Смірноў А. Ф. (гісторык) 1/98; 2/84, 396; 3/187, 415, 496; 4/362; 5/127, 266; 6/407; 7/302; 9/309, 493; 11/200; 12/422, 423
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАГРА́ДАЎ (Павел Гаўрылавіч) (30.11.1854, г. Кастрама, Расія — 19.12.1925),
рускі гісторык. Акад.Пецярб.АН (1914) і шэрагу замежных акадэмій. Скончыў Маскоўскі ун-т (1875), працягваў гіст. адукацыю ў Германіі. З 1877 выкладчык Маскоўскага ун-та (з 1884 праф.). У 1901 выехаў у Вялікабрытанію, з 1903 заг. кафедры ў Оксфардскім ун-це. У 1908 вярнуўся ў Маскоўскі ун-т, захоўваючы пасаду ў Оксфардзе. У 1911 падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць звальнення шэрагу прафесараў. Кастр. рэвалюцыю 1917 не прыняў, у 1918 канчаткова пакінуў Расію. Выкладаў ва ун-тах Германіі, Бельгіі, ЗША, Індыі. Буйнейшы англазнавец, кіраўнік школы рус. і замежных гісторыкаў, якія вывучалі сац.-эканам. праблемы англ. сярэднявечча. У працах «Паходжанне феадальных адносін у лангабардскай Італіі» (1880), «Даследаванні па сацыяльнай гісторыі Англіі ў сярэднія вякі» (1887), «Віланства ў Англіі» (1892, на англ. мове) і інш. даследаваў генезіс феадалізму ў раманскіх і герм. краінах, эвалюцыю сял. абшчын у Англіі і інш. Публікаваў дакументы па агр. гісторыі Англіі з англ. архіваў. Аўтар падручнікаў па ўсеагульнай гісторыі для сярэдняй школы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІТКО́ЎСКІ (Іван Антонавіч) (2.5.1888, в. Чэрчыцы Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 27.12.1937),
бел.гісторык. Праф. (1932). Скончыў каталіцкую духоўную семінарыю (1912) і 2 курсы духоўнай акадэміі (1914) у Петраградзе. З 1916 вікарый Мазырскага касцёла, у 1918 пазбаўлены духоўнага сану. З 1919 у Чырв. Арміі. У 1920—33 чл.ВКП(б). У 1921 у Аршанскім пав., заг. школы, аддзела агітацыі і прапаганды Сенненскага пав.к-та РКП(б), потым лектар Віцебскіх губкома і губ.сав.парт. школы, прарэктар і выкладчык Віцебскага вет. ін-та. З 1925 у Мінску, выкладчык Камуніст. ун-та імя Леніна, нам.заг. польскага аддзела Інбелкульта АН Беларусі. Нам. дырэктара, з 1932 дырэктар Ін-та польскай пралетарскай культуры. Адначасова заг. кафедры Мінскага пед. ін-та. У 1933 арыштаваны, адбыў 3 гады зняволення ў г. Марыінск (Сібір). У 1937 арыштаваны паўторна, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1959. Аўтар прац па гісторыі нац.-вызв. і рэв.-дэмакр. руху на Беларусі, яго сувязей з рэв. рухам у Польшчы і Расіі, паўстання 1863—63 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЭЦЭДА́РСКІ (Абецадарскі) Лаўрэнцій Сямёнавіч
(12.7.1916, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 6.7.1975),
бел.гісторык. Д-ргіст.н., праф. (1966). Чл.-кар.АПНСССР (1968). Скончыў БДУ (1946), працаваў там выкладчыкам, заг. кафедры гісторыі СССР (1950—58), гісторыі БССР (з 1958). Вывучаў рус.-бел. адносіны ў 2-й пал. 16—17 ст., нац.-вызв. і антыфеад. барацьбу нар. мас Беларусі ў 17 ст. Пачатковы перыяд гісторыі Беларусі разглядаў як агульны этап гісторыі старажытнай Русі, асобныя факты і падзеі ацэньваў з вульгарна-сацыялагічных пазіцый. Сабраў вялікі матэрыял пра перасяленне беларусаў у Маскву і Замаскварэцкі край у 2-й пал. 17 ст., якое не заўсёды абгрунтавана лічыў добраахвотным. Звярнуў увагу на значны бел. элемент у развіцці культуры Масквы ў 2-й пал. 17 ст. Прыхільнік унітарнай канцэпцыі аб’яднання ўсходнеславянскіх народаў вакол Масквы і Маскоўскай дзяржавы. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1—2, 1954—61; т. 1—5, 1972—75).
Тв.:
Белорусы в Москве XVII в.: Из истории рус.-бел. связей. Мн., 1957;
Белоруссия и Россия: Очерки рус.-бел. связей второй половины XVI—XVII в. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХВА (Мікалай Сямёнавіч) (24.11.1902, в. Баруны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобласці — 16.7.1990),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, гісторык. Засл. работнік культуры Беларусі (1981). З 1923 у апараце ЦКВЛКСМ. У 1924 старшыня Часовага Бел. Бюро ЦК РКСМ, 1-ы сакратар ЦК КСМБ, чл.ЦВКБССР. З 1925 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Віленскага акр.к-та, чл.ЦККПЗБ. У 1926 арыштаваны і на 5 гадоў зняволены ў турмах Польшчы. У 1934—35 узначальваў Краявы сакратарыят ЦККПЗБ. З 1935 чл. Бюро, з 1936 прадстаўнік ЦККПЗБ пры арганізац. апараце ЦК КПП у Празе. З 1939 у СССР. У Вял.Айч. вайну ў 1944 у Войску Польскім. З 1945 у апараце Мін-ва грамадскай бяспекі ПНР. У 1956—84 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ. Складальнік зборнікаў дакументаў, аўтар успамінаў і даследаванняў па гісторыі рэв. руху ў Зах. Беларусі, у т. л. калектыўнай манаграфіі «Рэвалюцыйны шлях Кампартыі Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)» (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СЬЕЎ (Аляксандр Мікалаевіч) (23.7.1826, г. Багучар Варонежскай вобл., Расія — 5.10.1871),
рускі фалькларыст, этнограф, гісторык, літаратуразнавец. Скончыў Маскоўскі ун-т (1848). Служыў у Гал. архіве Мін-ва замежных спраў (1849—62). Выключнае значэнне мае яго зб. «Народныя рускія казкі» (вып. 1—8, 1855—63; т. 1—3, 7-е поўнае выд. 1985—86). У ім змешчаны таксама бел. (11) і ўкр. тэксты. Бел. тэксты надрукаваны і ў яго зб. «Народныя рускія легенды» (М., 1859; Лондан, 1860), канфіскаваным па даносе духавенства. Ананімна ім выдадзены ў Швейцарыі зб. «Рускія запаветныя казкі» (1872 і 1878), накіраваны супраць духавенства і памешчыкаў. У рукапісе зб. Афанасьева «Народныя рускія казкі не для друку. 1857—1862» (Ін-трус. л-ры, Спб.) таксама ёсць бел. і ўкр. тэксты. Праца Афанасьева «Паэтычныя погляды славян на прыроду» (т. 1—3, 1865—69) упершыню на матэрыяле фальклору і этнаграфіі раскрыла некаторыя асаблівасці стараж. светапогляду славян, спрыяла станаўленню міфалагічнай школы ў рус. фалькларыстыцы, мела ўплыў на працы некат. бел. фалькларыстаў.
Літ.:
Азадовский М.К. История русской фольклористики. Т. 2. М., 1963;
Савченко С.В. Русская народная сказка. Киев, 1914.
бел.гісторык, археолаг, выдавец. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1845). Працаваў у Полацкай духоўнай семінарыі. У 1857—58 рэдактар неафіц. часткі «Витебских губернских ведомостей». З 1862 у Кіеве, з 1864 у Вільні. Выдаваў час.«Вестник Западной России». У грамадскай і навук. дзейнасці як адзін з пачынальнікаў заходнерусізму ўхваляў мерапрыемствы царызму ў Паўн.-Зах. краі, асуджаў паўстанне 1863—64. Праводзіў раскопкі курганоў каля Полацка і ў Лепельскім пав. (ахарактарызаваў структуру і вызначыў час іх узнікнення). Апісаў стараж. (т.зв. Альгердаву) дарогу з Полацка на Вільню і помнікі абапал яе. Апублікаваў важныя для гісторыі Беларусі дакументы (многія іх арыгіналы пазней загінулі). Пісаў пра гісторыю правасл. цэркваў на Беларусі.
Літ.:
Цьвікевіч А. «Западно-руссизм»: Нарысы з гісторыі грамад. мысьлі Беларусі ў XIX і пач. XX в. 2 выд.Мн., 1993;
Алексеев Л.В. Очерк истории белорусской дореволюционной археологии и исторического краеведения до 60-х годов XIX в. // Сов. археология. 1967. № 4;
Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГНАЦЕ́НКА (Іларыён Мяфодзьевіч) (н. 28.12.1919, в. Дамамеркі Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.гісторык. Акад.Нац.АН Беларусі (1974, чл.-кар. 1969), д-ргіст.н. (1965), праф. (1966). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1950). З 1948 пракурор г. Гомель, сакратар Мінскага гаркома КПБ, у БДУ. У 1966—80 дырэктар Ін-та гісторыі партыі пры ЦККПБ, Ін-та гісторыі АН Беларусі, з 1980 заг. аддзела, з 1991 гал.навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі Нац.АН Беларусі. Даследуе гісторыю Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917, грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918—20, нац.-вызв. руху 20 ст. Аўтар прац «Бяднейшае сялянства — саюзнік пралетарыяту ў барацьбе за перамогу Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі (1917—1918 гг.)» (1962), «Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі» (1986), «Кастрычніцкая рэвалюцыя і самавызначэнне Беларусі» (1992), «Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асаблівасці і вынікі» (1995), «Рэвалюцыя ў гістарычным працэсе» (1997) і інш.Чл.ЦККПБ у 1976—81. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1975—86.
Літ.:
И.М.Игнатенко: (К 70-летию со дня рождения): Биобиблиогр. указ. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГЭЛНІЧА́НУ ((Kogálniceanu) Міхаіл) (6.9.1817, г. Ясы, Румынія —20.6.1891),
румынскі і малд.паліт. і дзярж. дзеяч, гісторык, пісьменнік. Вучыўся ў Францыі і Германіі (1834—48). У 1843—44 выкладаў у Міхайлаўскай акадэміі ў Ясах. Удзельнік рэв. руху 1848 у Малд. княстве, пасля яго задушэння (май 1848) у эміграцыі (Чарнавіцы, да 1849). Склаў дакумент «Пажаданні нацыянальнай партыі ў Малдове», у якім прапанаваў праграму рэформ (роўнасць грамадз. і паліт. правоў, асабістая свабода, адданне зямлі сялянам за выкуп) і выступаў за аб’яднанне Малдовы і Валахіі ў адзіную Рум. дзяржаву. У 1860—61 кіраўнік урада Малдовы, у 1863—65 — Рум. княства; правёў агр. (1864) і інш. рэформы. У 1876 і 1877—78 міністр замежных спраў Румыніі; напярэдадні рус.-тур. вайны 1877—78 падпісаў канвенцыю аб праходзе рас. войск праз рум. тэрыторыю. 21.5.1877 абвясціў незалежнасць Румыніі. У 1868—70 і 1879—80 міністр унутр. спраў. У 1887—90 прэзідэнт Рум. акадэміі. Аўтар «Гісторыі Валахіі, Малдовы і задунайскіх валахаў» (1837), шэрагу навел, нарысаў і п’ес. Апублікаваў архіўныя матэрыялы «Летапісы Малдаўскай дзяржавы» (т. 1—3, 1845—52).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НЧАР (Яўсей Сцяпанавіч) (2.10.1882, в. Сяўкі Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — 16.5.1979),
бел.паліт. дзеяч, гісторык, вучоны ў галіне эканам. геаграфіі. Скончыў Петраградскую с.-г. акадэмію (1922). За ўдзел у рэв. руху ў 1906 арыштаваны, у 1908 апраўданы судом. З 1910 у Пецярбургу, супрацоўнік к-та сельскіх т-ваў. З сак. 1917 чл.Бел.нац.к-та (у крас. выйшаў з яго). З ліст. 1917 старшыня Беларускага абласнога камітэта пры Усерас. савеце сял. дэпутатаў, адзін з арганізатараў Усебел. з’езда 1917. З лют. 1918 заг.навук.- статыстычнага аддзела Белнацкома, яго Петраградскага аддзялення, заг. статыстычнага аддзела Камісарыята па справах нацыянальнасцей Саюза камун Паўн. вобласці, старшыня Бел. вольнаэканам. т-ва. У 1918 адстойваў ідэю склікання 2-га Усебел. з’езда. З 1922 на выкладчыцкай працы. З 1929 узначальваў Бел.навук.т-ва ў Ленінградзе. У 1938 арыштаваны. У Вял.Айч. вайну ў блакадным Ленінградзе. Аўтар дапаможнікаў па кааперацыі, эканам. геаграфіі БССР, прац па гісторыі грамадз. вайны, гісторыі грамадскіх, нац. і рэв. рухаў у Беларусі і інш.