ХЕ́ЙДАРАЎ Васіль Пятровіч (н. 10.10.1935, в. Кішчыцы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фармацыі. Д-р фармацэўт. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Днепрапятроўскі мед.ін-т (1963) і Маскоўскі пед.ін-т (1982). З 1963 у Віцебскім мед. ун-це (у 1973—2000 заг. кафедры). Навук. працы па фармацэўтычным аналізе лек. рэчываў, кінетыцы, тэрмадынаміцы і механізме хім. рэакцый.
Тв.:
Кинетика и механизм реакции в системе теофиллин—хлорамин—тимол (разам з Ю.А.Яршовым. У.А.Паленавым) // Кинетика и катализ. 1991. Т. 32, вып. 5;
Кинетика термического разложения гипохлорита натрия в водных растворах при различной кислотности среды (у сааўт.) // Журнал физ. химии. 2002. Т. 76, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛАМІДАМО́НАС (Chlamydomonas),
род зялёных водарасцей сям. хламідаманадавых. Больш за 500 відаў. Пашыраны ў марскіх і прэсных вадаёмах (часцей забруджаных, са стаячай вадой), у глебе, на наземных субстратах. На Беларусі 18 відаў Х.: Акімавай (Ch. akimovii), глеягамны (Ch. gloeogama), слізісты (Ch. gelatinosa) і інш.
Мікраскапічныя аднаклетачныя рухомыя арганізмы з 2 жгуцікамі і гладкай абалонкай без вырастаў. Плаваюць свабодна або прымацоўваюцца да водных беспазваночных жывёл. Хларапласты чашападобныя, пласціністыя, зорчатыя, з 1—2 пірэноідамі і вочкам. Бясполае размнажэнне дзяленнем на 2—8 зааспор, палавы працэс — гала-, іза-, гетэрагамія, радзей аагамія. Выкарыстоўваюць у ачышчальных збудаваннях, культывуюць у лабараторыях для даследаванняў па генетыцы фотасінтэзу, біялогіі развіцця, вызначэння таксічнасці забруджаных вод.
нідэрландскі фізік. Чл. Каралеўскай нідэрл.АН (1982), замежны чл.Нац.АН ЗША (1984). Скончыў Утрэхцкі ун-т (1972), дзе і працуе (з 1977 праф.). У 1972—74 у Еўрап. цэнтры ядз. даследаванняў (г. Жэнева, Швейцарыя). Навук. працы па калібровачных тэорыях элементарных часціц, квантавай тэорыі гравітацыі і квантавай хромадынаміцы. Прапанаваў спец. каліброўкі вектарных палёў, прадказаў некат. эфекты электраслабых узаемадзеянняў, атрымаў ацэнкі мас вектарных базонаў. Нобелеўская прэмія 1999 (з М.Вельтманам; гл. Дадатак). Яго імем наз. малая планета.
Тв.:
Рус.пер. — Калибровочные теории сил между элементарными частицами // Успехи физ. наук. 1981. Т. 135, № 3;
Противостояние с бесконечностью // Там жа. 2000. Г. 170, № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАМІ́РАЎ Сяргей Аляксандравіч (н. 28.7.1953, г.п. Правідзення Чукоцкай аўт. акругі Магаданскай вобл., Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (2001). Скончыў БДУ (1975). З 1975 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па дынаміцы фотафіз. і фотахім. працэсаў у складаных арган. малекулах. Устанавіў механізмы фотааднаўлення і фотадысацыяцыі для шэрагу арган. злучэнняў. Распрацаваў метад генерацыі фемтасекундных імпульсаў на аснове выкарыстання імпульсных лазераў.
Тв.:
Быстропротекающие фотофизические и фотохимические релаксационные процессы в сложных органических молекулах (разам з Г.Б.Талстарожавым) // Журн. прикладной спектроскопии. 1998. Т. 65, № 5;
Пассивная синхронизация мод фемтосекундного титансапфирового лазера при импульсной синхронной накачке ограниченным цугом пикосекундных импульсов (у сааўт.) // Квантовая электроника. 1999. Т. 28, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭТРА́РЫЯ (Cetraria),
род лішайнікаў сям. пармеліевых. 15 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 4 віды Ц.: верасовая (C.ericetorum), ісландская, або ісландскі мох (C.islandica), плотавая (C.sepincola), хларафілавая (C.chlorophylla). Трапляюцца на глебе, камянях, радзей на ствалах дрэў, сярод імхоў і інш. лішайнікаў.
Слаявіна ліставатая або кусцістая, выш. да 12 см, з выяўленым верхнім і ніжнім коравым слоем. Афарбоўка зверху белавата-шэрая, шаравата-зялёная, жоўтая да карычневай, ніжняя — ад светлай да цёмнай. Пладовыя целы (апатэцыі) сядзячыя або на кароткіх ножках, развіваюцца на канцах лопасцей. Споры аднаклетачныя, бясколерныя, па 8 у сумцы. З Ц. ісландскай атрымліваюць антыбіётыкі, яна ўваходзіць у склад ягелю (корм для паўн. аленяў). Лек., кармавыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЙЛАХЯ́Н Міхаіл Хрыстафоравіч (213.1902, г. Растоў-на-Доне, Расія — 30.11.1991),
армянскі і рас. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Акад.АНСССР (1968), Арм.АН (1971). Засл. дз. нав. Арменіі (1967). Скончыў Ерэванскі ун-т (1926). З 1935 у Ін-це фізіялогіі раслін Рас.АН (заг. лабараторыі). У 1941—48 у Ерэванскім ун-це (заг. кафедры, праф.з 1943), адначасова (1941—46) у Армянскім с.-г. ін-це. Навук. працы па фундаментальных праблемах фітабіялогіі. Аўтар гарманальнай тэорыі развіцця раслін (1937). Распрацаваў метады выкарыстання фітагармонаў для рэгуляцыі росту і цвіцення раслін.
Тв.:
Гормональная теория развития растений. М.; Л., 1937;
Основные закономерности онтогенеза высших растений. М., 1958;
Факторы генеративного развития растений. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАКАНО́ЎСКІ (Czekanowski) Ян (6.10.1882, в. Глухаў каля г. Груец, Польшча — 20.7.1965),
польскі антраполаг, этнограф, статыстык, дэмограф; заснавальнік т.зв. Львоўскай антрапалагічнай школы. Чл. Польск. АН (1957), д-р навук (1906). Скончыў Цюрыхскі ун-т (Швейцарыя). З 1906 працаваў у Музеі этнаграфіі ў Берліне, у 1907—09 удзельнічаў у ням. цэнтральнаафр. экспедыцыі. З 1911 хавальнік Музея антрапалогіі і этнаграфіі пры Пецярбургскай АН. У 1913—41 праф., рэктар Львоўскага ун-та, у 1945 праф. Каталіцкага ун-та ў Любліне, у 1946—60 Пазнанскага ун-та. Асн. працы па антрапалагічным складзе Еўропы і Цэнтр. Афрыкі, антрапалогіі Польшчы і Усх. Прыбалтыкі, расавым аналізе, праблеме паходжання славян (лакалізаваў месца іх першапач. рассялення на тэр. сучаснай Польшчы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАНКЕ́ВІЧ Сяргей Мікалаевіч (н. 20.7.1942, в. Палянічыцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік і біяфізік. Д-рбіял.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1964), дзе і працуе (з 1979 заг. кафедры). Навук. працы па біяфізіцы клетак, спектраскапіі біяпалімераў, біячыпах, клетачнай інфарматыцы, малекулярнай медыцыне. Распрацаваў тэорыю сігнальнай ролі актыўных форм кіслароду ў клетках, выявіў люмінесцэнтныя ўласцівасці нуклеінавых к-т і ліпідаў. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
Тв.:
Агрегация тромбоцитов: методы изучения и механизмы. Мн., 1990 (разам з А.Б.Самаль, Н.Ф.Хмарай);
Фотобиология и мембранная биофизика. Мн., 1999 (у сааўт.);
Chemiluminescence at the tum of the millenium — an indispensable tool in modem chemistry, biochemistry and medicine. Dresden, 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАЎНІ́К (Platanthera),
род кветкавых раслін сям. архідных. Больш за 50 (паводле інш. звестак 200) відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 2 віды Ч.: двухлісты, або начная фіялка (P. bifolia), і зеленакветкавы (P. chlorantha), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляюцца на ўзлесках, у лясах, хмызняках.
Шматгадовыя травяністыя расліны з 2 падоўжанымі каранёвымі клубнямі, выш. да 70 см. Лісце (1—2) пры аснове або пасярэдзіне сцябла буйное, эліпсападобнае, тупое, звужанае ў крылаты чаранок, вышэй па сцябле — 1—5 дробных ланцэтных лісцікаў. Кветкі дробныя, белыя або зеленавата-белыя, сабраныя ў рэдкую гронку, звычайна з прыемным пахам, які ўзмацняецца бліжэй да ночы і перад дажджом. Плод — каробачка. Высушаныя клубні выкарыстоўваюць у медыцыне (салеп). Лек., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЛЫ́М,
рака, правы прыток р. Об, у Краснаярскім краі і Томскай вобл. Расіі. Даўж. 1799 км, пл.бас. 134 тыс.км². Утвараецца пры зліцці рэк Белы і Чорны Іюс, што бяруць пачатак у Кузнецкім Алатау. Ад месца зліцця да г. Ачынск — горная рака, ніжэй цячэ паЧулыма-Енісейскай катлавіне, дзе разбіваецца на рукавы і часта перамяшчаецца; потым у шырокай пойме Чулымскай раўніны са шматлікімі азёрамі і старыцамі, рэчышча з многіх рукавоў. Гал. прытокі: Кемчуг, Чычкаюл (справа), Кія, Яя (злева). Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў зпач.ліст. да канца крас. — пач. мая. Сярэдні расход вады 785 м³/с. Сплаўная. Суднаходная на 1173 км ад вусця. На Ч. гарады Назарава, Ачынск, Асіна.