ЯЛЕ́НСКІ Антон Паўлавіч (5.7 1818, г.п. Капаткевічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 1874),

адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Літве. У 1840-я г. прыхільнік арыстакратычнай эміграцыі А.​Чартарыйскага, выказваўся за скасаванне прыгону. У 1860-я г. адзін з кіраўнікоў партыі «белых» на Беларусі і ў Літве. З вер. 1862 чл. Віленскага к-та «белых». З лют. 1863 чл. Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, непасрэдна кіраваў паўстанцкай арг-цыяй Міншчыны, арганізоўваў распаўсюджванне на Беларусі падп. выданняў, у т. л. «Гутаркі старога дзеда». 1.6.1863 арыштаваны, у 1865 засуджаны на 15 гадоў катаргі ў Сібіры. Пасля вызвалення жыў у Кракаве. Памёр у Вільні.

Г.​В.​Кісялёў.

т. 18, кн. 1, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)