ШТЭ́РНБЕРГ Павел Карлавіч (2.4.1865, г. Арол, Расія — 1.2.1920),

расійскі астраном і рэвалюцыянер. Скончыў Маскоўскі ун-т (1887). У 1888—1917 у Маскоўскай астр. абсерваторыі (з 1916 дырэктар); адначасова з 1890 у Маскоўскім ун-це (з 1914 праф.) Пасля Лют. рэв. 1917 Ш. — адзін з арганізатараў і кіраўнік баявых рабочых дружын Масквы, пазней на парт. рабоце. Навук. працы па гравіметрыі і фатагр. астраметрыі. Даследаваў рух зямных полюсаў. Адзін з першых выкарыстаў фатаграфію для вывучэння падвойных зорак. Яго імем названы Дзярж. астранамічны ін-т пры Маскоўскім ун-це (1931).

Літ.:

Перель Ю.Г. Выдающиеся русские астрономы. М.; Л., 1951. С. 141—175;

Куликовский П.Г. П.​К.​Штернберг. М., 1965.

т. 17, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)