ФАМЕ́НКА Вячаслаў Рыгоравіч (н. 19.3.1935, Баку),
бел. артыст аперэты (тэнар). Засл. арт. Беларусі (1973). З 1956 працаваў у драм. т-рах Расіі і Украіны. З 1964 у Магілёўскім абл. т-ры муз. камедыі, з 1970 саліст Бел. дзярж. муз. т-ра. Валодае яркім камед. талентам. Сярод роляў на бел. сцэне: Быкоўскі, Слаўка, Матыль («Паўлінка», «Пяе «Жаваранак», «Тыдзень вечнага кахання» Ю.Семянякі), Цярэшка («Судны час» Р.Суруса), Масленікаў («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), маркіз дэ Тарсі («Шклянка вады» У.Кандрусевіча), Мікі і Філіп («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Буба («Каўказская пляменніца» Р.Гаджыева), Мітрусь Нічыпарэнка («Халопка» М.Стрэльнікава), Рамон («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), Яшка-артылерыст («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Марсель, Боні, Напалеон, Эстэргазі, барон дэ Крэвільяк («Фіялка Манмартра», «Сільва», «Баядэра», «Марыца», «Прынцэса цырка» І.Кальмана), Негаш, барон Зета («Вясёлая ўдава» Ф.Легара).
Літ.:
Ракава А. Ці не Фаменка гэта?.. // Тэатр. Мінск. 1974. №1.
А.Я.Ракава.
т. 16, с. 313
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)