горад у цэнтр.ч. Чэхіі, на р. Лужніцы. Каля 50 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць: станкабуд., эл.-тэхн., швейная, харчовая.
Засн. ў 1420 паўстаўшымі сялянамі і плебеямі як ваен. лагер, паліт. і ваен. цэнтр табарытаў у час гусіцкіх войнаў. Названы ў гонар біблейскай гары Фавор, дзе адбылося Праабражэнне Ісуса Хрыста (Т. — чэш. варыянт гэтай назвы). У 1430-яг. ператварыўся ў гандл.-рамесны цэнтр. У 1436 бюргерства заключыла з імператарам Сігізмундам I дагавор, паводле якога Т. атрымаў правы каралеўскага горада. У 1452 захоплены чэш. каралём Іржы Подзебрадам.
Арх. помнікі часоў гусіцкага руху. Помнікі Я.Гусу і Я.Жыжку. Рэшткі замка (Круглая вежа, 13 ст.). Познагатычная ратуша з гербам горада 1515 з выявай Гуса (зараз музей; 15—17 ст.) і касцёл Праабражэння (15—17 ст.). Шматлікія дамы і скляпы 15—16 ст. з падземнымі пераходамі пад цэнтр. плошчай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЙНАЯ ЭКСПЕДЫ́ЦЫЯпры Сенаце,
цэнтральная следчая і суд. па паліт. справах дзярж. ўстанова ў Расіі ў 1762—1801. Створана Кацярынай II пры 1-м дэпартаменце Сената замест скасаванай у лют. 1762 Канцылярыі тайных і вышуковых спраў (Тайнай канцылярыі). Знаходзілася ў Петрапаўлаўскай крэпасці Пецярбурга, мела кантору ў Маскве (на Лубянцы). Т.э. афіцыйна ўзначальваў ген.-пракурор Сената, яго памочнікам і фактычным кіраўніком спраў быў обер-сакратар (у 1762—93 вядомы сваёй жорсткасцю С.І.Шашкоўскі). Т.э. праводзіла следствы і суды па важных паліт. справах для разгляду найб. значных з іх (спроба падпаручніка В.Я.Міровіча вызваліць са зняволення б. імператара Івана VI у 1764, маскоўскі бунт 1771, справы Е.І.Пугачова, А.М.Радзішчава, І.Касцюшкі і інш.). Пры Т.э. ствараліся часовыя следчыя камісіі. Следства часта суправаджалася катаваннямі. Т.э. скасавана Аляксандрам I 14.4.1801.
Літ.:
Рууд Ч. Степанов С.Фонтанка, 16: Политич. сыск при царях. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРНКА (Tmka) Іржы (24.2.1912, г. Пльзень, Чэхія — 30.12.1969),
чэшскі рэжысёр-мультыплікатар, мастак. Нар.арт. Чэхіі (1963). Творчую дзейнасць пачаў у 1928 у т-ры лялек. У 1941—45 мастак у Нац. т-ры ў Празе. Заснавальнік нац. школы лялечнай мультыплікацыі, дзіцячай маст. кінематаграфіі. Сярод фільмаў: «Жывёлы і разбойнікі» [1946, прыз Міжнар. кінафестывалю (Мкф) у Канах, Францыя], «Шпалічак» (1947, прыз Мкф у Венецыі, Італія), «Салавей імператара» паводле Х.К.Андэрсена (1948), «Прынц Баяя» паводле Б.Немцавай (1950, прызы Мкф у Карлавых Варах, Чэхія; Лакарна, Швейцарыя), «Старадаўнія чэшскія сказанні» паводле А.Ірасека (1953, прыз Мкф у Венецыі), «Прыгоды бравага салдата Швейка» паводле Я.Гашака (1955), «Сон у летнюю ноч» паводле У.Шэкспіра (1959, гал. прыз Мкф у Канах, прыз Мкф у Венецыі), «Страсць» (1961, гал. прыз Мкф у Обергаўзене, Германія), «Кібернетычная бабуля» (1962) і інш. Ілюстраваў кнігі для дзяцей. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУР,
першы летапісны князь Тураўскага княства. «Аповесць мінулых гадоў» пад 980 паведамляе, што «...бе бо Рогволод пришел из заморья имяше волость свою Полотьске, а Тур Турове, от него же и Туровци прозвашася...». Адны вучоныя (В.М.Тацішчаў, В.В.Ключэўскі, У.З.Завітневіч, М.М.Ціхаміраў) лічаць Т. гіст. асобай на той падставе, што яго імя змешчана ў летапісе побач з гістарычна сапраўдным Рагвалодам. Другія вучоныя (А.А.Шахматаў, М.В.Доўнар-Запольскі, А.С.Грушэўскі, Дз.С.Ліхачоў) лічаць паведамленне летапісу этымалагічнай легендай для тлумачэння паходжання назвы г. Тураў, а Т. асобай легендарнай. На думку гісторыка П.В.Галубоўскага, Т. — мясцовы язычніцкі бог, раўназначны Ярылу. Канчаткова пытанне пра гістарычнасць Т. не вырашана. Магчыма, гэта прозвішча мясц. князя, бо ў слав. мовах пашыраны тапонімы з коранем «тур», а горад, несумненна, мае назву, звязаную з імем асобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРУ́К Фёдар Фёдаравіч (20.2.1889, в. Балотца Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 20.7.1960),
бел. гісторык і грамадскі дзеяч. Праф. (1921). Скончыў петраградскія гіст.-філал. і археал. ін-ты (1915). З 1915 выкладчык у гімназіях Мінска, Масквы. З сак. 1918 заг. аддзела Бел.нац. камісарыята, адзін з арганізатараў Бел.нар. ун-та і Бел.навук.т-ва ў Маскве (1918). З 1919 заг.бел. пададдзела аддз. асветы нац. меншасцей Наркамата асветы РСФСР; садзейнічаў выхаду ў свет першага зб.Я.Купалы на рус. мове «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (1919). Удзельнічаў у арганізацыі БДУ, з 1921 яго прафесар. З 1923 выкладчык Камуніст. ун-та нац. меншасцей Захаду ў Маскве. У 1923—55 праф.ВНУ Масквы. Аўтар прац па гісторыі Беларусі. У кн. «Беларускі рух» (1921, рэпрынт. выд. 1994) гісторыю Беларусі разглядаў з аб’ектывісцкіх пазіцый. Аўтар прадмовы і складальнік «Курса беларусазнаўства» (1918—20).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУТМО́С IIIМенхепера,
егіпецкі фараон [1521, фактычна 1503—1491 да н.э.]. Да 1503 да н.э. быў адлучаны ад улады сваёй мачахай і суправіцельніцай Хатшэпсут. З 1503 да н.э. вёў войны, у выніку якіх адноўлена егіп. ўладаранне ў Сірыі і Палесціне. У 1492/91 да н.э. перамог цара Мітані і захапіў уладанні на З ад р. Еўфрат. На Пд межы Егіпта пашырыліся да 4-га парога Ніла. Егіпет стаў адной з найб. на той час дзяржаў. Т. III плаціла даніну Лівія; атрымліваў дары ад цароў Сірыі, Вавілоніі і Хецкага царства, з в-ва Крыт. Вялізныя багацці, назапашаныя храмамі ў час праўлення Т. III, узмацнілі жрэцтва, спрыялі пашырэнню культу бога Амона. У 1491—73 да н.э. правіў з сынам Аменхатэпам II.
Літ.:
Жак К. Египет великих фараонов: История и легенда: Пер. с фр.М., 1992.
Тутмос III Менхепера. XVIII дынастыя. 1-япал. 15 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВА́РАВІЧЫ,
гарадзішча і курганны могільнік каля г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.Гарадзішча 7 ст. да н.э. — 1 ст.н.э.мілаградскай культуры і зарубінецкай культуры. Пляцоўка амаль прамавугольная (65×67 м). Даследаваў у 1988—90 А.М.Драбушэўскі. Выяўлены рэшткі 5 пабудоў, некалькі дзесяткаў гасп. і слупавых ям. Амаль у цэнтры пляцоўкі выяўлены сляды доўгага дома, дзе даследаваны рэшткі бронзаліцейнай вытв-сці — фрагменты домніц, тыгляў, льячак, ліцейных форм для бранзалетаў, кавалкі шлакаў і інш. У адной з пабудоў выяўлены невял. скарб бронзавых упрыгожанняў. У курганным могільніку канца 10 — пач. 12 ст. 34 насыпы (раней было 150) выш. 0,5—1,7 м, дыям. 5—12 м. Адкрыў у канцы 19 ст. Е.Р.Раманаў, даследаваў у 1892 мясц. настаўнік, у 1976 абследаваў Я.Г.Звяруга. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены падвескі, нож, гліняны гаршчок, арабскія манеты 933 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІГЕЙРЭ́ДУ (Figueiredo) Гільермі (н. 13.2.1915, г. Кампінас, Бразілія),
бразільскі драматург і пісьменнік. Скончыў ун-т у Рыо-дэ-Жанейра. Дэбютаваў як тэатр. крытык. Яго п’есы «Герой», «Лісістрата» (абедзве 1943), «Трагічная пантаміма» (1948), «Бог пераначаваў у доме» (1949), «Усеагульная забастоўка» (1950), «Балада для Сатаны» (1957), «Марыя да Понці» (1959) і інш. адметныя алегарычнасцю, міфалагічнымі матывамі, гратэскавасцю сітуацый. Сусв. вядомасць прынесла драма «Ліса і вінаград» (1953), у якой сцвярджаецца права чалавека на свабоду і годнасць. Аўтар раманаў сатыр. «Трыццаць гадоў без ландшафту» (1939), псіхал. «Па той бок ракі» (1961), трактата пра драм. мастацтва «Ксанф» (1957), вершаў, гумарэсак і інш. На Беларусі яго п’есу «Ліса і вінаград» ставілі Бел.т-р імя Я.Купалы (1957), абл. т-ры Магілёўскі драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча (1987), Гродзенскі (1997), а таксама аматарскія тэатр. калектывы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІРДАЎСІ́ Абулькасім (каля 940, г. Тус, Іран — 1020 ці 1030),
персідскі і таджыкскі паэт. Аўтар эпічнай паэмы «Шахнамэ» («Кніга пра цароў», 994; 2-ярэд. 1010), якая стала нац. эпасам персаў і таджыкаў, своеасаблівай энцыклапедыяй жыцця іранскіх плямён.за 4 тысячагоддзі (3223 да н.э. — 651 н.э.). У аснове паэмы ідэя аб’яднання зах. і ўсх. іранцаў. Апрача гіст. хронік і пісьмовых крыніц Ф. шырока выкарыстоўваў вусныя паданні, легенды. Паэма мае каля 55 тыс. бейтаў (двухрадкоўяў), складаецца з 3 частак (міфалагічнай, гераічнай, або волатаўскай, і гіст.), якія ахопліваюць цараванне 50 сапраўдных і легендарных шахаў Ірана. У сюжэце гіст. і прыдуманыя эпізоды вылучаюцца ў самаст. сказанні (дастаны). Стылю Ф. ўласцівы чысціня мовы, лаканізм, гіпербалізацыя, мноства параўнанняў. На бел. мову ўрыўкі з паэмы пераклаў С.Грахоўскі.
Тв.:
Рус.пер. — Шах-наме. Сказание о Рустаме. М., 1980.
Літ.:
Раджабов М.Р. Фирдоуси и современность: (Анализ мировоззрения). Душанбе, 1976.