ЧАЙЛАХЯ́Н Міхаіл Хрыстафоравіч (213.1902, г. Растоў-на-Доне, Расія — 30.11.1991),

армянскі і рас. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Акад. АН СССР (1968), Арм. АН (1971). Засл. дз. нав. Арменіі (1967). Скончыў Ерэванскі ун-т (1926). З 1935 у Ін-це фізіялогіі раслін Рас. АН (заг. лабараторыі). У 1941—48 у Ерэванскім ун-це (заг. кафедры, праф. з 1943), адначасова (1941—46) у Армянскім с.-г. ін-це. Навук. працы па фундаментальных праблемах фітабіялогіі. Аўтар гарманальнай тэорыі развіцця раслін (1937). Распрацаваў метады выкарыстання фітагармонаў для рэгуляцыі росту і цвіцення раслін.

Тв.:

Гормональная теория развития растений. М.; Л., 1937;

Основные закономерности онтогенеза высших растений. М., 1958;

Факторы генеративного развития растений. М., 1964.

С.​С.​Мельнікаў.

т. 17, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)