ЦІКАВЕ́НКА Анатоль Герасімавіч (н. 6.6.1952, в. Новая Алешня Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. юрыст. Д-р юрыд. н. (1993), праф. (1995). Засл. юрыст Беларусі (2002). Скончыў БДУ (1977). З 1981 пам. прэзідэнта АН Беларусі. У 1986—89 і з 1992 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1995 заг. лабараторыі Н.-д. цэнтра праблем дзярж. кадравай палітыкі і ўдасканальвання дзярж. кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1997 суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь, адначасова праф. у БДУ. Навук. працы па гісторыі дзяржавы і тэорыі права.
Тв.:
Начальник и подчиненный: Правовые аспекты служебных отношений. Мн., 1984;
Кадровая политика в условиях перестройки. Мн., 1990;
Авторитет власти: прошлое и настоящее. Мн., 1992.
т. 17, с. 112
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)