акварэлі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Мастак, які піша акварэллю.

|| ж. акварэлі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акварэлі́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. акварэлі́ст акварэлі́сты
Р. акварэлі́ста акварэлі́стаў
Д. акварэлі́сту акварэлі́стам
В. акварэлі́ста акварэлі́стаў
Т. акварэлі́стам акварэлі́стамі
М. акварэлі́сце акварэлі́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

акварэлі́ст м. акварели́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акварэлі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Мастак, які піша акварэллю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акварэлі́ст

(ад акварэль)

мастак, які піша акварэллю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акварели́ст акварэлі́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акварэлі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да акварэліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

akwarelista

м. акварэліст

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ШАПО́ Уладзімір Дзмітрыевіч (н. 4.2.1949, г.п. Відзы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. акварэліст, графік. Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1972). Творы вылучаюцца эмацыянальнасцю, асацыятыўнасцю вобразных канструкцый, манументальнасцю кампазіцыйнай пабудовы, экспрэсіўнасцю і падкрэсленай дэкаратыўнасцю: серыі «Запаляр’е» (1979—84), «Паазер’е» (1980), «Казкі старога Браслава» (1984), «Храмы» (1993), «Рака часу» (1998), кампазіцыі «Піліп» (1980), «Возера Снуды. Гай» (1995). Аўтар афармленчых работ.

М.​Л.​Цыбульскі.

У.Шапо. Мячэць. Серыя «Храмы». 1993.

т. 17, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́РТМАН Віктар Аляксандравіч (5.5.1834, С.-Пецярбург — 4.8.1873),

рускі архітэктар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1852—61). Адзін з заснавальнікаў «рускага стылю». Аўтар шэрагу выставачных павільёнаў (з выкарыстаннем зборных драўляных канструкцый), «Студыі» ў маёнтку Абрамцава Маскоўскай вобл. (1872). У яго работах ідэя развіцця нац. дойлідства ўвасаблялася ў багатым аздабленні будынкаў узорамі, запазычанымі з нар. вышывак і разьбы па дрэве (друкарня Мамантава ў Маскве, 1872). Вядомы і як рысавальшчык, акварэліст. Акварэлі Гартмана паслужылі тэмай фп. цыкла «Карцінкі з выстаўкі» М.​П.​Мусаргскага.

т. 5, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)