ПЛУ́ЧАК (Валянцін Мікалаевіч) (н. 4.9.1909, Масква),
расійскі рэжысёр. Нар. арт. СССР (1974). Скончыў акцёрскі (1929) і рэжысёрскі (1932) факультэты Дзярж. тэатр. эксперым. майстэрні пад кіраўніцтвам У.Меерхольда. З 1929 акцёр у Т-ры імя Меерхольда. Адзін з заснавальнікаў Дзярж. тэатр. маскоўскай студыі (1940; з 1941 франтавы т-р).
З 1942 узначальваў Т-р Паўн. флоту, з 1945 Маскоўскі гастрольны т-р. З 1950 рэжысёр, у 1957—2000 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра Сатыры. Пастаноўкам характэрны публіцыстычная вастрыня, дынамічныя мажорныя вырашэнні, схільнасць да гіпербалы, сатыры і гратэску: «А ці быў Іван Іванавіч?» Назыма Хікмета, «Містэрыя-Буф» У.Маякоўскага (абедзве 1957), «Цёркін на тым свеце» А.Твардоўскага (1966), «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ (1969), «Рэвізор» М.Гогаля (1972), «Таблетку пад язык» А.Макаёнка (1973), «Самазабойца» М.Эрдмана (1981), «Вішнёвы сад» А.Чэхава (1983) і інш. Аўтар кн. «На сцэне — Маякоўскі» (1962).
т. 12, с. 436
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)