КАСЦЕ́ЕЎ (Абылхан) (1.1.1904, с. Чыжын Панфілаўскага р-на Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 2.11.1973),
казахскі жывапісец і акварэліст. Нар.маст. Казахстана (1944). Вучыўся ў самадз.маст. студыі М.Г.Хлудава ў Алма-Аце (1929—31) і маст. студыі пры Доме нар. творчасці ў Маскве (1933). Аўтар тэматычных карцін, партрэтаў і пейзажаў: «Аўтапартрэт» і «Дзяўчына ў блакітнай сукенцы» (абедзве 1931), «Турксіб» (1932), «Партрэт маці» (1949), «Высакагорны каток» (1954), «Кар’ер Мангыстау» (1965), серыі «Стары быт» (1940), «На зямлі казахстанскай» (1955—65).