руская актрыса. Нар.арт.СССР (1948). З 1924 у трупе МХАТа. Выконвала пераважна камедыйныя ролі, вызначалася ўменнем ствараць складаныя характары. Сярод лепшых роляў: Сюзанна («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), лэдзі Тызл («Школа зласлоўя» Р.Шэрыдана), пані Конці («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка). Здымалася на бел. кінастудыі ў фільмах «Мядзведзь» (1938) і «Чалавек у футарале» (1939). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТА́ЛАЎ Мікалай Пятровіч (6.12.1899, Масква — 10.11.1937),
рускі акцёр. Засл. арт. Расіі (1933). З 1916 у трупе МХТ. Яго мастацтву ўласцівы тэмперамент, абаяльнасць, пачуццё гумару. Майстар пераўвасаблення. Сярод роляў: Фігаро («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Васька Окарак («Браняпоезд 14-69» У.Іванава), Луп Кляшнін («Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога), Лапахін («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Сабакевіч («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля). З 1923 здымаўся ў кіно: «Аэліта», «Маці», «Пуцёўка ў жыццё» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЧЭГАРА́Й-І-ЭЙСАГІ́РЭ (Echegaray y Eizaguirre) Хасэ (19.4.1832, Мадрыд — 16.9.1916),
іспанскі драматург.Праф. матэматыкі і фізікі (1854—68). У ранніх п’есах «У ручцы шпагі» (1875), «Ва ўлонні смерці» (1879) своеасаблівая рэстаўрацыя рамантызму. У п’есах «Вар’яцтва і святасць» (1877), «Вялікі Галеота» (1881) сутыкненне ўзвышаных ідэалаў з «мараллю натоўпу». Псіхал. драмы з элементамі натуралізму «Сын дон Жуана» (1892), «Вар’яцкі бог» (1910) напісаны ў рэчышчы «тэатра ідэй» Г.Ібсена. Нобелеўская прэмія 1904.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЕВА Вера Кузьмінічна (н. 30.9.1925, в. Сухі Ручай Цвярской вобл., Расія),
руская актрыса. Нар.арт.СССР (1986). Скончыла Маскоўскае гар.тэатр. вучылішча (1948). Працуе ў Маскоўскім т-ры Сатыры, іграе ў інш. тэатрах: Вольга («Вяселле з пасагам» М.Дзьяканава; і ў аднайм. фільме), Графіня Альмавіва («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Кручыніна («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага; Арлоўскі драм.т-р імя Тургенева), Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава; Цвярскі драм.т-р). З 1948 здымаецца ў кіно: «Сказанне пра зямлю Сібірскую», «Зорка экрана» і інш.Дзярж. прэміі СССР 1948, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЗАРАЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 3.1.1938, С.-Пецярбург),
расійскі акцёр. Нар.арт. Расіі (1977). Скончыў школу-студыю МХАТа (1959), працуе ў т-ры імя Маякоўскага (Масква). Творчасць адметная майстэрствам псіхал. і сац. абмалёўкі персанажа. У рэпертуары драм., камедыйныя, вострахарактарныя ролі: Звяздзінскі («Плады асветы» Л.Талстога), Хлудаў («Бег» М.Булгакава), Ясон («Медэя» Эўрыпіда), Георгій Абашвілі, Давід («Каўказскі ’мелавы круг» Б.Брэхта), Віктар («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Жорж Піту («Смех лангусты» Дж.Марэла). Зняўся ў кіна- і тэлефільмах: «Яшчэ раз пра каханне», «Праз церні да зорак», «Кветкі запозненыя», «Казка, расказаная ноччу», «Дзямідавы», «Вар’яцкі дзень інжынера Баркасава» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ТКЕР Барыс Якаўлевіч (28.10.1902—31.1.1983),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1963). Вучыўся ў Харкаўскай драм. школе (1918—19). Скончыў драм. студыю ў Маскве пры б. т-ры Корша (1922) Працаваў у розных трупах, з 1933 у МХАТ. Акцёр вострай і яркай характарнасці, бліскуча валодаў мастацтвам эпізадычнай ролі: Плюшкін («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля) і інш. Сатыру спалучаў з мяккай камедыйнасцю, сумнай іроніяй. Побач з дакладным псіхал. малюнкам, вял. ўвагу звяртаў на знешнюю выразнасць: Адвакат («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога), Гросман («Плады асветы» Талстога), Брыдуазон («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Доктар («Усё скончана» Э.Олбі) і інш. Здымаўся ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ Марк Анатолевіч (н. 13.10.1933, Масква),
расійскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1991). Засл. дз. маст. Расіі (1977). З 1973 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра імя Ленінскага камсамола (з 1990 «Ленком»). Паставіў спектаклі: «Іваноў» А.Чэхава (1973), «"Юнона" і "Авось"» А.Вазнясенскага і А.Рыбнікава (1980), «Тры дзяўчыны ў блакітным» Л.Петрушэўскай (1985), «Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема, «Мудрэц» паводле А.Астроўскага (абодва 1989), «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ (1993) і інш.Драм. творам імкнецца надаць сугучную сучасным праблемам трактоўку; спектаклі выразныя структурай, часта насычаны музыкай і танцам. Паставіў тэлефільмы: «Звычайны цуд» (1978), «Той самы Мюнхаўзен» (1979), кінафільм «Забіць дракона» (1989) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1987. Дзярж. прэмія Расіі 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́КСУСАЎ Барыс Васілевіч (24.7.1922, г. Варонеж, Расія — 31.8.1998),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1955). Вучыўся ў Варонежскім тэатр. вучылішчы (1939—41). З 1945 у розных драм. т-рах. У 1951—63, 1965—70 у Брэсцкім абл.драм. т-ры. Выканаўца драм. і характарных роляў. Пошукі драматычнага ў чалавечым характары вызначыліся ў ролях Рабініна («Юнацтва бацькоў» Б.Гарбатава), Сяргея («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Марэсьева («Сапраўдны чалавек» паводле Б.Палявога) і інш. У ролях класічнага рэпертуару арганічна спалучаў задуму аўтара з пачуццём псіхал. праўды, карыстаўся нязвыклымі галасавымі мадуляцыямі, камед. і драм. фарбамі: Гарадулін («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Штапноў («Сокалы і крумкачы» А.Сумбатава-Южына), Фігаро («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ). З інш. роляў: Трэплеў («Чайка» А.Чэхава), Троцкі («Брэсцкі мір» К.Губарэвіча), Аляксей («У добры час!» В.Розава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛУ́ЧАК Валянцін Мікалаевіч (н. 4.9.1909, Масква),
расійскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1974). Скончыў акцёрскі (1929) і рэжысёрскі (1932) факультэты Дзярж.тэатр.эксперым. майстэрні пад кіраўніцтвам У.Меерхольда. З 1929 акцёр у Т-ры імя Меерхольда. Адзін з заснавальнікаў Дзярж.тэатр. маскоўскай студыі (1940; з 1941 франтавы т-р).
З 1942 узначальваў Т-рПаўн. флоту, з 1945 Маскоўскі гастрольны т-р. З 1950 рэжысёр, у 1957—2000 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра Сатыры. Пастаноўкам характэрны публіцыстычная вастрыня, дынамічныя мажорныя вырашэнні, схільнасць да гіпербалы, сатыры і гратэску: «А ці быў Іван Іванавіч?» Назыма Хікмета, «Містэрыя-Буф» У.Маякоўскага (абедзве 1957), «Цёркін на тым свеце» А.Твардоўскага (1966), «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ (1969), «Рэвізор» М.Гогаля (1972), «Таблетку пад язык» А.Макаёнка (1973), «Самазабойца» М.Эрдмана (1981), «Вішнёвы сад» А.Чэхава (1983) і інш. Аўтар кн. «На сцэне — Маякоўскі» (1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́ДКІН Марк Ісаакавіч (13.9.1898, г. Клін Маскоўскай вобл. —25.9.1994),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1961). Герой Сац. Працы (1989). Скончыў школу 2-й Студыі Маск. маст.т-ра (1920). З 1918 удзельнічаў у спектаклях гэтай Студыі і Маскоўскага Маст.т-ра. З 1924, у трупе Маск. маст.акад.т-ра (з 1989 Маск. маст.акад.т-ра імя А.Чэхава). Выконваў вострахарактарныя, сатыр. і камедыйныя ролі. Майстар пераўвасаблення. Стварыў шэраг драм. і глыбока псіхал. вобразаў. Сярод роляў: Дульчын, Круціцкі («Апошняя ахвяра», «На ўсялякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Шабельскі («Іванаў» Чэхава), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Шарвінскі («Дні Турбіных» М.Булгакава), Вронскі («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога), Фёдар Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), князь Абрэзаў («Жывы труп» Л.Талстога), Фігаро («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Хмелік («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1949. Дзярж. прэмія Расіі 1974.