ТУРЧЫНО́ВІЧ Восіп (Іосіф Цэзар) Вікенцьевіч (вер. 1824 — ?),

бел. гісторык, правазнавец. Паходзіў са шляхты Магілёўскай губ. У 1858—60 (?) перакладчык Магілёўскага дваранскага сходу. У пач. 1860-х г. у Іркуцкай губ., на пасадзе суддзі Ніжняудзінскага акр. суда. Далейшы лёс невядомы. Аўтар прац у галіне гісторыі права, а таксама выдадзенай у С.-Пецярбургу 1-й гісторыі Беларусі — «Агляд гісторыі Беларусі са старажытнейшых часоў» (1857). «Агляд...» даведзены да падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння Беларусі да Рас. імперыі ў канцы 18 ст., шмат увагі ў кнізе аддадзена асвятленню паліт. падзей.

Тв.:

О поземельной собственности и наследстве в Древней Руси. СПб., 1853;

История сельского хозяйства России от времен исторических до 1850 г. СПб., 1854.

І.​Л.​Грыбко.

т. 16, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)