МАСЛАКО́Ў Аркадзь Дзмітрыевіч (Н. 27.6.1930, в. Іжанка Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне буд-ва і будматэрыялаў. Канд.тэхн.н. (1968). Акад.Міжнар. акадэміі інфарм. тэхналогій (1996). Засл.вынаходнік Беларусі (1992). Скончыў БШ (1954). У 1955—85 у буд., праектных, канструктарска-тэхнал. арг-цыях Беларусі. Адначасова ў БПІ (1956—69) і інш.ВНУ. З 1989 дырэктар Праектна-канструктарскага і тэхнал. бюро «Мінаўтапрама» СССР, з 1992 ген. дырэктар НВА «Будматэрыялы». Працы па тэхналогіі вытв-сці буд. вырабаў і канструкцый, уласцівасцях буд. матэрыялаў. З яго удзелам спраектаваны і пабудаваны шэраг буйных аб’ектаў рэспублікі.
Тв.:
Справочное пособие по вяжущим материалам, бетонам и арматуре. Мн., 1969 (у сааўт.);
Бетоны на связующих мономерах ФАМ. Мн., 1972;
Коррозионностойкие конструкции. Мн., 1972 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎ Раальд Леанідавіч (н. 28.12.1933, г. Барысаў Мінскай вобл.),
расійскі інжынер-будаўнік і вынаходнік. Д-ртэхн.н. (2001). Скончыў Горкаўскі інж.-буд. ін-т (1964). З 1967 на кіруючых пасадах буд. і н.-д. арг-цый Беларусі. Латвіі, Масквы. З 1985 нач.Цэнтр.эксперым.-вытв. базы пры Дзяржбудзе СССР. У 1993—98 старшыня к-табуд. тэхналогій пры Дзяржбудзе Расіі, гал. інжынер праектаў па аднаўленні помнікаў архітэктуры. Навук.-тэхн. распрацоўкі і вынаходніцтвы ў галіне эканам. арміравання жал.-бетонных канструкцый, спец. дарожных пакрыццяў, распрацоўкі і рэалізацыі тыпавых праектаў мадэрнізацыі жылых будынкаў. Удзельнічае ў аднаўленні помнікаў бел. архітэктуры, у т. л. Міхайлаўскай царквы (17 ст.) у в. Чарэя Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. (з 2000). Аўтар артыкулаў па гісторыі бел. архітэктуры. Прэмія СМ Латвіі 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПЧЫ́НАЎ Барыс Іванавіч (н. 19.6.1935, Мінск),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства ў машынабудаванні. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1986), д-ртэхн.н. (1976), праф. (1989). Засл.вынаходнік Беларусі (1981). Сын І.І.Купчынава. Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). З 1969 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні трэння і зносу цвёрдых цел, фізіцы і механіцы кампазіцыйных матэрыялаў на аснове палімераў, трыбалогіі вадкіх крышталёў. Распрацаваў канстр.-тэхнал. параметры працэсу вытв-сці драўнінна-палімерных матэрыялаў, асновы новага павук. кірунку па стварэнні высокаэфектыўных вадкакрышт. змазачных матэрыялаў. Навук. адкрыццё ў галіне біятрыбалогіі (1984). Дзярж. прэмія БССР 1972.
Тв.:
Технология конструкционных материалов и изделий на основе измельченных отходов древесины. Мн., 1992 (разам з М.В.Немагаем, С.Ф.Мельнікавым);
Биотрибология синовиальных суставов. Мн., 1997 (разам з Я.Дз.Белаенкам, С.Ф.Ермаковым).
шведскі інжынер-хімік, вынаходнік і прамысловец, заснавальнік Нобелеўскіх прэмій. Замежны чл. Каралеўскай швед.АН (1884). З 1842 жыў у Расіі. У 1850—52 вывучаў хімію ў Германіі, Францыі і ЗША. У 1859 вярнуўся ў Швецыю. З 1865 дырэктар першага ў свеце завода па вытв-сці нітрагліцэрыны фірмы «Нобель». Арганізатар і саўладальнік 93 прадпрыемстваў і лабараторый у больш чым 20 краінах свету. З 1891 у сваёй лабараторыі (Сан-Рэма, Італія) праводзіў даследаванні па электрахіміі, оптыцы, біялогіі. Вынаходствы Н. звязаны з вытв-сцю выбуховых рэчываў. Прапанаваў парахавы дэтанатар (1863) і грымучартутны капсуль (1865) для дэтанацыі вадкай нітрагліцэрыны. Вынайшаў дынаміт (1867), прапанаваў састаў бяздымнага пораху — балістыту (1888). У яго гонар названы хім. элемент — набелій.
Літ.:
Руддер О. де. Альфред Нобель: Пер. с фр. Ростов н/Д., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УА́Т (Watt) Джэймс (19.1.1736, г. Грынак, Шатландыя — 19.8.1819),
англійскі вынаходнік, стваральнік універсальнага цеплавога рухавіка. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1785). З 1757 механік ун-та ў г. Глазга. Даследуючы мадэлі паравых машын Д.Папена і Т.Ньюкамена, зрабіў шэраг вынаходстваў, якія ўдасканалілі іх работу. Сканструяваў паравую машыну падвойнага дзеяння, у якой выкарыстаў цэнтрабежны рэгулятар, кандэнсатар пары, шарнірны механізм перадачы руху ад штока да балансіра (паралелаграм У.) і інш. (1774—84). Паравы рухавік У., дзякуючы сваёй эканамічнасці, атрымаў значнае пашырэнне і адыграў вызначальную ролю ў пераходзе да машыннай вытв-сці. Устанавіў састаў вады, увёў першую адзінку магутнасці — конскую сілу, сканструяваў ртутны манометр, вадамернае шкло ў паравых катлах і інш. Яго імем названа адзінка магутнасці ў СІ — ват.
Літ.:
Конфедератов И.Я. Джеймс Уатт — изобретатель паровой машины. М., 1969;
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 164—165.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАГІНЯ́Н Альберт Сямёнавіч (14.7.1934, г. Армавір Краснадарскага краю, Расія — 20.8.2000),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1988). Акад.Бел. (з 1992 віцэ-прэзідэнт) і Міжнар. інжынерных акадэмій. Засл. дз. нав. Беларусі (1985). Засл.вынаходнік Беларусі (1980). Скончыў ін-тс.-г. машынабудавання (г. Растоў-на-Доне, 1957). З 1957 на прадпрыемствах выпрабавальных машын (г. Армавір). З 1973 дырэктар — гал. канструктар Гомельскага СКБ сейсмічнай тэхнікі. З 1986 рэктар Гомельскага тэхн. ун-та. Навук. працы па тэорыі імпульсных і вібрацыйных крыніц сейсмічных сігналаў, распрацоўцы і ўкараненні сейсмаразведачнай і вымяральнай тэхнікі, гідраўлікі.
Тв.:
Исследования несущей способности гидростатических опор высокоскоростных цилиндров вибростендов (разам з В.А.Буцько) // Трение и износ. 1996. Т. 17;
№2;
Бороться и искать... // Изв. Бел. инженерной академии. 1996. №1;
Электрогидравлические усилители. Гомель, 2001 (разам з У.В.Балоцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРКО́ЎСКІ Сігізмунд Антонавіч (? — 1901),
расійскі і бел. фатограф-вынаходнік, адзін са старэйшых фатографаў Расіі. Жыў і працаваў у Віцебску, дзе з 1867 меў уласнае атэлье. Сябраваў з І.Я.Рэпіным, наведваў яго ў Здраўнёве (каля Віцебска) у 1890-я г. Зрабіў некалькі фатаграфій мастака і членаў яго сям’і, майстэрні з работамі. Аўтар публікацый па ўласцівасцях фатагр. матэрыялаў, выкарыстанні фатаграфіі ў крыміналістычнай практыцы і інш. Вынайшаў імгненны фатагр. затвор (1882), механізм якога адкрываў і закрываў уваходную адтуліну фотааб’ектыва. Першы ў свеце сканструяваў шторна-шчылінны затвор для кароткіх экспазіцый (1883), які і стаў прататыпам затвораў сучасных малафарматных фотаапаратаў.
Літ.:
Соколов И.В. Вклад русской науки и техники в изобретение кинематографа // Изв. АНСССР. Отд. техн. наук. 1952. № 4;
Падліпскі А.М. Здраўнёва: тут жыў І.Я.Рэпін. Мн., 1995. С. 30—33.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШЧЭ́ПКАЎ Павел Кандратавіч (24.6.1908, в. Зуевы Ключы, Удмурція, Расія — 1.12.1992),
расійскі фізік; вынаходнік радыёлакатара, інтраскапіі і энергаінверсіі. Д-ртэхн.н. (1958). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі. Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1931). З 1932 служыў у войсках ПВА, распрацаваў тэорыю радыёлакацыі, у 1934 выпрабаваў першы ў свеце радыёлакатар (з 1937 іх пастаўлялі ў часці ПВА Чырв. Арміі). У 1937—47 рэпрэсіраваны (арыштаваны па лжывым абвінавачанні па «справе М.М.Тухачэўскага»). З 1947 нач. лабараторыі НДІМін-ва абароны СССР, з 1954 дырэктар Ін-та інтраскапіі. У 1967—92 кіраваў створаным ім ін-там Энергетычнай інверсіі (пасля смерці А. носіць яго імя).
Тв.:
Жизнь и мечта. М., 1984.
Літ.:
Алексеенко С. Электронные глаза земной цивилизации: (К 90-летию рождения изобретателя радиолокации П.К.Ощепкова) // Свет. 1998. №6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАВУ́С Анатоль Іванавіч (н. 1.1.1951, в. Драбушова Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электроннай тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1999), праф. (2001). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973). Засл.вынаходнік Беларусі (2001). З 1973 у ВА «Інтэграл», з 1994 нам. дырэктара прадпрыемства «Белмікрасістэмы» (Мінск). Адначасова з 1995 праф.Бел.нац.тэхн. ун-та. Навук. працы па мікраэлектроніцы, паралельнай апрацоўцы інфармацыі. Распрацаваў шэраг новых сістэма- і схематэхнічных метадаў праектавання інтэгральных схем, мікрапрацэсараў, аднакрышталёвых мікраЭВМ, пабудовы сістэм інтэрфейсу, матэм. мадэлі базавых біпалярных элементаў вял. інтэгральных схем. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Биполярные микросхемы для интерфейсов систем автоматического управления. Л., 1990 (разам з А.Я.Блінковым, А.Е.Сіліным);
Схемотехника биполярных микросхем для высокопроизводительных систем обработки информации. Мн., 1998 (разам з А.Е.Сіліным, У.М.Панамаром).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАСТА́НКА Анатоль Паўлавіч (н. 2.7.1937, в. Обчын Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Акад.Нац.АН Беларусі (1991; чл.-кар. 1986), д-ртэхн.н. (1979), праф. (1979). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1982), засл.вынаходнікСССР (1987). Скончыў Таганрогскі радыётэхн. ін-т (1962). З 1970 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1985—93 прарэктар). З 1993 старшыня Вышэйшага атэстацыйнага к-та Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па фундаментальных праблемах матэрыялазнаўства, цвердацелай мікраэлектроніцы, тэхналогіі радыёэлектронных сістэм, тэхн. дыягностыцы. Распрацаваў комплекс тэхнал. працэсаў і абсталявання для вытв-сці вырабаў мікраэлектронікі. Дзярж. прэміі Беларусі 1982, 1996.
Тв.:
Технология и автоматизация производства радиоэлектронной аппаратуры. М., 1989 (у сааўт.);
Пленочные токопроводящие системы СБИС. Мн., 1989 (разам з В.У.Баранавым, В.В.Шаталавым);
Технология производства ЭВМ. Мн., 1994 (разам з М.І.Пікулем, А.А.Хмылем).