бел. кампазітар, харавы дырыжор і педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1894, клас кампазіцыі М.Рымскага-Корсакава). З 1896 жыў у Віцебску, выкладаў хар. спевы ў розных навуч. установах, рэдагаваў газ. «Витебские губернские ведомости» (1905—12). Адзін з арганізатараў нар. кансерваторыі (1918, чытаў у ёй лекцыі па гісторыі музыкі), кіраўнікДзярж. хору. Майстар харавога пісьма, аўтар апрацовак бел.нар. песень («А ў полі вярба», «Кума мая, кумачка» і інш.), прасякнутых тонкім лірызмам рамансаў на вершы рус. паэтаў. З інш. твораў: кантата «Да стогадовага юбілею Пушкіна», гімн «У памяць стагоддзя Айчыннай вайны 1812 года», харавы «Рэквіем» («Не плачце над прахам забітых байцоў»). Напісаў шэраг вучэбных дапаможнікаў, метадычных работ, у т. л. «Нотная тэрміналогія. Даведачны слоўнік» (Віцебск, 1904).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУН (Bruhn) Эрык [сапр.Эверс
(Evers) Бельтан; 3.10.1928, Капенгаген — 1.4.1986], дацкі артыст балета, балетмайстар, педагог; адзін з самых вядомых прадстаўнікоў дацкай балетнай школы. Скончыў школу Каралеўскага дацкага балета (1947),
у 1947—51 у яго трупе. У 1947—72 выступаў у розных трупах Еўропы і Амерыкі. У 1967—71 маст.кіраўнік Каралеўскага швед. балета. Выконваў вядучыя партыі ў балетах класічнага і сучаснага рэпертуару. Сярод пастановак у Каралеўскім дацкім балеце: «Маленькі канцэрт» на муз. Г.Гулда (1953), новая рэд. «Жызэлі» А.Адана (з Н.Б.Ларсенам, 1959); у рымскай Оперы — «Сільфіда» Ж.Шнейцгофера (1966), у Нац. балеце Канады — «Сільфіда» і «Капелія» Л.Дэліба (1975). Прапагандаваў стрымана-вытанчаную, але мужную манеру танца, уласцівую школе А.Бурнанвіля. Аўтар кн. «Бурнанвіль і балетная тэхніка» (з Л.Мур). Прэмія В.Ніжынскага (Парыж, 1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭРД, Бёрд (Byrd) Рычард Эвелін (25.10.1888, г. Уінчэстэр, штат Віргінія, ЗША — 12.3.1957), амерыканскі палярны даследчык, лётчык. Адмірал. Скончыў Ваенна-марскую акадэмію ЗША (1912) і авіяц. школу (1918). 9 5.1926 першы праляцеў над Паўн. полюсам. Кіраўнік 4 амер. экспедыцый у Антарктыку (1928—30, 1933—35, 1939—41, 1946—47), якія правялі метэаралагічныя і геагр. назіранні, геал. даследаванні ў гарах Дронінг-Модс-Ф’ель, сейсмалагічныя даследаванні Ледзянога бар’ера Роса, аэрафотаздымку ўзбярэжжа Зах. Антарктыды і яе ўнутр. раёнаў; адкрылі плато Рокфелер, хр. Гросенар, хр. Эдсел-Форд, ледавік Амундсена, Зямлю Мэры Бэрд (1929), горы Хорлік (1934), Бераг Хобса, хр. Колер, Бераг, Усшгрына, Флетчэр (1940), плато Амерыкан-Хайленд (1947). У ліст. 1929 Б. праляцеў над Паўд. полюсам. Імем Бэрда названа амер. антарктычная навук. станцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЙНАВІЧ ((Vojnovič) Іва) (9.10.1857, г. Дуброўнік, Харватыя — 30.8.1929),
харвацкі пісьменнік. Адзін з буйнейшых прадстаўнікоў югаславянскай драматургіі канца 19 — пач. 20 ст. Скончыў юрыд.ф-т Заграбскага ун-та (1880). У 1907—11 літ.кіраўнік Харвацкага нац.т-ра (Заграб). Друкаваўся з 1880. Аўтар зб-каў навел («Пяром і алоўкам», 1884), вершаў і эсэ («Акорды», 1917), аповесці «Ксанта» (1886). У драмах «Эквіноцый» («Калі дзень роўны ночы», 1895), «Дуброўніцкая трылогія» (1902), «Маскарад на паддашшы» (1922) адлюстраваў працэс адмірання традыцый горада-рэспублікі Дуброўнік і выраджэння арыстакратыі. Ідэі яднання сербаў, харватаў і славенцаў адбіліся ў драмах «Смерць маткі Югавічаў» (1907), «Уваскрэсенне Лазара» (1913). Разнастайная тэматыка, сінтэз рэалізму і мадэрнізму, арыгінальныя пошукі ўласцівыя п’есам «Psyche» (1889), «Пані са сланечнікам» (1912), «Imperatrix» (1919).
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У грамадз. вайну сакратар Харкаўскага, Гомельскага падп. к-таў РКП(б), на падп. рабоце ў тыле войск Дзянікіна, нач. палітаддзела дывізіі. У 1920—24 у РВСЗах. фронту і ў калегіі ВЧК—ДПУ. З 1924 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Віленскага, Беластоцкага, Брэсцкага акр. к-таў КПЗБ, Дамброўскага акр.к-та КПП, чл.ЦККПЗБ. У жн. 1926 арыштавана польск. ўладамі і зняволена на 6 гадоў у турму. Са жн. 1933 чл. Бюро ЦККПЗБ, яго прадстаўнік пры ЦККП(б)Б. У 1934 чл. польск. сакратарыята пры ЦК Кампартыі Францыі. У 1934—35 і ў 1937 кіраўнік Краявога сакратарыята ЦК КПП. Са жн. 1937 у СССР, у гэтым жа годзе беспадстаўна рэпрэсіравана. Рэабілітавана пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБУ́З (Сцяпан Кузьміч) (парт.псеўд.Паддубны; 28.12.1894, в. Касцюкі Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 27.8.1944),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў БДУ (1925). З 1916 у арміі, потым настаўнік на Случчыне, Бабруйшчыне. Са студз. 1919 у Чырв. Арміі на Зах. фронце. У 1921—24 ва ўстановах Наркамасветы БССР, кіраўнік спраў ЦБ, ЦККП(б)Б, пазней заг. аргаддзела Полацкага, сакратар Калінінскага акр. к-таў КП(б)Б, у апараце ЦККП(б)Б. У сак. 1928 — снеж. 1929 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, чл.ЦККПЗБ, чл. Сакратарыята ЦК КПП. З 1930 у Маскве ў Камуніст. ін-це журналістыкі, потым на парт. і гасп. рабоце. Чл.ЦККП(б)Б у 1927—28. Чл.ЦВКБССР у 1927. У 1939 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́БЕЛЬС ((Goebbels) Паўль Іозеф) (29.10.1897, г. Райт, Германія — 1.5.1945),
палітычны і дзярж. дзеяч фаш. Германіі. Адзін з галоўных ням.-фаш. злачынцаў. Д-р філасофіі (1922). У 1917—21 вучыўся ў Бонскім, Мюнхенскім, Фрайбургскім і Гайдэльбергскім ун-тах. З 1925 чл. Нацыянал-сацыялістычнай партыі, з 1929 яе гал. прапагандыст. Дэп. рэйхстага (з 1928). Пасля прыходу да ўлады нацыстаў рэйхсміністр нар. асветы і прапаганды, кіраўнік Імперскай палаты культуры (1933—45); актыўна садзейнічаў усталяванню культу А.Гітлера, нацысцкага кантролю за сродкамі масавай інфармацыі і культ. жыццём краіны. У 1944 ген. ўпаўнаважаны па татальнай ваен. мабілізацыі. Пасля ўступлення сав. войск у Берлін скончыў самагубствам разам з жонкай, якая перад гэтым атруціла 6 сваіх дзяцей.
Літ.:
Черная Л.Б. Коричневые диктаторы: Гитлер, Геринг, Гиммлер, Геббельс, Борман, Риббентроп. М., 1992. С. 215—278.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛЕ́ЎСКІ (Мікалай Якаўлевіч) (10.12.1822, Арлоўская губ. — 19.11.1885),
расійскі прыродазнавец, адзін з тэарэтыкаў і ідэолагаў славянафільства і панславізму. Член Рус.геагр.т-ва. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1847). За ўдзел у руху петрашэўцаў у 1849—52 праследаваўся ўладамі. Удзельнік (1853—57) і кіраўнік (1858—71) шэрагу навук. экспедыцый па даследаванні стану рыбалоўства ў Расіі. Распрацаваў канцэпцыю культ.-гіст. тыпаў (цывілізацый), у якой абгрунтаваў курс Расіі на барацьбу супраць Захаду за ўплыў на слав. і інш. народы Еўропы, з пазіцый тэлеалогіі крытыкаваў эвалюц. тэорыю Ч.Дарвіна. Аўтар паліт. і эканам. артыкулаў.
Тв.:
Россия и Европа. М., 1991.
Літ.:
Захарова АА Россия в философско-исторической концепции Н.Я.Данилевского. Томск, 1986;
Авдеева Л.Р. Русские мыслители: Ап.Л.Григорьев, Н.Я.Данилевский, Н.Н.Страхов: Филос. культурология второй половины XIX в.М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭЙК ((Drake) Фрэнсіс) (каля 1540, Кроўндэйл, каля г. Плімут, Вялікабрытанія — 28.1.1596),
англійскі мараплавец. Віцэ-адмірал (1588). На флоце з 15 гадоў. Кіраўнік шэрагу антыіспанскіх пірацкіх экспедыцый у Вест-Індыю (1567—77, 1586); у час экспедыцыі 1577—80 (выйшла з Плімута) здзейсніў 2-е (пасля Ф.Магелана) кругасветнае плаванне, прайшоў Магеланаў праліў, выявіў новы праліў (у 19 ст. названы Дрэйка праліў), даказаў, што Вогненная Зямля не выступ Паўд. мацерыка, а асобны архіпелаг, адкрыў бухту Сан-Францыска. Меў падтрымку з боку каралевы Лізаветы I Цюдар. У 1587 здзейсніў напад на порт Кадыс (Іспанія). У 1588 фактычна камандаваў англ. флотам пры разгроме ісп.«Непераможнай армады». Памёр у час чарговай пірацкай экспедыцыі.
Літ.:
Магидович И.П., Магидович В.И. Очерки по истории географических открытий. 3 изд. М., 1983. [Т]. 2. С. 315—320.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫРМУ́НСКІ (Аляксандр Мацвеевіч) (11.6.1887, г. Бялінскі Пензенскай вобл., Расія — 9.5.1970),
бел. геолаг. Чл.-кар.АНБССР (1936), д-р геолага-мінералагічных н., праф. (1944). Скончыў Маск. ун-т (1913). З 1918 дацэнт Маск. горнай акадэміі. У 1927—41 у Геал. к-це ВСНГ, Мін-ве геалогіі СССР. У 1936—38 дырэктар Ін-та геалогіі і гідрагеалогіі АНБССР, заг. кафедры геалогіі БДУ. У 1943—45 кіраўнікгеал. групы, у 1946—49 навук. супрацоўнік Ін-та геал. навук АНБССР. У 1949—51 супрацоўнік НДІ у Ленінградзе. На тэр. Беларусі праводзіў даследаванні па гідрагеалогіі, чацвярцічнай геалогіі, геамарфалогіі і тэктоніцы.
Тв.:
Принципы и методы составления карт четвертичных (антропозойских) отложений // Изв. АНБССР. Сер. геол. 1947. № 2;
Геологические особенности тектонических структур БССР. Ч. 1—2 // Там жа. 1948. № 5—6.