ШУЛЕ́ЙКІН Міхаіл Васілевіч (2.11.1884, Масква — 17.7.1939),

расійскі вучоны ў галіне радыётэхнікі, адзін з заснавальнікаў далёкай эл. сувязі ў СССР. Акад. АН СССР (1939). Скончыў С.-Пецярбургскі політэхн. ін-т (1908), дзе і працаваў. З 1913 на радыётэлегр. з-дзе Марскога ведамства. З 1918 у Чырв. Арміі, брыгадны інжынер (1936). У 1918—21 кіраваў радыётэхн. лабараторыяй ваенна-інж. ўпраўлення. З 1919 праф. Маскоўскага вышэйшага тэхн. вучылішча, з 1921 — Ін-та нар. гаспадаркі. З 1938 кіраўнік камісіі радыёсувязі АН СССР. Навук. працы па тэорыі антэн, прыёмных і перадавальных устройстваў, распаўсюджванні радыёхваль. Тэарэтычна абгрунтаваў магчымасць радыёперадачы ўздоўж зямной паверхні.

Літ.:

М.​В.​Шулейкин. М., 1952.

т. 17, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)