ЛАМАРЦІ́Н (Lamartine) Альфонс Мары Луі Пра дэ (21.10.1790, г. Макон, Францыя — 28.2 або 1.3.1869),
французскі паэт-рамантык, паліт. дзеяч, дыпламат, гісторык. Чл.Франц. акадэміі (1830). З 1814 афіцэр каралеўскай гвардыі. У 1820—21 з дыпламат. місіяй у Неапалі, у 1825—28 — у Фларэнцыі. З 1833 чл. Палаты дэпутатаў. У рэвалюцыю 1848 міністр замежных спраў Часовага ўрада Францыі. Першым зб-кам («Паэтычныя роздумы», 1820; «Новыя паэтычныя роздумы», 1823) уласцівы летуценная сузіральнасць і меланхолія, якія паступова змяняюцца малітоўнай одай (зб. «Паэтычныя і рэлігійныя сугуччы», 1830). Паэмы «Жаселен» (1836), «Падзенне анёла» (1838) прасякнуты адчуваннем нетрываласці зямнога быцця і тугой па тагачасным ідэале. Сярод інш. твораў — паэма «Смерць Сакрата» (1823), аповесці «Споведзь», «Рафаэль» (абедзве 1849), «Грацыэла» (1852). Асн.гіст. праца — «Гісторыя жырандыстаў» (т. 1—8, 1847).
Тв.:
Рус.пер. — у кн. Французская элегия XVIII—XIX вв. в переводах поэтов пушкинской поры. М., 1989. С. 304—433.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЙМЫ́Р, Таймырскі паўвостраў. На Пн азіяцкай ч. Расіі, у Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўт. акрузе, паміж Енісейскім зал. Карскага м. і Хатангскім зал. мора Лапцевых. Крайні паўн. пункт Т. — мыс Чэлюскін, паўд. мяжа — паўн. ўступ Сярэднесібірскага пласкагор’я. Пл. каля 400 тыс.км², даўж. каля 1000 км, шыр. больш за 500 км. Берагі пераважна нізкія, моцна парэзаныя. У цэнтр.ч. — горы Быранга (выш. да 1146 м), якія працягваюцца з ПнЗ на ПдУ. Паўн.-Таймырская і Паўн.-Сібірская нізіны. Радовішчы кам. вугалю. Клімат суровы. арктычны. Ападкаў 115—230 мм за год. Пашырана шматгадовая мерзлата. Найб. рэкі: Пясіна, Верхняя і Ніжняя Таймыра, Хатанга. Шмат азёр, найб.Таймыр. На Пн арктычныя і высакагорныя пустыні і паўпустыні, у сярэдняй ч. тундра, на крайнім Пд лесатундра. У складзе жывёльнага свету: заяц-бяляк, пясец, ліс, воўк, паўн. алень, белы мядзведзь; у моры — бялуха, нерпа, морж; летам шмат птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РСКАГА ХРЫБЕ́Т, ланцугі Чэрскага,
горная сістэма ў Рэспубліцы Саха (Якуція) і Магаданскай вобл.
Расіі. Распасціраецца ад ніжняга цячэння р. Яна да вярхоўяў р. Калыма на 1500 км, шыр. да 400 км. Гал. хрыбты: Хадаранья, Тас-Хаяхтах, Чэмалгінскі, Курундзя, Чыбагалахскі, Баронг і інш.Найвыш.г. Перамога (3147 м). Утвораны сістэмай асобных хрыбтоў, масіваў, пласкагор’яў і міжгорных упадзін-грабенаў. Пераважаюць сярэдневышынныя горы. Найб. ўпадзіны Мома-Селеняхская, Туастахская. Горная сістэма складзена з метамарфічных парод пратэразою і ніжняга палеазою, сланцаў і пясчанікаў мезазою, прарваных інтрузіямі юрскіх гранітаў. Больш за 350 ледавікоў, агульная пл. 157 км²; формы мярзлотнага рэльефу. Радовішчы золата, волава, кам. вугалю. Схілы гор укрыты лістоўнічнай тайгой. Вышэй мяжы лесу (650 м на Пд, 250—400 м на Пн) пояс кедравага сланіку, хмызняковай вольхі, горнай тундры; на вяршынях найб. высокіх хрыбтоў камяністыя пустыні. У далінах рэк гаі з таполі і чазеніі. Хрыбет названы ў гонар І.Дз.Чэрскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАЦЭ́СКІ [Palazzeschi; сапр.Джурлані
(Giurlani)] Альда (2.2.1885, г. Фларэнцыя, Італія — 17.8.1974),
італьянскі пісьменнік. Літ. дзейнасць пачаў як паэт зб-камі вершаў «Белыя коні» (1905) і «Ліхтар» (1907), у якіх уплыў футурызму. Першая кн. прозы «Адлюстраванні» (1908). Аўтар рамана-прытчы «Кодэкс Перла» (1911) пра крызіс чалавечых каштоўнасцей напярэдадні вайны, рамана «Піраміда» (1913—14, апубл. 1926), прасякнутага песімістычнымі поглядамі на свет, у якім парушыліся ўсе былыя ідэалы, кн. ўспамінаў дзяцінства «Эстампы дзевятнаццатага стагоддзя» (1932), рэаліст. рамана «Сёстры Матэрасі» (1934). Зб.апавяд. «Конкурс блазнаў» (1937) — своеасаблівая галерэя персанажаў, кожнаму з якіх давялося перажыць боль у жыцці. Тэма бацькоў і дзяцей у цэнтры раманаў «Браты Куколі» (1948) і «Рым» (1953). Іронія, фантаст. і псіхал. элементы, эксперыменты ў мове і ў распрацоўцы вобразаў уласцівы зб. паэзіі «Сэрца маё» (1968), зб-камапавяд. «Жарты маладосці» (1956) і «Закончаны блазен» (1966), раманам «Дож» (1967), «Стэфаніна» (1969), «Гісторыя аднаго сяброўства» (1971) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЗЯНСІ́,
правінцыя на У Кітая. Пл. 1.66,6 тыс.км². Нас. 41,86 млн.ж. (2001). Адм. ц. — г.Наньчан. Унутр.ч. займае нізінная раўніна ў бас.воз. Паянху, па ўскраінах — горныя хрыбты (Уішань, Цзюліншань, Муфушань). Клімат субтрапічны, мусонны. Сярэдняя т-растудз. 4—10 °C, ліп. 27—30 °C, ападкаў 1400—1700 мм за год. Гал. рэкі — Янцзы і Ганьцзян. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — земляробства. Гал. культура — паліўны рыс (па 2 ураджаі за год). Вырошчваюць таксама пшаніцу, ячмень, батат, бабовыя, чай, цытрусавыя і тэхн. Культуры (бавоўнік, джут, рамі, тытунь, цукр. трыснёг, алейныя). Гадуюць свіней, буйн. раг. жывёлу, у т. л. буйвалаў. Птушкагадоўля. Рыбалоўства. Здабыча вальфраму, свінцу, волава, цынку, медзі, малібдэну, марганцу, золата, урану, кам. вугалю. Прам-сць: машынабудаванне (аўтамабілі, трактары, станкі), тэкст., шкляная, фарфоравая (найб. ў Кітаі ф-ка ў г. Цзіндэчжэнь), папяровая, хім., харчовая. Найб. гарады: Наньчан, Цзіндэчжэнь, Цзюцзян, Ганьчжоў. Суднаходства па воз. Паянху, рэках Янцзы і Ганьцзян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПІ́ТЭЛЕР (Spitteler) Карл (24.4.1845, г. Лісталь, Швейцарыя — 29.12.1924),
швейцарскі пісьменнік. Вывучаў права і тэалогію ва ун-тах Базеля, Цюрыха, Гайдэльберга. У 1871—79 жыў у Расіі. Пісаў на ням. мове. У эпічнай паэме ў прозе «Праметэй і Эпіметэй» (1880—81) перапляценне матываў ант. міфалогіі і новых касмалагічных ідэй. Абстрактна-алегарычны характар мае зб. эпічна-фантаст. паэм «Экстрамундан» (1883), пасля якога Ш. эвалюцыяніраваў у бок рэаліст.-псіхал. метаду (драмы «Парламенцёр», 1889; «Славалюб», 1892; навелы зб. «Фрыдлі-скандаліст», 1891; аповесці «Густаў. Ідылія», 1892; «Лейтэнант Конрад», 1898). Паэт. зб-кам «Матылькі» (1889) і «Балады» (1896) уласцівы памяркоўна-эксперым. характар. Гал. яго творы — вершаваны эпас «Алімпійская вясна» (1900—05, перапрацаванае выд. 1910), у якім тэма ўзаемаадносін мастака і ўлады, і сімвалісцкі раман «Імага» (1906). Аўтар прац па літ.-знаўстве, эстэтыцы, перапрацовак нар. балад, аўтабіягр. прозы і інш. Нобелеўская прэмія 1919.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНЬНА́НЬ,
правінцыя на ПдЗ Кітая, каля граніцы з Індыяй, М’янмай, Лаосам і В’етнамам. Пл. 394 тыс.км². Нас. 42,87 млн.чал. (2001). Адм. і гал.эканам. цэнтр — г.Куньмін. Размешчана пераважна ў межах Юньнаньскага нагор’я. Клімат у асн. субтрапічны мусонны, на Пд — трапічны. Сярэдняя т-растудз. ў далінах і катлавінах 8—16 °C, ліп. 20—28 °C. Ападкаў у далінах і катлавінах 1000—2000 мм, у гарах да 3000 мм за год. Лясы (каля 20% тэр.) да выш. 1,5 тыс.м вечназялёныя, вышэй — шыракалістыя і хвойныя. Аснова эканомікі — сельская гаспадарка і горназдабыўная прам-сць. Гал. збожжавыя культуры: рыс, кукуруза, пшаніца. Вырошчваюць рапс, арахіс, чай, бавоўнік, цукр. трыснёг. Плантацыі каўчуканосаў, кафейнага і хіннага дрэў. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней. Шаўкаводства. Лесанарыхтоўкі. Здабыча волава, медных, свінцова-цынкавых, жал. руд, кам. вугалю, солі, мармуру і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАПНЯ́К,
асадкавая горная парода, складзеная з карбанатаў кальцыю (кальцыт, радзей араганіт). Мае прымесі даламіту, гліністых і пясчаных часцінак і інш. Нярэдка ўключае рэшткі вапняковых шкілетаў выкапнёвых арганізмаў. Колер белы, шэры з рознымі адценнямі. Шчыльн. 2700—2900 кг/м³.
Паводле паходжання вапнякі бываюць: арганагенныя — з ракавін (ракушачнікі) або з калоній каралаў, імшанак, водарасцяў; арганагенна-абломкавыя (дэтрытусавыя) — з абломкаў арган. рэшткаў; абломкавыя — з абкатаных карбанатных абломкаў; хемагенныя; перакрышталізаваныя. Вапняк звязаны паступовымі пераходамі з даламітамі, глінамі, пясчанікамі і інш.; пры метамарфізме пераходзіць у мармур. Большасць вапнякоў марскога паходжання, аднак ёсць і вапнякі прэснаводных азёраў, засоленых поймаў, мінер. крыніц (вапнавыя туфы і інш.). Пласты дасягаюць магутнасці ў сотні і тысячы метраў. Здольныя да ўзнікнення з’яў карсту.
На Беларусі вапняк найб. пашыраны ў адкладах дэвону, ардовіку, сілуру, верхняга мелу, трапляецца таксама ў кам.-вуг., пермскай і юрскай сістэмах. Выкарыстоўваецца ў прам-сці (флюсы, выраб фарбаў, шкла, гумы, пластмасаў, лекаў, мыла і інш.), сельскай гаспадарцы (вапнаванне глебы), буд-ве (вапна, цэмент) і архітэктуры, харч. прам-сці (вытв-сць цукру) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКАЯ СІНЕКЛІ́ЗА,
найбуйнейшая адмоўная тэктанічная структура плітнага этапу развіцця Усх.-Еўрапейскай платформы, у зах.ч. Рускай пліты. Пл. больш за 1 млн.км². У межах Беларусі краявы паўд.-зах. схіл сінеклізы. Абмежавана на ПдЗЛатвійскай седлавінай і Беларускай антэклізай, на Пд — Варонежскай антэклізай, на ПдУ — Волга-Уральскай антэклізай. Запоўнена адкладамі верхняга пратэразою, палеазою, меза-кайназою. На тэр. Беларусі ў аснове плоскія шырокія Магілёўская і Полацкая ўпадзіны (паўн.-ўсх. звёны Кобрынска-Магілёўскага і Кобрынска-Полацкага палеапрагінаў), запоўненыя адкладамі верхнявендскага-ніжнекембрыйскага комплексу. Фарміраванне М.с. адбывалася ў познабайкальскую і герцынскую эпохі складкавасці, галоўны этап працякаў з сярэдняга да позняга дэвону. На крайнім ПдЗ сінеклізы з познафранскага часу пачаў фарміравацца Прыпяцкі прагін, у выніку чаго тут адбылося скарачэнне плошчы М.с. Верхнепратэразойскія, ніжнепалеазойскія і дэвонскія адклады перспектыўныя на нафту і газ. Сярод кам.-вуг. адкладаў пашыраны бурыя вуглі, якія ўтвараюць Падмаскоўны вугальны басейн. З юрскімі і мелавымі адкладамі звязаны радовішчы шкловых і фармовачных пяскоў. Да М.с. прымеркаваны гідрагеалагічны басейн з вял. запасамі прэснай вады. Гл. таксама Аршанскі гідрагеалагічны басейн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЖЫРАЎ Аляксандр Пятровіч (н. 6.9.1923, Масква),
расійскі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага (1948), у 1967—92 выкладаў у ім. Зб-кам «Дарога далёкая» (1947), «Вяртанне» (1955), паэмам «Вага вёрстаў» (1945), «На рубяжах» (1945—47) і інш. уласцівы інтанацыі рэквіема, імкненне да высокай сімволікі. У зб-ках «Ветравое шкло» (1961), «Развітанне са снегам» (1964), «Ладажскі лёд» (1965), «Падкова» (1967), «Познія вершы» (1971), «Пад старым небам» (1976), «Абрысы рэчаў» (1977), «Медальён» (1979), «Проза ў вершах» (1982; Дзярж. прэмія СССР 1986), «Барматуха» (1991), паэмах «Балада пра цырк» (1961), «Alter ego» (1975) і інш. успрыняцце рэчаў у маштабе часу і вечнасці, сімвалізацыя дэталей, проціпастаўленне гульні афіцыйнасці і дэмагогіі, цырк як сімвал уласнага жыцця, творчага лёсу, сусвету. Паэзія М. адметная філасафічнасцю, драматызмам, спалучэннем фантазіі з непасрэднай рэальнасцю перажывання, літ. рэмінісцэнцыямі. Аўтар вершаў на бел. тэматыку («З вайны»). На бел. мову асобныя вершы М. пераклалі А.Вялюгін, С.Гаўрусёў, У.Шахавец.