ШАПО́ Уладзімір Дзмітрыевіч (н. 4.2.1949, г.п. Відзы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. акварэліст, графік. Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1972). Творы вылучаюцца эмацыянальнасцю, асацыятыўнасцю вобразных канструкцый, манументальнасцю кампазіцыйнай пабудовы, экспрэсіўнасцю і падкрэсленай дэкаратыўнасцю: серыі «Запаляр’е» (1979—84), «Паазер’е» (1980), «Казкі старога Браслава» (1984), «Храмы» (1993), «Рака часу» (1998), кампазіцыі «Піліп» (1980), «Возера Снуды. Гай» (1995). Аўтар афармленчых работ.