ПЕ́РЛІН Уладзімір Паўлавіч (н. 1.3.1942, г. Бішкек),
бел. віяланчэліст, педагог, дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыў Бел. кансерваторыю (1965, кл. А.П.Стагорскага). З 1964 канцэртмайстар аркестра Бел. тэлебачання і радыё пад кіраўніцтвам Б.Райскага. З 1971 (з перапынкам) педагог гімназіі-каледжа пры Бел. акадэміі музыкі, адначасова з 1988 муз. кіраўнік і дырыжор заснаванага ім камернага аркестра пры гімназіі-каледжы. Пра творчасць П. зняты фільмы «На кожны гук ёсць рэха на зямлі» (1995), «Другое жыццё» (1999), «Уладзімір Паўлавіч Перлін» (2002) і інш. Сярод вучняў: Г.Анішчанка, А.Багранцаў, К.Злотнікаў, А.Кісялёў, А.Кучынскі, І.Лапараў, М.Самсонаў, У.Сянкевіч, А.Храмушын і інш.
І.Л.Чэбан.
т. 18, кн. 1, с. 439
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)