Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РТМАН Віктар Аляксандравіч (5.5.1834, С.-Пецярбург — 4.8.1873),
рускі архітэктар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1852—61). Адзін з заснавальнікаў «рускага стылю». Аўтар шэрагу выставачных павільёнаў (з выкарыстаннем зборных драўляных канструкцый), «Студыі» ў маёнтку Абрамцава Маскоўскай вобл. (1872). У яго работах ідэя развіцця нац. дойлідства ўвасаблялася ў багатым аздабленні будынкаў узорамі, запазычанымі з нар. вышывак і разьбы па дрэве (друкарня Мамантава ў Маскве, 1872). Вядомы і як рысавальшчык, акварэліст. Акварэлі Гартмана паслужылі тэмай фп. цыкла «Карцінкі з выстаўкі» М.П.Мусаргскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЕ́ЕЎ Абылхан (1.1.1904, с. Чыжын Панфілаўскага р-на Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 2.11.1973),
казахскі жывапісец і акварэліст. Нар.маст. Казахстана (1944). Вучыўся ў самадз.маст. студыі М.Г.Хлудава ў Алма-Аце (1929—31) і маст. студыі пры Доме нар. творчасці ў Маскве (1933). Аўтар тэматычных карцін, партрэтаў і пейзажаў: «Аўтапартрэт» і «Дзяўчына ў блакітнай сукенцы» (абедзве 1931), «Турксіб» (1932), «Партрэт маці» (1949), «Высакагорны каток» (1954), «Кар’ер Мангыстау» (1965), серыі «Стары быт» (1940), «На зямлі казахстанскай» (1955—65).
эстонскі жывапісец і акварэліст, заснавальнік нац. школы жывапісу. Скончыў Пецярбургскую АМ (1855). У 1857—62 вучыўся і працаваў у Рыме і Парыжы. З 1862 у Пецярбургу. Выкладаў у школе Т-ва заахвочвання мастакоў (1862—63) і АМ (1869—70, з 1867 праф.). Пісаў пераважна камерныя і парадныя партрэты, рэліг. і міфалагічныя кампазіцыі. Сярод твораў: «Геркулес выводзіць Цэрбера з пекла» (1855), аўтапартрэт (1859), «Дзяўчынка ля крыніцы» (1859—61), партрэты бацькі і маці мастака (1857—64), «Абуджэнне ад чароўнага сну, або Эстонская легенда» (1864—65), «Ева з гранатам» (1879—80), «Праклён Ларэляў манахамі» (1887) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦОРН (Zorn) Андэрс (18.2.1860, Мора, Швецыя — 22.8.1920),
шведскі мастак. Вучыўся ў маст.-прамысл. школе (1875—77) і АМ (1877—81) у Стакгольме. Зазнаў уплыў імпрэсіянізму. Пачынаў як акварэліст, з 1880-х г. працаваў у алейным жывапісе. Творы вылучаюцца свабоднай і віртуознай, амаль эскізнай манерай выканання, смелымі эфектамі асвятлення, лепкай формы шырокім мазком: «Танец у Іванаву ноч», «Тост» (абодва 1897), «Дзяўчаты ў лазні» (1906), шматлікія ню ў пленэры і інш. Індывідуальнасць мадэлі, асаблівасці мімікі і жэстаў адлюстраваны ў партрэтах А.А.Каклен (1889), С.Мамантава (1896), аўтапартрэце. Багаццем ігры святла і ценю вылучаюцца афорты «Амнібус» (1891), «Мадонна» (1900). Працаваў і як скульптар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Уладзімір Усцінавіч (н. 25.4.1949, в. Мурожніца Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.акварэліст, прадстаўнік Віцебскай школы акварэлі. Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1971). Разнастайныя па пластычнай манеры творы аб’ядноўвае мяккасць жывапісных рашэнняў і стрыманасць колеру. Сярод твораў: пейзажы «Месяц над возерам» (1985), «Край блакітных азёр» (1986), цыкл «Далёкі ўсход» (1990), «Раніца» (1995), «Браслаўшчына» і «Сведка стагоддзяў» (1996); нацюрморты «Вярба» (1986), «Нацюрморт з трубой, ракушкамі і марскімі вожыкамі» і «Кета» (абодва 1990), тэматычныя кампазіцыі «Сталі на смерць» і «Памяць» (абедзве 1985). Яго творам уласцівы адметная логіка пабудовы маст. вобраза, спалучэнне канкрэтыкі вобразных вырашэнняў з узнёсла рамантычнымі і сімвалічнымі прыёмамі яе інтэрпрэтацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ Фёдар Сцяфанавіч (н. 15.9.1946, в. Іванава Слабада Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.акварэліст; прадстаўнік Віцебскай школы акварэлі. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1971). Выкладаў у Магілёўскім культ.-асв. вучылішчы (1973—79). Працуе пераважна ў жанры пейзажа. Сярод твораў: «Вартавыя неба» (1973), «У краі азёрным» (1976), серыя «Рытмы Лаўсанбуда» (1978), «Зямля рэчыцкая» (1979), «Ляўкі. Дарога да паэта» (1982), «Полацк, Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр» (1988), «Ноч у Гімраку» (1991), «Паводка ў Падніколлі» (1993), «Лідскі замак» (1996), «Восеньская вясёлка» (1997). Асн. роля ў стварэнні лірычнага або рамант. вобраза прыроды, арганізацыі эфектнай рытмічнай структуры кампазіцыі належыць дынамічным, падкрэслена вольным і лёгкім спалучэнням колераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯХО́ВІЧ Валянціна Антонаўна (н. 3.5.1945, чыг. ст. Дзівенская Гатчынскага р-на Ленінградскай вобл.),
бел.акварэліст; прадстаўніца Віцебскай школы акварэлі. Скончыла Віцебскі пед.ін-т (1969) і выкладае ў гэтым ін-це. Раннія творы, выкананыя ў традыц. жанрах, вылучаюцца лірычнай трактоўкай тэмы: партрэты дзяўчыны (1971), старой (1972), бацькі (1983); пейзажы «Восень» (1966), «Куточак старога Віцебска» (1972), трыпціх «Ранняя вясна» (1976), «Вясна» (1980), «Дрэвы над ракой» (1984), «Стары дом» (1987); нацюрморты «Кветкі зімой» (1987), «Галінка рабіны» (1994) і інш. Творам 1990-х г. уласцівы эмацыянальная выразнасць колеру, гарманічная лінейна-жывапісная арганізацыя кампазіцыі, дэкар. ўпарадкаванасць фармальных элементаў: «Разбураны свет» (1991), «Мігценне думак» (1994), «Ачышчэнне агнём» (1996) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫНКЕ́ВІЧ Уладзімір Іванавіч (н. 29.10.1952, г. Керкі, Туркменістан),
бел. мастак-акварэліст, мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1987). Скончыў маст.-графічны факультэт Віцебскага пед. ін-та (1974). З 1978 выкладае ў Бел. ун-це культуры ў Мінску. Сярод лепшых твораў серыі акварэляў «Метрабуд» (1988), «Паазер’е» (1989), «Стварэнне свету» (1993), «Дыялектыка палётаў» (1993—95), «Італьянскі сшытак» (1996), «Сем колераў сонца» (1997), «Восеньскі букет» (1990—2001), дыпціх «Поўня ў небе і крыж на зямлі» (1995), лісты «Няголеная рыба», «Іншы свет», «Птушка-восень» (усе 1996). Работы вылучаюцца колеравай экспрэсіяй, рытмічнасцю кампазіцыі, разнастайнасцю выкарыстання маст. прыёмаў. Даследуе праблемы бел. графікі 19—20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎКО́ВІЧ Міхаіл Васілевіч (н. 9.3.1950, в. Язна Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.акварэліст; прадстаўнік Віцебскай шкалы акварэлі. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1976). Выкладае ў Віцебскім ун-це. Творы вылучаюцца глыбінёй і складанай драматургіяй вобразаў з падкрэслена нац. каларытам, трапяткім стаўленнем да перадачы натурных уражанняў у спалучэнні з аўтарскай манерай распрацоўкі жывапіснай прасторы. Аўтар тэматычных карцін «Дыялог» (1981), «Аўтарытэт» і «Загад» (абедзве 1987), «Думкі» (1989), «Размовы» і «Разважанне аб вечным» (абедзве 1990), «Свята ў горадзе» (1991), «Ефрасіння Полацкая» (1993), «Гуканне дзядоў», «Жаночы лёс», «Спакуса» (усе 1995), трыпціх «Катарсіс» (1996), серыі «Чалавек і прырода» (1989), «Успамін аб леце» (1995). Малюе пейзажы: серыі «Рыжскія краявіды» (1978), «Беларускае Прыдзвінне» (1984); партрэты, нацюрморты.
М.Л.Цыбульскі.
М.Ляўковіч. Незабудкі. З серыі «Успамін аб леце». 1995.