ШАХРЫСА́БЗ,

горад (у 1929—35 і з 1958) у Кашкадар’інскім вілаеце Узбекістана. У раннім сярэдневякоўі наз. Кеш. 53 тыс. ж. (1991). Прам-сць: бавоўнаачышчальная, кансервавая; ф-кі маст. вырабаў, шоўкаматальная. Стараж. цэнтр нар. маст. вышыўкі і керамікі. Руіны палаца Цімура Аксарай (1380—1404), пахавальні Цімурыдаў Дарус-Сіядат (14 ст.), рэшткі маўзалеяў шэйха Куляля (каля 1370) і нашчадкаў Улугбека, т.зв. Гумбезі-Сейідан (1437/38), мячэць Кок-Гумбез (1435/36) і інш. Гіст. цэнтр Ш. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.

т. 17, с. 396

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)