ПАШКЕ́ВІЧ (Сцяпан Апанасавіч) (н. 27.3.1921, г. Полацк Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). З 1940 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў 1943, вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Аўстрыі. Камандзір аддзялення асобнага матарыз. пантонна-маставога батальёна сяржант П. вызначыўся ў снеж. 1944 пры пераправе цераз Дунай (на тэр. Венгрыі) некалькіх падраздзяленняў з тэхнікай. Да 1993 у нар. гаспадарцы.
нямецкі геолаг і геамарфолаг, адзін з заснавальнікаў ням. геамарфалагічнай школы. Сын А.Пенка. З 1914 у Лейпцыгскім ун-це, у 1915—18 праф. Стамбульскага ун-та. Вывучаў геамарфалогію і геалогію Андаў, Гавайскіх а-воў, Апенінаў, Сіцыліі. М. Азіі, Сярэдняй Еўропы і інш. рэгіёнаў. Навук. працы па ўплыве верт. рухаў зямной кары і дэнудацыйных працэсаў на фарміраванне рэльефу. Прапанаваў марфалагічны аналіз як адзін з метадаў вывучэння рэльефу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́СКАЎСКАЕ АГАЛЕ́ННЕ РАЧНЫ́Х АДКЛА́ДАЎ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). За 250 м на Пн ад в. Пескі Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Зальвянка. Ва ўступе поймы (выш. да 5 м) ускрываюцца рэчышчавыя, поймавыя і старычныя рачныя адклады (пяскі з праслоямі торфу), якія ўтварыліся ў галацэне 8—2,7 тыс.г. назад. У іх выяўлены рэшткі раслін і жывёл. Адно знайб. дэталёва даследаваных агаленняў адкладаў галацэну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІН-ДЫЁД,
паўправадніковы дыёдзp-i-n-структурай. Адрозніваецца ад дыёдаў p-n-структуры наяўнасцю базавай вобласці з нізкай праводнасцю (i-вобласці) паміж p- і n-абласцямі з высокай праводнасцю ў крышталі паўправадніка. Такія дыёды маюць павышанае хуткадзеянне ў рэжыме пераключэння, высокае значэнне напружання прабою, малую паразітную ёмістасць. Выкарыстоўваюцца ў якасці высакавольтных магутных дыёдаў, пераключальных і абмежавальных ЗВЧ-дыёдаў, лавінна-пралётных дыёдаў, паўправадніковых дэтэктараў ядз. выпрамяненняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРУВАТДЭГІДРАГЕНА́ЗА,
поліферментны комплекс, што каталізуе акісляльнае дэкарбаксіліраванне піравінаграднай кіслатыз утварэннем ацэтыл-KaA у тканках чалавека, жывёл, раслін, а таксама ў аэробных мікраарганізмаў. З дапамогай гэтага працэсу вугляводы ўключаюцца ў трыкарбонавых кіслот цыкл. Мае ў сабе 3 ферменты (піруватдэкарбаксілаза, ліпаілтрансацэтылаза, ліпаілдэгідрагеназа) і кафактары, што ўтвараюць комплекс з малекулярнай масай 4,8—10 млн. Прымае ўдзел у найважн. працэсе забеспячэння клетак энергіяй, таму актыўнасць П. шырока рэгулюецца рознымі фактарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РШНЕВАЯ МАШЫ́НА,
прыстасаванне для пераўтварэння энергіі рабочага цела (газу, пары, вадкасці) з дапамогай поршня, які робіць зваротна-паступальны рух у цыліндры. Пры руху поршня аб’ём, што займаецца рабочым целам, перыядычна мяняецца разам зінш. параметрамі (ціскам, т-рай і г.д.), у сувязі з чым энергія рабочага цела паніжаецца (П.м. — рухавік) або павышаецца (П.м. — кампрэсар, помпа). Да П.м. адносяцца большасць рухавікоў унутранага згарання, паравыя машыны, поршневыя кампрэсары і помпы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЛАМІ́НЫ,
глабулярныя бялкі, што знаходзяцца ў зерні злакаў. Асн. маса клейкавіны зерня пшаніцы, разам зглутэлінамі ўтвараюць запасныя бялкі эндасперму насення. З’яўляюцца комплексам бялкоў з блізкімі ўласцівасцямі. Маюць глутамінавую к-ту, пралін і нязначную колькасць незаменных амінакіслот (з чым звязана біял. непаўнацэннасць запасных бялкоў збожжавых культур). Асн. П. — гліядын эндасперму зерня пшаніцы і жыта, гардэін ячменю, зеін кукурузы, кафірын сорга і авенін аўса. Важны бялковы харч. кампанент хлебных злакаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЦО́ЎНАЯ ТЭРАПІ́Я,
працоўная дзейнасць хворага чалавека злек. мэтай або з мэтай рэабілітацыі.
Пашырана пры лячэнні псіхічна хворых, накіравана на развіццё або захаванне ў іх прафес. навыкаў; стымулюе жыццёвыя працэсы, умацоўвае інтэлектуальна-валявыя якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі рэальнасці, вызваляе хворага ад адчування асабістай непаўнацэннасці. П.т. выкарыстоўваюць таксама ў траўматалогіі, артапедыі, неўралогіі, дзе яна накіравана на аднаўленне парушанай рухальнай функцыі і працоўных навыкаў (напр., пры паралічах, паркінсанізме, плексітах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́Я (Praia),
горад, сталіца Рэспублікі Каба-Вердэ, на паўд. беразе в-ва Сант’ягу. Засн. ў канцы 15 ст. 68 тыс.ж. (1995). Порт на Атлантычным ак., вузел марскіх трансатлантычных сувязей. Прадпрыемствы па перапрацоўцы рыбы і морапрадуктаў. З-ды — жал.-бетонных керамічных вырабаў, буд. матэрыялаў; ф-кі — тэкст., швейная, абутковая, мэблевая. Саматужна-мастацкія майстэрні. Прадпрыемствы па зборцы з імпартаваных дэталей эл.-быт. прылад. Мед. цэнтр па барацьбе з праказай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВІЧ (Марыя Людвігаўна) (н. 3.8.1933, в. Валоўшчына Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Канд.эканам.н. (1972). Сястра І.Л.Пятровіча. Скончыла БДУ (1958). З 1962 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. З 1992 у Ін-це кіравання і прадпрымальніцтва. Навук. працы па праграмным забеспячэнні ЭВМ і выліч. метадах прыкладной статыстыкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.:
Статистическое оценивание и проверка гипотез на ЭВМ. М., 1989 (разам з М.І.Давідовічам).