, т.зв. Гумбезі-Сейідан (1437/38), мячэць Кок-Гумбез (1435/36) і інш.Гіст. цэнтр Ш. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎЧУКАНО́СНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
каўчуканосы, расліны, што ўтвараюць і назапашваюць у некат. органах і тканках каўчук натуральны. Вядома каля 1500 відаў з розных бат. сямействаў. Падзяляюцца на латэксныя (каўчук маюць у млечным соку — латэксе натуральным), парэнхімныя (у парэнхіме сцёблаў, каранёў), хларэнхімныя (у тканках маладых парасткаў і лісця). Прамысл. значэнне маюць латэксныя дрэвы трапічных краін: гевея бразільская (Hevea brasiliensis) дае 95% сусв. вытв-сці натуральнага каўчуку; 5% — дрэвы з родаў касціла, маніёк, сапіум, фікус. З дзікарослых раслін бел. флоры невял. колькасць каўчуку адзначана ў адуванчыку лекавым, малачаях, птушанцы сірыйскім, некат. відах казлабароду і інш. Да 1954 на Беларусі на прамысл. мэты вырошчвалі гваюлу, кок-сагыз, крым-сагыз, таў-сагыз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЙ,
харчовы прадукт, які вырабляецца са спецыяльна апрацаваных верхавінкавых парасткаў (флешаў) чайнага куста і выкарыстоўваецца для прыгатавання напітку. Чайны экстракт мае дубільных рэчываў 15,6—16%, кафеіну 2—3%, эфірных алеяў 0,006—0,021%, вітаміны C, P і інш. Выпускаюць Ч. байхавы (рассыпісты) і прасаваны.
Паводле спосабаў апрацоўкі лісця адрозніваюць Ч. чорны, зялёны (кок-Ч.), жоўты і чырв. (аалонг). Пры вырабе чорнага Ч. сабраныя парасткі сартуюць, завяльваюць, скручваюць, ферментуюць і сушаць. У выніку ферментацыі ў сыравіне раскладаюцца бялкі, акісляюцца дубільныя рэчывы і Ч. набывае прыемны смак, духмянасць і колер. Чырв. і жоўты Ч. атрымліваюць заўчасным спыненнем ферментацыі на розных стадыях. Вытв-сць зялёнага Ч. адрозніваецца тым, што ў лістах прапаркай разбураюцца ферменты, замацоўваецца зялёны колер, яны завяльваюцца і не ферментуюцца. Напітак з Ч. ўзбуджае нерв. сістэму, танізуе, павышае працаздольнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЬМУХАВЕ́Ц, адуванчык (Tanaxacum),
род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 2000 відаў. Пашыраны ў халодных, умераных і субтрапічных паясах, у высакагор’і тропікаў. На Беларусі больш за 10 відаў, з якіх найб. вядомы Дз. лекавы (T. officinale). Нар. назвы малачай, багатка, коцікі, папок, дмухель, зубнік, жоўтая цыкор’я. Расце каля жылля, уздоўж дарог, на агародах, палях, лугах і інш. У якасці тэхн. (для атрымання натуральнага каўчуку) расліны раней вырошчвалі Дз. кок-сагыз (T. kok-saghyz).
Шматгадовыя травяністыя расліны са стрыжнёвым коранем і бязлістымі, полымі ўнутры сцябламі (стрэлкамі) выш. 10—30 см. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, ланцэтнае, зубчастае, паступова звужанае ў чаранок. Кветкі двухполыя, звычайна жоўтыя, радзей белыя і ружовыя, сабраны ў адзіночныя верхавінкавыя кошыкі. Плод — сямянка, з носікам і чубком. Лек., кармавыя, меданосныя, харч. і тэхн. расліны. Карані выкарыстоўваюцца для ўзбуджэння апетыту, як сурагат кавы, лісце на салату, кветкавыя кошыкі — для прыгатавання варэння, напіткаў і інш.