ЛАБАНО́К (Анатоль Георгіевіч) (н. 18.6.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Акад.Нац.АНБеларусі (1991, чл.-кар. 1984), д-рмед.н. (1977), праф. (1983). Засл. дз. н.Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1961). З 1963 у Ін-це мікрабіялогіі (з 1975 дырэктар), з 1997 акад.-сакратар Аддзялення біял.н.Нац.АНБеларусі. Навук. працы па біягенезе і біятэхналогіі мікробных ферментаў, фізіялогіі і біяхіміі мікробнага антаганізму. дэградацыі ксенабіётыкаў.
Тв.:
Микробный синтез на основе целлюлозы. Мн., 1988 (разам з В.Р.Бабіцкай, Ж.М.Багданоўскай);
Utilization of halogenated benzenes, phenols and benzoates by Rhodococcus opacus GM-14 (у сааўт.) // Applied and environmental microbiology. 1995. Vol. 61, № 12;
Screening of glucose isomerascproducing microorganisms (у сааўт.) // World joumal of microbiology and biotechnology. 1998. Vol. 14, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБО́ВІЧ (Арсень Аляксандравіч) (н. 28.9.1923, в. Студзянкі Падляскага ваяв., Польшча),
бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1965). Скончыў Бел.тэатр.ін-т (1949). Працаваў у культасветустановах Гродна, Стоўбцаў, Навагрудка. З 1959 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АНБеларусі, з 1971 у Гал. рэдакцыі БелСЭ, з 1979 у Рэсп. ін-це павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры, з 1988 у Мінскім ін-це культуры, з 1991 у Музеі гісторыі тэатр. і муз. культуры Беларусі. Даследуе бел.-польскія тэатр. сувязі, тэатр. жыццё Зах.Беларусі, творчасць нар. т-раў, праблемы ўвасаблення твораў А.Астроўскага і М.Горкага на бел. сцэне, выступае ў друку па пытаннях сучаснага тэатр. жыцця.
Тв.:
Героі Горкага на сцэне тэатра імя Янкі Купалы // Максім Горкі і Беларусь. Мн., 1968;
Тэатр змагання. Мн., 1969;
Пьесы А.Н.Островского на белорусской сцене. Мн.,1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБУНО́Ў (Уладзімір Архіпавіч) (н. 16.3.1939, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі.
Акад. Нац.АНБеларусі (1986, чл.-кар. 1980), д-ртэхн. навук (1975), праф. (1977). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1961). З 1966 у Мінскім радыётэхн. ін-це, адначасова ў 1987—89 акад.-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АНБеларусі. З 1994 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія. Навук. працы ў галіне ўзаемадзеяння зараджаных часціц і аптычнага выпрамянення з цвёрдым целам. Распрацаваў тэхнал. асновы стварэння паўправадніковых і гібрыдных інтэгральных схем. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Окисление металлов и полупроводников в низкотемпературной кислородной плазме (разам з В.П.Пархуцікам) // Обзоры по электронной технике. Сер. Микроэлектроника. 1978. Вып. 1;
Формирование силицидов импульсной термообработкой пленочных структур (у сааўт.) // Зарубежная электронная техника. 1985. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКШТА́НАВА (Ільза Канстанцінаўна) (н. 31.1.1923, г. Камышын Валгаградскай вобл., Расія),
бел. актрыса. Засл. арт.Беларусі (1954). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя Луначарскага ў Маскве (1944). Працавала ў Таганрогскім т-ры. У 1952—90 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. З 1991 жыве ў Ізраілі. Выканаўца лірыка-драматычных і характарных роляў. Творчасці ўласцівы глыбокае пранікненне ў псіхалогію характару, тонкі лірызм. Сярод лепшых роляў у рус.драм. т-ры Беларусі: Зорына («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Вера Малахава («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), Зубрыч («Трывога» А.Петрашкевіча), Кардэлія («Кароль Лір» У.Шэкспіра), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Феніса («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі), Алена, Ліза, Ганна («Мяшчане», «Дзеці сонца», «Варвары» М.Горкага), Катрын («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКШТА́НАЎ (Іосіф Пятровіч) (22.8. 1911, г. Сумы, Украіна — 11.9.1986),
бел. акцёр, рэжысёр. Засл. арт.Беларусі (1970). Скончыў студыі т-ра імя Лесі Украінкі ў Кіеве (1936), Т-ра імя Станіслаўскага ў Маскве (1939). Працаваў у т-рах Расіі. З 1952 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. З 1960 рэжысёр, у 1980—85 артыст Бел. філармоніі. Выканаўца характарных роляў, спалучаў глыбокі псіхалагізм з яркасцю формы, музыкальнасцю: у рус.драм. т-ры Беларусі Пінчук, Мікалай II («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Першы афіцэр («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Міка Ставінскі («Барабаншчыца» А.Салынскага), Люсінда («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі), Кароль французскі («Кароль Лір» У.Шэкспіра). Сярод пастановак: «Не называючы прозвішчаў» В.Мінко і «Вясна ў Маскве» В.Гусева (1953), «Паўторны візіт» С.Дубравіна (1957), «Далёкая дарога» А.Арбузава (1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПІ́ЛА (Павел Паўлавіч) (н. 28.8.1916, в. Магільна Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Канд.гіст.н. (1956). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1946). Удзельнік партыз. руху ў Вял.Айч. вайну. У 1947—91 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ: навук. супрацоўнік, заг. сектара, нам. дырэктара, навук. кансультант. Асн. даследаванні па гісторыі Вял.Айч. вайны 1941—45 на Беларусі. Адзін з аўтараў і рэдактараў прац «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза. 1941—1945» (т. 3, 1964), «Усенародны партызанскі рух на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1967—82), «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—85) і інш.
Тв.:
КПБ — организатор и руководитель партизанского движения в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны. Мн., 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ (Георгій Раманавіч) (н. 28.8.1925, г. Іванава, Расія),
бел. артыст балета. Засл. арт.Беларусі (1955). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1954). З 1948 у Іванаўскім т-ры муз. камедыі. З 1952 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1963 2-і балетмайстар Дзярж. ансамбля танца Беларусі; у 1967—75 саліст балета Бел. філармоніі. Выконваў пераважна партыі характарнага плана: Хмель («Палымяныя сэрцы» В.Залатарова), Мацей і бацька Анежкі («Падстаўная нявеста» і «Святло і цені» Г.Вагнера), Блазан і Кот у ботах («Лебядзінае возера» і «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага) і інш. Танец М. вызначаўся пластычнай выразнасцю і артыстызмам. Паставіў шэраг эстр. харэаграфічных нумароў, у т. л. «Паўлінка», «Лявоніха», «Перапёлачка»; танцы да драм. спектакляў, у т. л. «Эдзіт Піяф» В.Легентава ў Бел.рэсп. т-ры юнага гледача.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́РЧЫНК (Георгій Фёдаравіч) (25.4.1889, Масква — 10.4.1942),
бел. геолаг. Акад.АНБеларусі (1940), праф. (1918). Скончыў Маск. ун-т (1912). Навук. працы па стратыграфіі і палеагеаграфіі плейстацэну розных раёнаў СССР, неатэктоніцы, лёсах, пахаваных міжледавіковых тарфяніках, палеалітычных стаянках чалавека. На тэр.Беларусі вылучыў адклады трох ледавіковых эпох. У 1923 склаў першую карту чацвярцічных адкладаў еўрап.ч.СССР. Займаўся разведкай для дарожнага буд-ва і выяўленнем радовішчаў буд. матэрыялаў на УБеларусі, праблемай водазабеспячэння Мінска. Рэпрэсіраваны ў 1941. Рэабілітаваны ў 1990.
Тв.:
Геалагічныя ўмовы знаходжання палеалітычнай стаянкі каля в. Бердыжа на р. Сажы (Гомельшчына) // Зап.аддз.гуманіт. навук БАН. Мн., 1930. Кн. 11. Пр.археал. камісіі, т. 2;
Основы четвертичной истории на территории СССР // Тр. Ин-та географии АНСССР. 1946. Вып. 37.
Літ.:
Академик Г.Ф.Мирчинк: Знаток истории Земли. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЛЕ́ШКА (Васіль Іванавіч) (н. 15.3.1921, г. Томск, Расія),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1972), праф. (1990). Скончыў БДУ (1952). У 1956—91 у Ін-це гісторыі АНБССР (у 1980—91 заг. аддзела гісторыі Беларусі эпохі феадалізму). Даследуе сац.-эканам. праблемы феад. горада, агр. адносін і класавай барацьбы ў Беларусі 16—18 ст. Адзін з аўтараў калектыўных прац «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1, 1972), «Полацк: Гіст. нарыс» (2-е выд., 1987), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994) і інш.
Тв.:
Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина XVII—XVIII в.). Мн., 1975;
Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине XVII—XVIII в Мн., 1982;
Могилев в XVI — середине XVII в. Мн., 1988;
I ўзняўся люд просты... Мн., 1992 (разам з П.А.Лойкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКАЯ (Ядвіга Канстанцінаўна) (н. 1.5.1949, в. Далідавічы Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. кампазітар, эстр. спявачка і выканальніца на клавішных інструментах. Дачка К.І.Паплаўскага. Засл. арт.Беларусі (1991). Скончыла Бел. кансерваторыю па класах фп. (1972) і кампазіцыі (1988). З 1971 артыстка вак.-інстр. ансамбля «Верасы», з 1987 салістка-вакалістка Дзярж. канцэртнага аркестра Беларусі. Стваральнік і кіраўнік (разам з мужам А.Ціхановічам) першага на Беларусі Тэатра песні (1988) і творчай студыі пры ім. Выступае (з Ціхановічам) у складзе эстр.вак. дуэта, адметнага артыстычнай абаяльнасцю, шчырасцю, яркай манерай выканання. Аўтар кантаты «Сын зямлі», сімф. паэмы, цыкла прэлюдый, санаты, дзіцячых п’ес для фп., хароў, рамансаў, эстр. песень, шматлікіх апрацовак і аранжыровак бел. песеннага фальклору і інш.
Літ.:
Загородний Г. От «Верасов» — к Театру песни // Бел. думка. 1997. № 6.